ГЛУШАНКО́Ў (Нічыпар Эмануілавіч) (14.3.1902, в. Зубры Горацкага р-на Магілёўскай вобл. — 20.12.1959),
генерал-лейтэнант авіяцыі (1944). Скончыў пях. школу (1921), школу лётчыкаў (1929), курсы ўдасканалення камсаставу ВПС (1939). У Чырв.Арміі з 1921. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—39. У Вял.Айч. вайну на Крымскім і Закаўказскім франтах: нам. камандуючага, камандуючы ВПС. Да 1954 камандуючы ВПСваен. акругі, да 1958 у ваен.-навуч. установах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНІ ЎЧА́СТАК АТРА́ДАЎ ЗАСЛО́НЫ,
аб’яднанне атрадаў Чырв.Арміі з мэтай абароны Сав. Рэспублікі на зах. напрамку ад магчымага наступлення герм. войск у 1918. Створаны 29.3.1918 на аснове дырэктывы Вышэйшага савета абароны Рэспублікі. Уключаў атрады: Аршанскі, Бранскі, Віцебскі, Курскі, Невельска-Вялікалуцкі, Рослаўскі, Смаленскі. Участак узначальваўся Ваен. саветам — ваен. кіраўнік У.М.Ягор’еў і 2 (з 29 жн. 3) ваен. камісары. 11.9.1918 перафарміраваны ў Заходні раён абароны 1918.
французскі ваен., паліт. і дзярж. дзеяч. Дывізійны генерал (1848). У арміі з 1824. Пад уплывам Ліп. рэвалюцыі 1830 стаў прыхільнікам рэсп. ладу. З 1832 удзельнічаў у заваяванні Алжыра, з лют. 1848 яго ваен. губернатар. З мая 1848 ваен. міністр, адначасова (да снеж. 1848) кіраўнік выканаўчай улады Франц. рэспублікі; кіраваў задушэннем Чэрв. паўстання 1848 у Парыжы. Дэп. парламента (1849—51).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМАРО́Ў (Георгій Восіпавіч) (13.3.1905, в. Платцоўка Саратаўскай вобл., Расія — 21.9.1973),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945), ген.-м. авіяцыі (1944). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1939), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1953). На фронце з 1941. Штурмавая авіядывізія пад камандаваннем К. вызначылася ў Беларускай аперацыі 1944, асабіста К. зрабіў 22 баявыя вылеты. Да 1959 у Сав.Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РЫ,
старажытны горад на ПнЗ Месапатаміі (цяпер г. Харан, Турцыя), паблізу якога 9.5.53 да н.э. адбылася бітва паміж рым. войскам М.Краса (больш за 40 тыс.чал.) і парфянскім войскам пад камандаваннем Сурэны. Перавага парфян у конніцы прывяла да разгрому рым. авангарда і адступлення рымлян у К. 10 мая Крас забіты ў час перагавораў, а рэшткі рым.арміі (12—14 тыс.чал.) адступілі за р. Еўфрат.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́МБАР (Іосіф Канстанцінавіч) (16.9.1905, Мінск — 17.7.1974),
генерал-лейтэнант танк. войск (1945). Скончыў Ваен. акадэмію бранятанк. войск (1937). У Чырв.Арміі з 1921. У Вял.Айч. вайну на Зах., 1-м Бел. і 1-м Укр. франтах: нач штаба брыгады, дывізіі, нач.ваен. вучылішча, камандзір танк. корпуса. У 1946—61 камандуючы бранятанк. і механіз. войскамі ваен. акругі, 1-ы нам.нач.цэнтр. афіцэрскіх курсаў «Выстрал».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́БЗУН (Іван Міхайлавіч) (24.11.1902, в. Барсукі Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. — 1942),
Герой Сав. Саюза (1940), скончыў Вышэйшую школу НКУС (1941). У Чырв.Арміі з 1925, з 1930 у войсках АДПУ—НКУС, з снеж. 1939 у пагран. войсках. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. Камандзір узвода станковых кулямётаў К. 27.1.1940 пасля 46 дзён няроўнага бою цяжкапаранены вывеў групу з акружэння. Загінуў у Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОНТР-АДМІРА́Л (ад франц. contreamiral),
воінскае званне (чын) вышэйшага афіцэрскага складу ў ВМФ (ВМС) многіх марскіх дзяржаў; адпавядае званню генерал-маёра ў арміі. Званне ўпершыню з’явілася ў канцы 13 ст. ў Галандыі і працяглы час мела назву шаўтбенахт (ад галандскага schout bij nacht які назірае ноччу). У Расіі вядома з 1699; паводле Табелі аб рангах чын 4-га класа. Званне існавала ў ВМФСССР у 1940—91.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЎЗАН (Барыс Іванавіч) (7.4.1922, г. Шахты Растоўскай вобл., Расія — 31.8.1985),
Герой Сав. Саюза (1943). Беларус. Скончыў Бабруйскі аэраклуб, Адэскую ваен.авіяц. школу лётчыкаў (1940). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941, лётчык-знішчальнік, удзельнік абароны Гомеля. Адзіны ў свеце лётчык, які тараніў 4 варожыя самалёты. Зрабіў 380 баявых вылетаў, правёў 127 паветр. баёў, збіў 28 самалётаў праціўніка. Да 1958 у Сав.Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУ́МІНЬ (Іван Андрэевіч) (н. 26.9.1915, г. Гарадок Віцебскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Віцебскі каап. тэхнікум (1934), паскораны курс Гомельскага мінамётнага вучылішча, ВПШ пры ЦККПСС (1955). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1942. Камандзір мінамётнага ўзвода лейт. К. вызначыўся ў 1943 пры фарсіраванні Дняпра ў Лоеўскім р-не Гомельскай вобл. Да 1946 у Чырв.Арміі, да 1982 на гасп. рабоце ў Латвіі.