КАТО́НЫ ((Cotogni) Антоніо) (1.8.1831, Рым — 5.10.1918),
італьянскі спявак (барытон), педагог; адзін з буйнейшых прадстаўнікоў мастацтва бельканта 2-й пал. 19 ст. З 12 гадоў вучыўся ў царк. школе спеваў. Быў салістам у царк. харах. У 1852—94 выступаў на оперных сцэнах Італіі і інш. краін (у 1872—94 у Італьян. оперы ў Пецярбургу). З 1894 выкладаў у Пецярбургскай кансерваторыі, з 1899 — у муз. ліцэі акадэміі «Санта-Чэчылія» ў Рыме. Сярод партый: Радрыга, Рэната («Дон Карлас», «Баль-маскарад» Дж.Вердзі), Вільгельм Тэль, Фігара («Вільгельм Тэль», «Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Невер, Нелуска («Гугеноты», «Афрыканка» Дж.Меербера), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ), Валянцін («Фауст» Ш.Гуно), Тэльрамунд («Лаэнгрын» Р.Вагнера). Сярод вучняў Дж.Лаўры-Вольпі, Я.М.Рэшке.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕР [Clair; сапр.Шамет
(Chomette)] Рэнэ (11.11.1898, Парыж — 15.3.1981),
французскі кінарэжысёр і сцэнарыст. Чл.Франц.Акадэміі (1960). У 1935—46 у Вялікабрытаніі і ЗША. Творчасць адметная арыгінальнасцю аўтарскага бачання, высокай культурай, цікавасцю да праблем сучаснага жыцця. Фільмы вылучаюцца камедыйна-іранічнай накіраванасцю з элементамі пародыі, сатыры, часам лірызму, звязаным з паэт. пераасэнсаваннем жыцця сац. нізоў: «Саламяны капялюшык» (1927; нямы фільм), «Пад дахамі Парыжа» (1930), «Апошні міліярдэр» (1934), «Прыгажосць д’ябла» (1949), «Вялікія манеўры» (1955), «Порт дэ Ліла» (1957, у сав. пракаце «На ўскраіне Парыжа»), «Усё золата свету» (1961), «Галантныя святы» (1965, у сав. пракаце «Святы кахання»). Аўтар сцэнарыяў шэрагу сваіх фільмаў, п’есы «Дзіўнае стварэнне нябёс» (1971), зб. апавяданняў «Гульня выпадку» (1976).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІМ (Рамуальд Іосіфавіч) (н. 25.5.1933, в. Хвоева Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),
бел. спартсмен (лёгкая атлетыка, кіданне молата). Засл. майстар спорту СССР (1964), майстар спорту СССРміжнар. класа (1965). Засл. дз. фіз. культуры Беларусі (1971). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1956). З 1997 праф.кансультант Акадэмііфіз. выхавання і спорту. Чэмпіён XVIII (1964, Токіо) і сярэбраны прызёр XIX (1968, Мехіка) Алімп. гульняў. Чэмпіён (1966, Будапешт) і сярэбраны прызёр (1969, Афіны) чэмпіянатаў Еўропы па лёгкай атлетыцы. Уладальнік Кубкаў Еўропы (1965, Осла; 1967, Кіеў). Чэмпіён (1967, 1971), бронз. прызёр (1963) Спартакіяд народаў СССР, чэмпіён (1966—68, 1971), сярэбраны прызёр (1965, 1969) чэмпіянатаў СССР па лёгкай атлетыцы. Рэкардсмен свету, Еўропы, СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ГАН (Леанід Барысавіч) (14.11.1924, г. Днепрапятроўск, Украіна — 17.12.1982),
расійскі скрыпач, педагог. Нар.арт.СССР (1966). Ганаровы акад.Нац.акадэміі «Санта-Чэчылія» (1982). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1948, клас А.Ямпольскага), з 1952 выкладаў у ёй (з 1963 праф.). З 1944 саліст Маскоўскай філармоніі. Выступаў як саліст і ансамбліст. Рэпертуар уключаў скрыпічную музыку розных стыляў, эпох і народаў, ад манум. твораў, што вымагаюць глыбіні інтэрпрэтатарскай канцэпцыі і шырыні муз. мыслення, да мініяцюр, заснаваных на філіграннай апрацоўцы дэталей. Яго выкананне вылучалася рамант. узнёсласцю, эмацыянальнай насычанасцю, моцным тэмпераментам. 1-я прэмія на Міжнар. конкурсе скрыпачоў імя каралевы Лізаветы (Брусель, 1951). Ленінская прэмія 1965.
Літ.:
Григорьев В. Л.Коган. М., 1975;
Л.Коган: Воспоминания. Письма. Статьи. Интервью. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЗЕЛ (Казела, Козел-Паклеўскі) Іван (Ян) Іванавіч (псеўд.Скала; 1837, маёнтак Сэрвач, цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. — 19.5.1896), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64. Брат В.І.Козела. У час вучобы ў школе гв. падпрапаршчыкаў і інж.акадэміі належаў да пецярбургскай афіцэрскай рэв. арг-цыі. З 1859 у адстаўцы. Адзін з заснавальнікаў арг-цыі «чырвоных» ў Мінску. З восені 1862 чл.Літоўскага правінцыяльнага камітэта. З крас. 1863 у Варшаве, з восені ваен. начальнік Аўгустоўскага і Гродзенскага ваяводстваў, са снеж.нач. 3-га корпуса паўстанцкіх узбр. сіл. Пасля падаўлення паўстання ў эміграцыі (Францыя). Удзельнічаў у франка-прускай вайне 1870—71. У 1872 вярнуўся ў Расію і сасланы. З 1883 жыў на радзіме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭ́МЕНЬ (Маркс Аронавіч) (н. 15.7.1932, г. Чачэрск Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне педагогікі і псіхалогіі. Д-рпсіхал.н. (1984), праф. (1987). Скончыў Ваен.-паветр.інж. акадэмію імя Жукоўскага (1960). З 1985 у Рэсп. міжгаліновым ін-це павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў нар. гаспадаркі (Мінск). З 1991 у Нац. ін-це адукацыі, з 1998 у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па праблемах псіхалогіі кіравання, авіяц., ваен. і інж. псіхалогіі.
Тв.:
Социально-психологические аспекты управления производством. Мн., 1989 (разам з Т.Л.Цямушка);
Управление коллективом. Мн., 1997;
Образ в системе психической регуляции познавательной и исполнительской деятельности. Мн., 1997 (разам з В.М.Вадлазеравым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛІКО́Ў (Віктар Георгіевіч) (н. 5.7.1921, с. Верхняя Любоўша Новадзеравенькаўскага р-на Арлоўскай вобл., Расія),
савецкі ваен. дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1977). Герой Сав. Саюза (1981). У арміі з 1939. Скончыў ваен.акадэміі імя Фрунзе (1953) і Генштаба (1959). У Вял.Айч. вайну на Паўднёва-Зах., Калінінскім, 1-м Прыбалтыйскім і 2-м Бел. франтах пераважна на камандных пасадах у танк. часцях. Пасля вайны на штабных і камандных пасадах. З 1969 галоўнакамандуючы Групай сав. войск у Германіі. З 1971 нач. Генштаба, 1-ы нам. міністра абароны СССР. У 1977—89 галоўнакамандуючы аб’яднанымі ўзбр. сіламі дзяржаў — удзельніц Варшаўскага дагавора (гл.Варшаўскі дагавор 1955). Дэп. Вярх. СаветаСССР з 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЎРО́Ў (Георгій Лаўрэнцьевіч) (10.1. 1896, в. Балахнята Сафонаўскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 24.5.1967),
расійскі і бел. архітэктар. Скончыў Вышэйшыя маст.-тэхн. майстэрні ў Маскве (1926). Працаваў у Маскве, у 1928—34 у Мінску. Работы на Беларусі: гал. корпус і карпусы ф-таў БДУ (1928—31), клінічны гарадок (1931), Бібліятэка нацыянальная Беларусі, Беларуская політэхнічная акадэмія, лабараторны корпус і друкарня імя Ф.Скарыны Нац.АН Беларусі (1934) — усе ў Мінску, інтэрнат і навук. корпус Бел.с.-г.акадэміі ў г. Горкі Магілёўскай вобл. (1930—33), будынак кінатэатра ў Оршы (1932). Сярод інш. работ: кінастудыі ў г. Алматы, Ашгабаце, Бішкеку (1956—59, у сааўт.), кінатэатры ў Бухарэсце (1956), Сафіі (1958) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІХАЦО́ВІЧ (Анатоль Паўлавіч) (н. 21.3. 1947, в.Вял. Кракотка Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне меліярацыі. Чл.-кар.Акадэмііагр. навук Беларусі (1996), д-ртэхн.н. (1994). Скончыў БСГА (1975). З 1975 у НДІ меліярацыі і лугаводства (з 1997 дырэктар). Навук. працы ў галіне арашэння с.-г. культур, воднага рэжыму меліяраваных глеб. Распрацаваў тэорыю рэжыму ўвільгатнення глебанеаднародных с.-г. палёў, тэорыю аптымізацыі эксплуатацыйнага рэжыму дажджавання раслін пры няўстойлівых умовах надвор’я.
Тв.:
Расчет наименьшей влагоемкости по физическим свойствам почв // Мелиорация переувлажненных земель: Сб. науч. работ. Мн., 1985. Вып. 33;
Рациональная технология дождевания сельскохозяйственных культур // Управление водным режимом мелиорированных земель: Сб. науч. работ. Мн., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫСЕ́НКА (Аляксандр Паўлавіч) (н. 13.4.1952, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1994). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1974). З 1993 вучоны сакратар аддз. жывёлагадоўлі і вет. медыцыны Акадэмііагр. навук Беларусі, з 1994 заг. лабараторыі і нам. дырэктара Бел.НДІэксперым. ветэрынарыі. Навук. працы па антыгенным складзе ўзбуджальніка туберкулёзу і атыпічных мікабактэрый, выдзяленні і ачышчэнні антыгенаў мікабактэрый, сродках і метадах дыягностыкі і прафілактыкі туберкулёзу чалавека і жывёл.
Исследование сыворотки крови здоровых коров, больных туберкулезом и инфицированных атипичными микобактериями в перекрестном иммуноэлектрофорезе и иммуноферментном анализе (у сааўт.) // Ветеринарная наука — производству: Науч. тр.Бел. НИИ эксперим. ветеринарии. 1998. Вып. 33.