буйная хім. карпарацыя ў ЗША. Засн. ў 1837. Штаб-кватэра ў г. Цынцынаты, штат Агайо. Выпускае прадукцыю: пральныя і ачышчальныя сродкі, касметыку, фармацэўтычныя тавары, хімікаты, прадметы гігіены. Філіялы і прадпрыемствы карпарацыі размяшчаюцца ў больш як 40 краінах, колькасць занятых каля 77 тыс.чал. (1980-я г.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЙД (Ride) Салі (н. 26.5.1951, г. Энсіна, штат Каліфорнія, ЗША),
першая жанчына-касманаўт ЗША. Д-р філасофіі (1978), магістр навук па фізіцы (1975). З 1978 у групе касманаўтаў НАСА. 18—24.6.1983 і 5—13.10.1984 здзейсніла (як спецыяліст па аперацыях на арбіце) палёты ў складзе экіпажаў касм. карабля «Чэленджэр». Правяла ў космасе 14,3 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́МАЧНАЯ АНТЭ́НА,
накіраваная антэна ў выглядзе аднаго ці некалькіх плоскіх віткоў проваду, якія ўтвараюць рамку квадратнай, круглай або прамавугольнай формы. Перыметр рамкі, як правіла, значна меншы за даўжыню выпрамененай ці прынятай эл.-магн. хвалі. Максімум прынятага сігналу адпавядае выпадку, калі плоскасць рамкі ляжыць у напрамку на перадавальную станцыю. Выкарыстоўваецца ў радыёпеленгатарах, радыёкомпасах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАХІ́М (Рахімаў) Ібрагім Абдурахімавіч
(н. 15.10.1916, Сайкелдзі, Узбекістан),
узбекскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Узбекістана (1976). У раманах «Сапраўднае каханне», «Вернасць» (абодва 1958), «Лёс» (1963), «Неспакойны горад» (1970), «Самаадданыя» (1973), «Як гартаваўся чалавек» (1978) тэмы Вял.Айч. вайны, жыццё вёскі. Аўтар аповесцей, п’ес, кінасцэнарыяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́МСКАЯ КУ́РЫЯ,
сукупнасць устаноў, падначаленых папе рымскаму як кіраўніку каталіцкай царквы і дзяржавы Ватыкан. Узнікла ў 12 ст. на базе розных устаноў папскага двара. Уключае розныя кангрэгацыі (царк. мін-вы), вышэйшыя царк. суды і канцылярыі, у т. л., напр., дзярж. сакратарыят, функцыі якога падобныя да функцый мін-ва замежных спраў у інш. дзяржавах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭА́КЦЫІ СУ́ВЯЗЕЙ,
сілы, з якімі целы, што рэалізуюць сувязі механічныя, дзейнічаюць на пункты мех. сістэмы, на якую гэтыя сувязі накладзены. Р.с. узнікаюць як сілы процідзеяння (гл.Ньютана законы механікі) пры наяўнасці сіл, што дзейнічаюць на сувязі. Напр., рэйкі — сувязі, якія абмяжоўваюць рух вагона; Р.с. з’яўляюцца сілы, з якімі рэйкі дзейнічаюць на колы вагона.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭХАВЕ́РШ,
верш, у якім сумежныя радкі зарыфмаваны рэхарыфмай. Няцотныя радкі ў ім звычайна доўгія, а цотныя — кароткія, з адна- ці двухскладовых слоў. Прыклад — жартоўны Р. «Цімох» А.Русака:
Як правёў мяне Цімох,
Ох, ох!
Было цёмна на дварох,
Ох, ох!
«Ну, Цімошка, дык бывай»,
Ай, ай!
А ён кажа: «Пачакай»,
Ай, ай!
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЧЫЦКІ ЗАВО́Д МЕХАНІ́ЧНАЙ АПРАЦОЎКІ ДРАЎНІ́НЫ.
Дзейнічаў у г.Рэчыца Гомельскай вобл. з 1903 як лесапільнае і фанернае прадпрыемства, з 1911 — з-дмех. апрацоўкі драўніны. З 1908 уваходзіў у акц.т-ва лесафанерных з-даў. Меў паравы рухавік. Вырабляў дошкі, з 1908 альховую клееную фанеру. У 1913 працавала ад 40 да 150 рабочых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМАНАЗІРА́ННЕ,
назіранне, аб’ектам якога з’яўляюцца псіхічны стан і дзеянні самога суб’екта. Узнікае ў працэсе зносін з інш. людзьмі, засваення сац. вопыту і сродкаў яго асэнсавання. Адыгрывае значную ролю ў фарміраванні самасвядомасці і самакантролю асобы. Ужывалася ў эмпірычнай псіхалогіі 18—19 ст. У сучаснай псіхалогіі С. ўлічваецца як факт, які патрабуе навук. тлумачэння.