саксау́л, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -а. Невысокае бязлістае сярэднеазіяцкае дрэва (або хмызняк), якое расце ў саланчаковых пустынях.

2. -у. Драўніна гэтага дрэва.

|| прым. саксау́лавы, -ая, -ае і саксау́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

салане́ц, -нцу́, мн. -нцы́, -нцо́ў, м. (спец.).

Тып глебы стэпавых, пустынных зон, насычанай водарастваральнымі солямі, якія ў адрозненне ад саланчакоў утрымліваюцца не ў самым верхнім гарызонце, а на некаторай глыбіні.

|| прым. саланцо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саракаго́ддзе, -я, н.

1. Тэрмін, прамежак часу ў 40 гадоў.

2. Гадавіна якой-н. падзеі, якая была 40 гадоў таму назад.

С. навучальнай установы.

С. маёй сяброўкі (саракавы год нараджэння).

|| прым. саракагадо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сасі́ска, -і, ДМ -сцы, мн. -і, -сак, ж.

Невялікая тонкая каўбаска, якая вырабляецца са здробленага варанага мяса жывёлы або птушкі (або яго заменнікаў) і звычайна ўжыв. пасля тэрмічнай апрацоўкі.

|| прым. сасі́сачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саты́ра, -ы, ж.

1. Рэзкая, з’едлівая іронія, высмейванне, развянчанне каго-, чаго-н.

2. Твор мастацтва і літаратуры, дзе высмейваюцца і рэзка асуджаюцца негатыўныя з’явы жыцця.

У сатыры вялікая сіла ачышчэння.

|| прым. сатыры́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скамаро́х, -а, мн. -і, -аў, м.

1. У Старажытнай Русі: вандроўны акцёр, спявак-музыкант, вастраслоў і акрабат.

2. перан. Пра несур’ёзнага чалавека, які пацяшае іншых сваімі камедыянцкімі, штукарскімі выхадкамі (разм., неадабр.).

|| прым. скамаро́хаў, -ава.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

слане́чнік, -у, мн. -і, -аў, м.

Аднагадовая травяністая расліна з буйным жоўтым суквеццем на высокім сцябле, якая вырошчваецца ў асноўным дзеля атрымання алею з насення, а таксама насенне гэтай расліны.

|| прым. слане́чнікавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

слі́ва, -ы, мн. -ы, сліў, ж.

Фруктовае дрэва сямейства ружакветных з невялікімі сакавітымі пладамі жоўтага, ліловага і іншага колеру з костачкай у сярэдзіне, а таксама плод гэтага дрэва.

|| прым. слі́вавы, -ая, -ае.

С. джэм.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́курс, -у, м.

1. Перспектыўнае скарачэнне аддаленых ад гледача частак адлюстраванага на плоскасці прадмета (спец.).

2. перан. Пункт погляду, з якога што-н. разглядаецца; аспект.

Падаць праблему ў новым ракурсе.

|| прым. ра́курсны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распілава́ць, -лу́ю, -лу́еш, -лу́е; -лу́й; -лава́ны; зак., што.

Разрэзаць пілой на часткі.

Р. дошку.

|| незак. распіло́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. распіло́ўванне, -я, н. і распіло́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

|| прым. распіло́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)