дожа́ренный

1. (подготовленный для еды жарением) дапе́чаны, мног. падапяка́ны; (о мясе) дасма́жаны; (о сале) дасква́раны; (о кофе, семечках и т. п.) дапра́жаны, дапрэ́жаны;

2. (дожжённый) дапа́лены, дапе́чаны; см. жа́ренный, жа́реный;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

коло́даI ж.

1. кало́да, -ды ж.;

2. (водопойная) кары́та, -та ср.; (жёлоб) жо́лаб, -ба м.;

3. (притолока над дверью) вяршні́к, род. вершніка́ м.;

4. (для пчёл) кало́да, -ды ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пе́телька ж., уменьш.

1. пяце́лька, -кі ж.;

2. (дверная, оконная и т. п.) заве́ска, -кі ж.;

3. (для пуговицы) прарэ́шак, -шка м.; (пришитая) га́фтачка, -кі ж.; см. петля́ 1—3;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подвя́зка ж.

1. (действие) падвя́зка, -кі ж., падвя́званне, -ння ср.; падпяра́званне, -ння ср.; падро́бліванне, -ння ср.; см. подвя́зывать;

2. (резинка или тесёмка для укрепления чулка на ноге) падвя́зка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

счётный

1. (служащий для счёта) падліко́вы; лічы́льны;

счётная коми́ссия падліко́вая камі́сія;

счётная маши́на лічы́льная машы́на;

счётная лине́йка лічы́льная ліне́йка;

2. (счетоводный) рахунко́вы;

счётные кни́ги рахунко́выя кні́гі;

счётный рабо́тник рахунко́вы рабо́тнік.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыда́тны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які мае патрэбныя для чаго‑н. якасці; прыгодны. Прыдатны для яды. Прыдатная для апрацоўкі зямля. □ Па яго [дзеда] выходзіла, што кожнае дрэва прыдатнае на што-небудзь адно: вось з гэта[й] сасны вокны б сухія былі. Мыслівец. Іван Маслуда сярдзіта накінуўся на Ігната: — А табе нечага пад’язджаць. Не да усякай справы прыдатны твае жарты. Лынькоў. // Які падыходзіць для каго‑, чаго‑н., адпаведны. Прыдатная кандыдатура. Прыдатны для работы час. □ Каб я зусім не заглух у вёсцы, сябры пачалі клікаць мяне ў Мінск, абяцаючы падшукаць прыдатную работу. Крапіва. Месяцы са два я не вылазіў з дому. Стукацеў на машынцы, кідаўся з кутка ў куток па пакоі, шукаючы прыдатнага слова. Сабаленка. // Здольны, здатны да чаго‑н., на што‑н. Дзед Сёмка маленькі, вяртлявы, Бародка як моху касмык, Прыдатны на смешныя справы. Вядомы дзівак-жартаўнік. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́ма, ‑ы, ж.

1. Аконны пераплёт з устаўленым шклом і без яго. Падвойныя рамы. □ У вузейшай частцы, дзе скляпенне падымалася над долам, была зроблена вузенькая, доўгенькая аконная рама ў чатыры шкельцы. Колас. // Зашклёны пераплёт для аховы раслін ад холаду ў парніках і цяпліцах.

2. Аправа для ўстаўкі ў яе карцін, партрэтаў, люстраў і пад. На астатніх сценах у цяжкіх арэхавых рамах былі развешаны партрэты. Даніленка.

3. Нясучая частка машыны, якой‑н. канструкцыі; станіна. Веласіпедная рама. □ [Йох:] — Міна была падкінута ў топку. Бачыце, рама паравоза цэлая і рэйкі цэлыя. Лынькоў.

4. Прамавугольнік з брусоў або планак для розных патрэб і мэт. У майстэрні было цяпер ціха, і .. [Яругіну] ўжо запякло хутчэй вярнуцца ў тую цішыню, каб напяць на раму палатно і пакласці на яго ўльтрамарын. Карамазаў. // Прыстасаванне для сотаў у вуллі.

•••

Лесапільная рама — машына для падоўжнага распілоўвання бярвення.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вуль-вуль-вуль ’падзыўныя словы для галубоў’ (Касп., Шат., З нар. сл.); ’падзыўныя словы для галубоў і качак’ (Сцяц., КСТ); ’падзыўныя словы для качанят або куранят’ (Янк. II); ’падзыўныя словы для качак і гусей’ (віл., воран., пін., Шатал.); ’падзыўныя словы для авечак’ (в.-дзвін., Шатал.; мядз., Нар. сл.), укр. вуль‑вуль‑вуль ’падзыўныя словы для галубоў’, польск. wul‑wul‑wul ’падзыўныя словы для гусей’. Хутчэй за ўсё ад гуль‑гуль‑гуль ’падзыўныя словы для галубоў’ з заменай пачатковага г, атаясамленага з г пратэтычным, на в; перанос падзыўных слоў на іншых птушак, відаць, праз стадыю іх ужывання ў дачыненні да малых істот (куранят, качанят) у якасці ласкавага звароту (параўн. народнае го́луб у ласкавым звароце да людзей).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пятля́, -і́; мн. пе́тлі і (зліч. 2, 3, 4) пятлі́; пе́тляў, ж.

1. Складзены і завязаны кальцом канец вяроўкі, шнурка і пад., а таксама сагнутая кальцом частка ніткі пры пляценні, вязанні.

Завязаць пятлю. П. на панчосе.

2. перан. Ужыв. для сімвалічнага абазначэння пакарання смерцю праз павешанне ці для абазначэння такога бязвыхаднага становішча, пры якім можна толькі павесіцца.

П. на яго трэба!

Хоць у пятлю лезь (пра бязвыхаднае становішча). Шукаць пятлі на шыю (таксама перан.: лезці ў небяспечныя, рызыкоўныя справы).

3. Лінія, кругавы рух у выглядзе замкнутай або паўзамкнутай крывой.

Апісаць пятлю.

Мёртвая п. (фігура найвышэйшага пілатажу — палёт па замкнутай крывой у вертыкальнай плоскасці). Петлі заечых слядоў.

4. Тое, што і сіло.

5. Праразная адтуліна ў адзенні для зашпільвання (гузіка, запінкі), а таксама засцежка з тонкага шнурка, дроціка.

Абкідаць петлі.

6. Дзве планкі на шарніры, якія служаць для прымацавання створкі, дзвярэй.

Павесіць дзверы на петлі.

|| памянш. пяце́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж. (да 1, 5 і 6 знач.).

|| прым. пяце́льны, -ая, -ае (да 1, 3, 4, 5 і 6 знач.).

Пяцельнае шво.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ВАКАМЕ́РНАЯ ЗДЫ́МКА,

спрошчаны спосаб тапаграфічнай здымкі. Выконваецца на планшэце з дапамогай компаса, візірнай лінейкі і цыркуля. Праводзіцца для хуткага складання прыблізнага плана мясцовасці або маршруту. Для вакамернай здымкі планшэт устанаўліваюць і арыентуюць па компасе, лінейкай вызначаюць напрамкі на назіраемыя аб’екты і наносяць адпаведныя лініі, уздоўж якіх адкладваюць у маштабе прыблізныя адлегласці ад месца здымкі да таго або інш. аб’екта. Вакамерную здымку выкарыстоўваюць у экспедыцыйных умовах пры адсутнасці тапаграфічных картаў для адлюстравання падрабязнасцей будовы мясцовасці, а таксама пры складанні абрыса і пры рэкагнасцыраваных даследаваннях малаабжытых раёнаў.

А.В.Саломка.

т. 3, с. 462

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)