спрат, -а, М спра́це, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

1. Памяшканне для захоўвання чаго-н.; сховішча; прыстанішча.

С. ад дажджу.

2. Патаемнае месца, тайнік.

Турысты наведалі спраты старадаўніх крэпасцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спрацава́ны, -ая, -ае (спец.).

1. Які стаў непрыгодны ў працэсе працяглай работы; зношаны.

2. Які страціў сілы, здароўе ад непамернай работы; змарнелы, змучаны; стомлены, натруджаны.

|| наз. спрацава́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ссо́хлы, -ая, -ае.

1. Пра расліны: які звяў, засох, загінуў ад неспрыяльных умоў.

С. куст бэзу.

2. Сасмяглы, шурпаты (пра вусны).

Ссохлыя вусны.

3. перан. Схуднелы (пра чалавека; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сцепану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак. (разм.).

Зрабіць рэзкі рух плячыма.

Пасажыр сцепануў плячом у адказ.

Ад нечаканасці яго сцепанула (безас.).

|| незак. сце́паць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самадзяржа́ўе, -я, н. (гіст.).

Манархічная форма праўлення ў Расіі, пры якой манарху належала вярхоўнае права ў заканадаўстве, кіраванні і вышэйшым судзе.

Вызваленне народаў ад самадзяржаўя.

|| прым. самадзяржа́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скіт, -а, М скі́це, мн. -ы, -аў, м.

Невялікі пасёлак у аддаленні ад манастыра для манахаў-пустэльнікаў, а таксама невялікі асобны манастыр у глухой мясцовасці.

|| прым. скі́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распакава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак., што.

Вызваліць ад упакоўкі.

Р. багаж.

|| незак. распако́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. распако́ўванне, -я, н. і распако́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рачкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й: незак. (разм.).

1. Поўзаць на карачках, ракам.

2. Цяжка працаваць сагнуўшыся, не разгінаючыся.

Р. на полі ад цямна да цямна.

|| наз. рачкава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́месь, -і, ж.

1. Жывёліна або расліна, атрыманая ад скрыжавання розных парод, гатункаў.

Мул — п. асла з кабылай.

2. перан. Мешаніна, сумесь чаго-н. разнароднага.

П. натуралізму з пошласцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пост², -у, М -сце, мн. пасты́, пасто́ў, м.

Устрыманне ад скаромнай ежы, згодна з царкоўным патрабаваннем, а таксама перыяд такога ўстрымання.

Вялікі п.

|| прым. по́сны, -ая, -ае.

Посныя дні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)