атмасфе́ра

(ад гр. atmos = дыханне + сфера)

1) газападобная абалонка вакол Зямлі і некаторых іншых планет, 2) пазасістэмная адзінка вымярэння ціску, роўная ціску ртутнага слупа вышынёй 760 мм пры тэмпературы 0°С (1,0332 кг/см​2);

3) перан. настрой і ўзаемаадносіны ў калектыве (напр. а. дружбы, а. павагі).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

грама́тыка

(гр. grammatike)

1) раздзел мовазнаўства, які вывучае сістэму моўных формаў (марфалогія), сродкі і спосабы іх спалучэння ў сказе (сінтаксіс);

2) сукупнасць правіл словазмянення і спалучэння слоў у сказы, уласцівая якой-н. мове, а таксама кніга, у якой змешчаны гэтыя правілы (напр. нарматыўная г., школьная г).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

а́рмія

(фр. armée, ад лац. armatus = узброены)

1) сукупнасць узброеных сіл дзяржавы;

2) сухапутныя ўзброеныя сілы ў адрозненне ад марскіх і паветраных;

3) злучэнне з некалькіх корпусаў або дывізій, прызначанае для вядзення ваенных аперацый (напр. танкавая а.);

4) перан. вялікая колькасць людзей, аб’яднаных агульнай справай (працоўная а.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

варыёметр

(ад лац. varius = розны + -метр)

прыбор для вымярэння сіл, якія ўзнікаюць у тых ці іншых працэсах, напр. хуткасці ўзлёту і зніжэння самалёта (авіяцыйны в.), змен зямнога магнетызму (магнітны в.), змен поля прыцяжэння паблізу паверхні Зямлі (гравітацыйны в.);

2) прылада для плаўнай змены індуктыўнасці (радыётэхнічны в.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

нейтраліза́цыя

(фр. neutralisation, ад лац. neutralis = які не належыць ні таму, ні другому)

1) аслабленне ўплыву каго-н., чаго-н.;

2) учыненне каго-н., чаго-н. нейтральным (напр. н. дзяржавы);

3) хімічная рэакцыя ўзаемадзеяння кіслот з асновамі, у выніку якой утвараюцца солі і раствор набывае нейтральны характар.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

о́рдэр

(ням. Order, ад лац. ordo = рад, разрад)

1) пісьмовы загад, распараджэнне, дакумент на выдачу або атрыманне чаго-н. (напр. о. на кватэру, расходны о.);

2) від архітэктурнай кампазіцыі, якая складаецца з вертыкальных нясучых частак — падпор у выглядзе калон, слупоў або пілястраў і гарызантальных частак — антамблемента.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цыкл

(гр. kyklos = круг)

1) сукупнасць узаемазвязаных з’яў, працэсаў, якая складае замкнёны круг развіцця (напр. вытворчы ц., ц. развіцця лічынкі);

2) закончаны рад лекцый, канцэртаў, аб’яднаных агульнай тэмай;

3) шэраг мастацкіх твораў, якія складаюць закончанае цэлае і аб’яднаны агульнай тэматыкай;

4) пэўная група навук (прыродазнаўчых, грамадскіх, тэхнічных).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

акумуля́цыя

(лац. accumulatio)

збіранне, назапашванне, канцэнтраванне чаго-н., напр. энергіі, капіталу.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

бра́вы

(фр. brave)

мужны з выгляду, удалы, малайцаваты (напр. б. мужчына).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

гала́нтны

(фр. gallant)

вельмі ветлівы, далікатны, добра выхаваны (напр. г. чалавек).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)