Рукадзе́лле ’шыццё, вязанне і падобныя віды ручной працы’, ’рэч, выкананая шыццём, вязаннем і пад.’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ст.-бел.рукодѣлье ’справа рук’ (Альтбаўэр), сюды ж рукадзе́льнічаць ’займацца рукадзеллем’, рукадзе́льніца ’жанчына, якая займаецца рукадзеллем, майстар гэтай справы’ (ТСБМ). Складаны назоўнік ад рука (гл.) і *дзелаць ’рабіць’ < прасл.*dělati ’рабіць; працаваць; дзейнічаць; абчосваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кошт
(польск. koszt, ад с.-в.-ням. kost)
выражаная ў грашах вартасць чаго-н. (напр. к. працы, к. тавараў).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
прыёмIIм. (спосаб) Verfáhren n -s, -; Hándgriff m -(e)s, -e; Maníer f -, -en (манера);
ве́даць прыёмы пра́цы die Hándgriffe séiner Árbeit kénnen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
агіна́цца
1. (ад працы) árbeitsscheu sein;
2. (ад абавязкуі г. д.) sich drücken (vor, von D, um A) (разм.), sich enthálten* (G) (устрымацца)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
акліматыза́цыя
[ад лац. ас = да + клімат]
1) прыстасаванне жывёл і раслін да жыцця ў новых геаграфічных, пераважна кліматычных умовах;
2) прыстасаванне чалавека да жыцця, працы ў новым асяроддзі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
праду́кт
(лац. productus = выраблены)
1) тое, што атрымліваецца ў выніку працы чалавека (фізічнай, разумовай);
2) мн. харчы;
3) перан. вынік, рэзультат чаго-н. (напр. класы — п. развіцця грамадства).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПРА́ЦЫ НДІМіністэрства працы Рэспублікі Беларусь.
Засн. ў 1991 у Мінску на базе Бел. філіяла (з 1971) НДІпрацы Дзяржкампрацы СССР. Асн. кірункі навук. даследаванняў: народанасельніцтва (дэмаграфічныя працэсы, міграцыя); рынак працы (рацыянальнае і эфектыўнае выкарыстанне прац. рэсурсаў, занятасць і беспрацоўе, прафарыентацыя і адукацыя, павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка кадраў, рэгіянальныя асаблівасці рынку працы); аплата працы (удасканаленне дзярж. механізма рэгулявання заработнай платы, распрацоўка рэкамендацый матэрыяльнага стымулявання для павышэння эфектыўнасці гаспадарання прадпрыемстваў, выканання норм і нарматываў прац. і матэрыяльных выдаткаў); даходы і ўзровень жыцця насельніцтва (фарміраванне даходаў і расходаў насельніцтва, іх структура і дынаміка; распрацоўка мінім.дзярж.сац. стандартаў і іх выкарыстанне пры рэгуляванні даходаў; развіццё сістэм сац. страхавання; беднасць, маштабы і шляхі яе пераадолення); рэгламентацыя і нарміраванне працы (удасканаленне метадалогіі ацэнкі складанасці працы служачых; распрацоўка і вядзенне адзінага тарыфна-кваліфікацыйнага даведніка работ і прафесій рабочых, кваліфікацыйнага даведніка пасад служачых; распрацоўка метадычнай і нарматыўна-інфарм. базы для нарміравання працы і інш); ахова і ўмовы працы (рэфармаванне сістэмы пенсіённага забеспячэння за работу ў асаблівых умовах працы; эканам. стымуляванне стварэння бяспечных умоў працы); сац. праблемы працы (развіццё сістэмы сац. партнёрства, накіраванай на ўзгадненне інтарэсаў работніка, наймальніка і дзяржавы; падрыхтоўка нарматыўных і метадычных матэрыялаў работы з персаналам); маніторынг сац.-працоўнай сферы Беларусі і інш. З 1993 выдае навук., нарматыўную і даведачную л-ру па праблемах даследавання; з 1995 — штомесячнік «Бюллетень Министерства труда Республики Беларусь».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зво́льніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.
Часова або канчаткова вызваліцца ад выканання якіх‑н. абавязкаў, звязаных з вучобай, службай і пад. Звольніцца з вайсковай службы. Звольніцца па ўласнаму жаданню. □ Якраз у гэты дзень звольнілася з працы кур’ерка студыі.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
забо́йны1, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для забою 1, для працы ў забоі. Забойны механізм.
забо́йны2, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны для забою 2. Забойны цэх.
2. Які дзейнічае смяртэльна, забівае насмерць. Забойная сіла асколка.
•••
Забойная вагагл. вага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сумле́ннасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць сумленнага. Сумленнасць намераў.
2. Сумленныя паводзіны, сумленныя адносіны да каго‑, чаго‑н. Жыццё ж людзей ідзе ў працы, у клопатах аб лепшым, якое не прыходзіць само, а заваёўваецца сумленнасцю чалавека, яго працай.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)