плата́навы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да платана. // Зроблены з платану.

2. у знач. наз. плата́навыя, ‑ых. Сямейства насенных кветкавых раслін, да якіх адносіцца платан, чынара і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раго́жны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рагожы. Рагожная тканіна. Рагожны вехаць. // Зроблены з рагожы. Грузавік быў нагружаны вочкамі, скрынкамі, рагожнымі кулямі. Хадкевіч. // Крыты рагожай. Рагожная кібітка. Рагожны будан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фі́жмы, ‑аў; адз. няма.

Уст.

1. Шырокі каркас, зроблены з кітовага вуса ў выглядзе абруча, які надзяваўся пад спадніцу і надаваў пышнасць фігуры.

2. Шырокая спадніца на такім каркасе.

[Ад ням. Fischbein — кітовы вус.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыфо́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шыфону; пашыты, зроблены з шыфону. У белай шыфонавай кофтачцы і яркай, знарок пашытай для дачы, паркалёвай сіняй спадніцы .. [Вера] здавалася зграбнай, маладой. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́лавы, ‑ая, ‑ае.

1. Бясплодны, неаплоднены (пра самак сельскагаспадарчай жывёлы). Ялавая карова.

2. Зроблены з ялаўкі (у 2 знач.). Увайшоўшы ў хату, .. [Андрэй Данілавіч] адразу вызваліўся ад моцных ялавых ботаў. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лінтва́р ’смушак’ (паўдн.-усх., КЭС) запазычана з укр. линтва́рь ’смушак аднагадовага ягняці’, линтваре́ць, линтва́рик ’тс’; параўн. яшчэ линтваре́нийзроблены з авечай шкуры’, а таксама рус. новарас. линтварь ’шкура ягняці, якое нарадзілася пад восень’. Ст.-бел. лентваръ ’вырабленая скурка ягняці’ (XVII ст.). Запазычана са ст.-польск. lentwal ’тс’, якое, відаць, з ням. Lendenfell (Булыка, Запазыч., 112).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кваліфікава́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае кваліфікацыю (у 2 знач.); умелы, вопытны. Кваліфікаваны рабочы. Кваліфікаваны ўрач. // Выкананы, зроблены ўмела, з веданнем справы. Кваліфікаваны пераклад. // Які патрабуе спецыяльных ведаў, падрыхтоўкі. Кваліфікаваная праца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лазо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вазы. Лазовая кара. □ Зашалясцелі, Зашумелі Галлём лазовыя кусты. Тарас. // Зроблены з лазы. Лазовы кошык. □ Маладая, шчаслівая маці сядзіць над белай лазовай калыскай. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

драцяны́, ‑ая, ‑ое.

Зроблены з дроту. Драцяная агароджа. Драцяная сетка. // перан. Пругкі, каляны, падобны на дрот. Каля.. [Аркадзя Цімафеевіча] круціўся, цёрся аб ногі вялікі сібірскі кот, шэры, з доўгімі драцянымі вусамі. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пле́цены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад плесці.

2. у знач. прым. Зроблены пры дапамозе пляцення. Мігам з’явіліся дзве новыя чаркі, два сподачкі і два плеценыя лёгкія крэслы. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)