1. Які гаворыць няпраўду, хлусню. У .. [Веры Андрэеўны] ўжо быў складаўся вобраз Тамары — хлуслівай круцёлкі, якая хоча ашукаць яе сына.Арабей./узнач.наз.хлуслі́вы, ‑ага, м.Хлуслівага лягчэй злавіць, як кульгавага.Прымаўка.// Які выражае хлусню, няшчыры, прытворны. Маё малое сэрца абмывае Крывёй гарачай мужныя пачуцці Нянавісці пякучай і любві. Нянавісці, што думкі праясняе, Стаіць на варце чыстай маладосці І, убачыўшы пагляд вачэй хлуслівых, Трывожным звонам голас падае.Панчанка.Іна сарвала апошні пялёстак і ў злосці кінула кветку на зямлю.. — каму патрэбны яго [Артура] хлуслівыя словы.Ваданосаў.
2. Фальшывы, няправільны. Хлуслівае абвінавачанне. Хлуслівыя данясенні. □ [Шпіёны і дыверсанты] разносілі хлуслівыя чуткі, што Чырвоная Армія знішчана немцамі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шано́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Дастойны павагі, паважаны. — Вы не знойдзеце нідзе Працы больш шаноўнае. Дзе ні вуліца, ні пляц, Як паглядзіш — мой палац.Астрэйка.// Які выклікае павагу. Шаноўныя гады. □ Народ наш старасць паважае. Заўжды схіляецца перад сівой Шаноўнай галавой.Корбан.
2.(звычайнаўзвароце). Вельмі паважаны. Вы памыліліся, шаноўны грамадзянін, Вы па старому адрасу, а там мяне няма.А. Александровіч./уіран.ужыв.[Вольга:] — Дарэчы, я ніяк не вызначу, якой масці наш шаноўны кватарант?Новікаў./узнач.наз.шано́ўны, ‑ага, м.; шано́ўная, ‑ай, ж.Крык разбудзіў нечакана: — Гэй, уставайце, шаноўныя!Куляшоў.— Дык вось, шаноўны, — зноў пачаў Шарон (Даўней блізкіх шаноўнымі зваў ён).Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шэ́льма, ‑ы, м. і ж.
1. Махляр, несумленны чалавек; нягоднік, паганец. — Ну, мерайце, — кажу, — ды рэжце! — Куляецца аршын, маланкай ходзяць рукі — Так спрытна шэльма мерае.Крапіва.— Ага, шэльма, — захрыпеў Сцяпан, кідаючыся на .. [чалавека] і хватаючы яго за рукі.Чорны.[Беразоўскі:] — Злодзей ты, Макар, і шэльма, якіх мала... Па закону я павінен, апытаць цябе, скласці пратакол і пасадзіць за крадзеж.Чарнышэвіч.
2. Хітрун, круцель, дураслівец, махляр (звычайна ўжываецца як выражэнне захаплення, спагады, адабрэння). — Вера, ведаеш, што я скажу табе... Ты — хоць вялікая шэльма, але папраўдзе слаўная дзеўка...Зарэцкі.[Каваль:] — І дарога грыміць, І душа спявае. І людзі глядзяць і радуюцца: бач, як ляціць, шэльма!..Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экспедыцы́йны, ‑ая, ‑ае.
1.Спец. Які мае адносіны да экспедыцыі (у 1 знач.). Экспедыцыйная кантора. Экспедыцыйная аперацыя. □ На першым паверсе размяшчаліся экспедыцыйны аддзел, розныя складзікі, бібліятэка, архіў і кватэра дворніка.Машара.
2. Які мае адносіны да экспедыцыі (у 2, 3 знач.). Экспедыцыйнае памяшканне.
3. Які мае адносіны да арганізацыі, правядзення экспедыцыі (у 4 знач.). Экспедыцыйны сектар. Экспедыцыйнае ўпраўленне.// Прызначаны, сфарміраваны для экспедыцыі. З гадзіну назад нас прывёз сюды зялёны экспедыцыйны газік.Аляхновіч.У сакавіку 1937 года на фронт прыбыў італьянскі экспедыцыйны корпус.«ЛіМ»./узнач.наз.экспедыцы́йнае, ‑ага, н.Работы падыходзілі да канца. Мурашоў загадаў Ганне збіраць экспедыцыйнае ў сенцы.Лукша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
proxy
[ˈprɑ:ksi]
n.
1) засту́пнік -а m.; даве́раны, упаўнава́жаны -агаm., даве́раная, упаўнава́жаная f.
to be (stand) proxy for — быць чыі́м-н. засту́пнікам, упаўнава́жаным, прадстаўніко́м