нанпарэ́ль, -і, ж. (спец.).

Друкарскі шрыфт, драбнейшы за петыт.

Набраць спасылкі нанпарэллю.

|| прым. нанпарэ́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

на́нсук, -у, м. (спец.).

Тонкая баваўняная тканіна, падобная на льняную, з якой шыюць бялізну.

Прасціна з нансуку.

|| прым. на́нсукавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

наню́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак., чаго (разм.).

Панюхаць чаго-н. уволю, многа.

Н. кветак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нанясе́нне гл. нанесці¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

наня́цца, найму́ся, но́ймешся, но́ймецца; но́ймемся, но́ймецеся, но́ймуцца; наня́ўся, -няла́ся, -ло́ся, -ліся; найміся; зак.

Паступіць на працу па найме.

Н. калоць дровы.

|| незак. найма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

наня́ць, найму́, но́ймеш, но́йме; но́ймем, но́ймеце, но́ймуць; наня́ў, -няла́, -ло́, -лі; наня́ты; зак., каго-што.

Прыняць на работу або ўзяць у часовае карыстанне за плату.

Н. рабочых.

Н. кватэру.

|| незак. найма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. наём, на́йму і найм, на́йму, м. Працаваць па найме.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нао́гул, прысл.

1. Увогуле, ва ўсіх адносінах.

Н. гэта адзіна правільнае рашэнне.

2. Заўсёды, ва ўсіх выпадках.

Ён н. такі.

3. У агульных рысах, у цэлым.

Гаварыць н.

4. Ужыв. ў знач. абагульняючага слова.

Н. ён імкнуўся дапамагаць абяздоленым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

напава́л, прысл.

1. Адразу насмерць.

Забіць звера н.

2. перан. Вельмі моцна; пераканальна.

Факты білі н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

напаве́р, прысл.

У доўг, у крэдыт.

Набраць тавару н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

напагато́ве, прысл.

У стане гатоўнасці.

Трымаць стрэльбу н.