на́нава, прысл.

1. Не так, як раней, іначай, па-новаму.

Перапісаць заяву н.

2. Яшчэ раз; зноў, спачатку.

Пачаць усё н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нана́йцы, -аў, адз. нана́ец, -на́йца, м.

Народ, які жыве на Далёкім Усходзе ў басейне ракі Амур.

|| ж. нана́йка, -і, ДМа́йцы, мн. -і, -на́ек.

|| прым. нана́йскі, -ая,-ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нанасі́ць, -нашу́, -но́сіш, -но́сіць; -но́шаны; зак., што.

Прынесці ў нейкай колькасці за некалькі прыёмаў.

Н. дроў.

|| незак. нано́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

на́нач, прысл.

1. 3 наступленнем, пачаткам ночы.

Н. сабраўся дождж.

2. Перад начным сном.

Памыцца н.

3. На начлег.

Здарожыўся хлапчук і папрасіўся н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нане́сці¹, -нясу́, -нясе́ш, -нясе́; -нясём, -несяце́, -нясу́ць; -нанёс, -не́сла і -нясла́; -нясі́; -не́сены; зак.

1. чаго. Прынесці ў нейкай колькасці.

Н. грыбоў.

Н. падарункаў.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каго-што на каго-што. Наштурхнуць цячэннем вады, ветрам і пад. (разм.).

Лодку нанесла на мель.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), безас., каго-што. Нечакана з’явіцца, трапіць на каго-, што-н. (разм.).

Нанесла чужынцаў у вёску.

4. што на што. Занесці, адзначыць якія-н. даныя.

Н. азёры на карту.

5. што. Прычыніць, зрабіць (тое, што абазначана назоўнікам).

Н. ўдар.

Н. паражэнне.

|| незак. нано́сіць, -но́шу, -но́сіш, -но́сіць.

|| наз. нанясе́нне, -я, н. (да 4 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нане́сці², 1 і 2 ас. не ўжыв., -нясе́; -не́сла і -нясла́; зак., чаго.

Знесці нейкую колькасць яек (пра птушак).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

наніза́ць гл. нізаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нані́зваць, -аю, -аеш, -ае; незак., што.

Тое, што і нізаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

на́нка, -і, ДМ -нцы, ж. (спец.).

Грубая баваўняная тканіна з тоўстай пражы, звычайна жоўтага колеру.

|| прым. на́нкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

нано́ва, прысл. (разм.).

Тое, што і нанава.