маўчо́к, ‑чка, м.
1. Маўчанне. А дубровы ні слова, Ні паўслова — маўчок. Бялевіч.
2. у знач. вык. Разм. Ні слова, ні гуку (не гаварыць). — Ты, Міхась, толькі — маўчок пра Валю, — сказаў Тарас, прыклаўшы палец да губ. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мешкава́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Вельмі шырокі, падобны на мяшок (пераважна пра адзенне). [Дзянісаў] быў у парусінавым светлым касцюме, які выглядаў на ім крыху мешкаватым. Гамолка.
2. перан. Нязграбны, няспрытны; няўклюдны. Камандзірам таго аддзялення .. назначылі мешкаватага тугадума Тодарава. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нака́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.
Разм. Паводле народных павер’яў — наклікаць няшчасце, ліха (пра варону). // перан. Размовамі, прадказаннямі наклікаць непрыемнасць, бяду. Маша засмяялася: — Гэта я накаркала. Помніце, я сказала: «Аднімуць у вас правы». Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нацерабі́ць, ‑цераблю, ‑цярэбіш, ‑цярэбіць; зак., чаго.
1. Цярэбячы, нассякаць у нейкай колькасці. Нацерабіць лазняку. Нацерабіць галля.
2. Ачысціць ад лісця, карэння якую‑н. колькасць чаго‑н. (пераважна пра агародніну). Нацерабіць буракоў.
3. Нарваць якую‑н. колькасць ільну.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неміга́ючы, ‑ая, ‑ае.
1. Пільны, нерухомы (пра погляд, вочы і пад.). Гарачыя, як вугалі, глядзелі на каменданта немігаючыя заняпалыя вочы чалавека. Лынькоў. Хлопчык немігаючымі вачыма сачыў за .. тварам [Дзянісава]. Гамолка.
2. Які не мігае пры гарэнні. Немігаючы агонь.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неруплі́вы, ‑ая, ‑ае.
Які не праяўляе руплівасць нядбайна ставіцца да чаго‑н. На самым канцы [вуліцы] кінулася ў вочы Харошцы сгарэнькая і маленькая хатка, падобная на свіронак у неруплівага гаспадара. Мурашка. // Які сведчыць пра адсутнасць руплівасці. Неруплівыя адносіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ны́ючы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад ныць.
2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Цягучы, тупы (пра боль). Нейкі непрыемны асадак гарэў на сэрцы, аддаваўся ў ім тупым ныючым болем. Лынькоў.
3. Дзеепрысл. незак. ад ныць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нягі́бкі, ‑ая, ‑ае.
1. Няздольны лёгка гнуцца, згінацца; пруткі. Нягібкі дрот. Нягібкае вецце. // перан. Бедны на адценні, невыразны (пра голас, мову і пад.).
2. перан. Які няўмела, марудна рэагуе на пэўныя абставіны, умовы. Нягібкі розум. Нягібкая палітыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павысо́ўвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Паказацца адкуль‑н., высунуцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Вадзіцелі павысоўваліся з кабін, сям-там выйшлі з машын пасажыры. Лынькоў. З-пад шынялёў, з-пад коўдраў павысоўваліся, паўзнімаліся галовы. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павярхо́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які не дае глыбокага аналізу, не закранае глыбока чаго‑н., несур’ёзны. Павярхоўная трактоўка вобразаў. Павярхоўнае знаёмства. Павярхоўнае ўражанне. // Які не ўваходзіць глыбока ў сутнасць справы, падыходзіць да ўсяго несур’ёзна (пра чалавека). Павярхоўны наглядала нік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)