ця́жкасць ж.

1. (пра вагу) Last f -, -en;

2. мн.:

ця́жкасці Schwerigkeit f -, -en;

ця́жкасці ро́сту Wchstumsschwierigkeiten pl;

пераадо́лець ця́жкасці die Schwerigkeiten überwnden*;

2. (пра непрыемнае адчуванне, настрой) Lästigkeit f -, Pinlichkeit f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дажджы́ць, ‑джыць; безас. незак.

Разм. Ісці, імжыць (пра дождж). [Дождж] быў такі мяккі і ціхі, што Ніна не адразу пачула, як стала дажджыць. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дапаміна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Абл. Паўторна напамінаць. [Сімон] заўтра прыйшоў бы мірыцца і ні ў якім разе не дапамінаўся б пра грошы. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баты́р, ‑а, м.

Ва ўсходніх народаў — волат, асілак, адважны чалавек. Хасан пераказаў песню пра возера Джунган, магутнага батыра Касыма і прыгажуню Алію. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гасці́цца, госціцца; безас. незак., каму.

Разм. Пра стан, адчуванне каго‑н. у гасцях. — Ну, як жа вам, панічок, гасцілася? — пытала бабка Лабановіча. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

алімпі́ец, ‑пійца, м.

1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — бог, жыхар Алімпа.

2. Пра чалавека з урачыста важным, велічна спакойным абліччам.

3. Удзельнік алімпійскіх гульняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

альпа́ры,

Спец.

1. прысл. Па намінальнай цане (пра курс каштоўных папер). Плаціць альпары.

2. нескл., н. Роўнасць біржавай і намінальнай вартасці каштоўнай паперы.

[Іт. al pari — нароўні.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́лінялы, ‑ая, ‑ае.

1. Які страціў першапачатковы колер; пабляклы. Вылінялае плацце. Вылінялая майка.

2. Які скончыў ліняць (пра жывёл, птушак). // Аблезлы. Вылінялы каўнер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замухры́шка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑шцы, Т ‑шкай; ж.; Р мн. ‑шак.

Разм. пагард. Пра неахайнага, непрыгляднага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зарубцава́цца, ‑цуецца; зак.

Зажыць, пакінуўшы рубец, шрам (пра рану). Налівайка гэтым часам прабіўся, твар зарубцаваўся, ён прабаваў ужо хадзіць на пратэзнай назе. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)