байба́к, ‑а, м.
1. Стэпавая жывёліна атрада грызуноў, якая восень і зіму праводзіць у спячцы; стэпавы сурок.
2. перан. Разм. Пра непаваротлівага, гультаяватага чалавека; абібок, гультай. [Максім:] — Я і маці за цябе, байбак, душой пакутуем. Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вя́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; незак.
Апускацца, нападаць у што‑н. вязкае, ліпкае, сыпкае; грузнуць. Ногі ў вялізных, поўных халоднай вады, гумавых ботах, .. вязнуць у дрыгве. В. Вольскі. Вязнучы ў снягу, Коля пайшоў за санямі. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
галаварэ́з, ‑а, м.
Разм.
1. Забойца, бандыт. Фашысцкія галаварэзы.
2. Ліхач, сарвігалава. Пагладжваючы свае пышныя вусы, Васіль Каравай дабрадушна адказваў: «...Паглядзела, што мой характар — крэмень, ну і адважылася пайсці за такога галаварэза. Праўда, Верачка?» Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
галада́нне, ‑я, н.
Стан паводле знач. дзеясл. галадаць; недаяданне з-за недахопу ежы, з мэтай лячэння і інш. Аб цяжкіх начлегах напевы Каціліся з краю да краю; Былі неўраджайны засевы, Было галаданне ў звычаі. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
га́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Брахаць. Сабакі кідаліся пад колы і на колы, гаўкалі на буланчыка, круцячыся ў яго пад нагамі, хапалі зубамі за пугу... Якімовіч.
2. перан. Нагаворваць, паклёпнічаць (пра зламысных людзей).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адпла́кацца, ‑плачуся, ‑плачашся, ‑плачацца; зак.
Разм. Адпрасіцца ад чаго‑н. з дапамогай плачу. Раз Іван, моцна пакрыўджаны, адважыўся зайсці ў кусты на бераг рэчкі... Тут, думаў ён, ніхто яму не перашкодзіць адплакацца за ўсё. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адскубну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., чаго.
Скубануўшы, адарваць. Адскубнуць воўны, ваты, сена. // перан. Уварваць, здабыць што‑н. для сваёй асабістай карысці несумленным шляхам. [Дзед:] — Кожны за сваё дрыжаў і наравіў яшчэ чужога адскубнуць. Шуцько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ара́тар, ‑а, м.
Асоба, якая гаворыць прамову; прамоўца. // Той, хто валодае майстэрствам слова, красамоўствам. [Купала:] Ты любога аратара перагаворыш. Вітка. Блізнюк выйшаў на сцэну за трыбуну і, размахваючы рукамі, як той сапраўдны аратар, пачаў гаварыць. Сабаленка.
[Лац. orator.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́чапка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.
Разм.
1. Ручка (пераважна вераўчаная) вядра, бітона і пад.; восілка. Ганька бярэ за вочапку збан вады і выходзіць з хаты. Васілевіч.
2. Вешалка, прышытая да адзення.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
анёльскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае дачыненне да анёла (у 1 знач.).
2. перан. Разм. Вельмі лагодны, пяшчотны, далікатны. Анёльскі голас. Анёльскае аблічча. □ Тавар беластоцкі, каторы пагорш, Ён [гандляр] з ласкай анёльскай збывае за грош. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)