вакза́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вакзала. Вакзальны будынак. Вакзальны кіёск. // Уласцівы вакзалу. Вакзальная сумятня характэрна звычайна для ўсіх чыгунак свету. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ле́кавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лекаў, уласцівы ім; прызначаны для лекаў. Лекавы пах. Лекавая сыравіна. // Які валодае лекавымі ўласцівасцямі. Лекавыя расліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лі́тарны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да літары, літар, уласцівы ім. Літарнае абазначэнне.

2. Абазначаны літарай, а не лічбай. Тэатральная літарная ложа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кардамо́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кардамона, кардамону, уласцівы яму. Кардамонавае насенне. Кардамонавы пах. // Прыгагаваны з кардамонам (у 2 знач.). Кардамонавая гарэлка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падлі́зніцкі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Уласцівы падлізніку, падлізе. Не люблю я псярні панскай, Палупанкаў, ахмістрынь — Дух падлізніцкі, паганскі, Прападзі ён там і згінь! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палко́ўніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які належыць палкоўніку, уласцівы палкоўніку. Палкоўніцкі мундзір. □ Палкоўніцкі маёнтак быў у паласе вайны, але ад фронту даволі яшчэ далёка. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракуро́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пракурора; прызначаны для пракурора. Пракурорскі нагляд. Пракурорскі пакой. // Уласцівы пракурору; такі, як у пракурора. Пракурорскае красамоўства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рабаўлада́льніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рабаўладальніка, уласцівы яму. Рабаўладальніцкія плантацыі. // Заснаваны на рабстве. Рабаўладальніцкае грамадства. Рабаўладальніцкая дзяржава.

•••

Рабаўладальніцкі лад гл. лад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіені́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сіеніту, уласцівы яму; які ўтрымлівае ў сабе сіеніт. Сіенітавы масіў. // Зроблены з сіеніту. Сіенітавая абліцоўка будынка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спрашчэ́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да спрашчэнства, спрашчэнца, уласцівы ім. Але крытыка бывае розная: слушная, аб’ектыўная і, на жаль, вульгарызатарская, спрашчэнская. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)