віці́на, ‑ы, ж.

1. Прут, дубец.

2. зб. Скручаная лаза, якой вяжуць плыты. Бярвенне, звязанае наспех віцінай, паціху ад моста адносіць рака. Машара.

3. Уст. Крытае судна для перавозкі збожжа па рацэ. Хадзіў на сплаў ён [Міхал], на віціны. Разоў са два схадзіў у Прусы — Куды не трапяць беларусы? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

НАВІГАЦЫ́ЙНЫЯ ПРЫЛА́ДЫ,

прылады для вымярэння параметраў руху судна, лятальнага апарата (ЛА), інш. рухомых аб’ектаў, для вызначэння месцазнаходжання і кіравання імі; адзін с тэхн. сродкаў навігацыі.

Бываюць: аўтаномныя (дзейнічаюць без прыёму сігналаў ад знешніх крыніц) і неаўтаномныя (устанаўліваюцца на рухомым аб’екце, вызначаюць навігацыйныя параметры па сігналах наземных, марскіх, паветр. і касм. установак); паводле прынцыпу дзеяння — гіраскапічныя, магн., гідраўл., радыётэхн., гідраакустычныя, інерцыйныя, аптычныя, інфрачырвоныя, механічныя. Да Н.п. адносяцца авіягарызонты, авіякомпасы, аўтапілоты, аўтарулявыя, аўташтурманы, вышынямеры, компасы, у т. л. гіракомпасы, курсографы, лагі, лоты, у т. л. рэхалоты, пеленгатары, секстанты, хранометры, гіравертыкалі, нахіламеры, аўтапракладчыкі, вымяральнікі скорасці ЛА, прыёмаіндыкатары радыёнавігацыйных і гідраакустычных сістэм (прызначаны для вызначэння напрамкаў на перадаючыя станцыі, вымярэння адлегласцей да іх і атрымання па гэтых даных каардынат аб’екта з дапамогай ЭВМ або табліц і спец. карт).

В.​В.​Латушкін, П.​М.​Шумскі.

т. 11, с. 104

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

*Сара, сора́ ’зачэпы на дне ракі’ (ТС). Параўн. рус. на Волзе сор ’усялякая перашкода (камяні, кусты) для цягі судна лінай’, якое Даль (4, 276) дае ў гняздзе сор ’смецце’, а таксама тэрміналагічнае ж. р. сора́ ’пячное і іншае смецце, якое апрацоўваецца для здабычы часціц серабра і золата, якія туды трапілі’. Змяненне рода можа быць абумоўлена прафесійным словаўжываннем. Няпэўна; генетычная тоеснасць або запазычанне рус. сор, сора? Тады няяснымі застаюцца шляхі запазычання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ахтэрпі́к

(гал. achterpiek)

крайні адсек кармавога трума на судне, дзе змяшчаюць баласт, каб пазбегнуць дыферэнта судна.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

баркенці́на

(англ. barquentine)

марское грузавое судна з трыма і больш мачтамі, з якіх пярэдняя мае рэі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

буксі́раваць

(рус. буксировать, ад гал. boegseeren)

цягнуць за сабой на тросе судна, плыт, аўтамашыну і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ватэрве́йс

(англ. waterway, ад water = вада + way = шлях)

тоўстая дошка драўлянага палубнага насцілу ўздоўж борта судна.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

та́нкер

(англ. tanker, ад tank = цыстэрна)

наліўное судна для перавозкі вадкіх грузаў (нафты, кіслот і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ту́ер

(фр. toueur)

рачное самаходнае судна для праводкі іншых суднаў на ўчастках з вялікімі скорасцямі цячэння.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шырстрэ́к

(англ. sheer-strake, ад sheer = крывізна борта + strake = пояс)

верхні пояс бартавой абшыўкі корпуса судна.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)