1. Перастаць спаць, прабудзіцца. Лабановіч прачнуўся і стаў прыслухоўвацца.Колас.Косцік прачнуўся на досвітку: нехта моцна стукаў у акно.С. Александровіч.Прачнуўся Міколка ад стрэлаў.Лынькоў.//перан. Напоўніцца гукамі, рухам; ажыць. Трамвай прачнуўся, празвінеў, Адкрыліся вітрыны рана.Танк.
2.перан. Стаць актыўным, выйсці са стану застою, спакою. Прачнуліся нівы і хаты: Ўся ў полі людская сямейка, За сошкай шнуруе араты, Ля статку іграе жалейка.Купала.Мой спеў напоўнен быў жаданнем, Каб наш прачнуўся родны люд.Журба.
3.перан. З’явіцца, выявіцца (пра пачуццё, уласцівасць, якасць). Можа, і праўда ў чалавека прачнулася пачуццё любві да радзімы.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́ўна,
1.Прысл.да роўны (у 1–6 знач.).
2.узнач.вык. Пра адсутнасць няроўнасцей, упадзін, узгоркаў. Роўна, як на стале. Зімой у полі роўна і бела.
3.прысл. На адной лініі (вышыні, глыбіні і пад.); на адным узроўні. Калёсы былі загружаны роўна з поручнямі ўсялякай салдацкай амуніцыяй.Ставер.З фермы на поле, нагружаныя роўна з коньмі белымі мяхамі, паехалі дзве падводы.Пташнікаў.
4.узнач.часціцы. Дакладна, якраз. Перапынак. Роўна поўдзень. Паўгадзіны адпачні.А. Александровіч.Роўна праз дзве гадзіны сем хвілін лектар згарнуў паперы і ўзяўся за акуляры, не падымаючы вачэй на аўдыторыю.Кавалёў.
•••
Усё роўнагл. усё.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сяўба́, ‑ы, ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. сеяць (у 1 знач.); пасеў збожжавых культур. Веснавая сяўба. Радковая сяўба. □ Недзе за пушчай, у полі, пачаліся ворыва і сяўба.Брыль.Дзень выдаўся цёплы, ціхі і ясны, і сяўбу .. [Зосі з бацькам] удалося скончыць да абеду.Гартны.
2. Пара, калі сеюць. Цяпер гарачая пара ў калгасе. Сяўба.Кухараў.Набліжалася сяўба жыта, і Андрэй ад клопатаў і турбот не знаходзіў сабе месца.Чарнышэвіч.
•••
Квадратна-гнездавая сяўба — спосаб сяўбы прапашных культур, калі насенне ці клубні размяшчаюць на пэўнай адлегласці адно ад другога ў падоўжаным і папярочным напрамку.
Падзімняя сяўба — сяўба яравых культур позняй восенню для атрымання ўсходаў вясной.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
та́бар, ‑а, м.
1. Група цыганскіх сем’яў, якія качуюць разам, а таксама іх стан, абоз. За ўзгоркам знаходзіцца тавар, у лагчыне раскінуты цыганскія шатры.Каваль.Нарэшце мужчыны засталіся адны — стары Мікола і яшчэ двое цыганоў, барадатыя і злосныя з выгляду. Тавар заціхаў.Чыгрынаў.
2. У мінулым — умацаваны лагер казакаў з абозам. На Буйніцкім полі Налівайка паставіў сваё войска тылам да Дняпра, з трох іншых бакоў абгарадзіўся табарам.Шынклер.
3. Вялікая група людзей, якая размясцілася на часовую стаянку; лагер. Касіць пачыналі з дальніх лугоў і ўпершыню выязджалі туды табарам на ўсе дні сенаўборкі, прыхапіўшы з сабой палаткі і харчы.Хадкевіч.
[Цюрк.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эпі́страфа, ‑ы, ж.
Стылістычная фігура, якая заключаецца ў паўтарэнні аднаго і таго ж слова або выразу на пачатку і ў канцы ці толькі ў канцы строф, напрыклад: «Зорка Венера ўзышла над зямлёю, Светлыя згадкі з сабой прывяла... Помніш, калі я спаткаўся з табою, Зорка Венера ўзышла».Багдановіч.«У тым сяле, дзе я не быў ніколі, І нават дзе яго шукаць — не знаю, Ёсць хата ў яблынях, парог якое Я толькі ў сне парой пераступаю. І зноў і зноў там, ледзь сцямнее ў полі, Хаджу, як прывід, з вечара да ранку — Ўсё запаветную шукаю брамку У тым сяле, дзе я не быў ніколі».Гілевіч.
[Ад грэч. epistrophe — вярчэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лява́да
1. Луг, абгароджаны для пашы жывёлы (Нас.).
2. Абгароджанае месца для стаяння жывёлы ў полі або ў лесе (Бял.); летняе стойла для кароў (Ветк.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
па́сішча
1. Абгароджанае месца для жывёлы ў полі або ў лесе (Віл.).
2. Месца, дзе быў пчальнік. (Слаўг.).
□ ур. Пасішча (поле) каля в. Шаламы Слаўг.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
пры́гарад
1. Гарадское прадмесце (БРС).
2. Абгароджанае месца для жывёлы ў полі або ў лесе (Светл.).
3. Малы горад, які прыпісаны да вялікага (Нас. АУ).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
до́ляж.
1. (часть) до́ля;
2. до́ля, у́часть, судьба́, уде́л м.;
3.уст. (единица веса) до́ля;
◊ ільві́ная д. — льви́ная до́ля;
быць у ~лі — быть в до́ле;
прыня́ць у ~лю — приня́ть в до́лю;
вы́пасці на д. — вы́пасть на до́лю;
ліха́я (ця́жкая, го́ркая) д. — лиха́я (зла́я, го́рькая) до́ля;
шука́й до́лі ў чы́стым по́лі — посл. ищи́ до́ли в чи́стом по́ле
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ВЭ́НДЖАННЕ,
спосаб апрацоўкі харч. прадуктаў (пераважна сала, мяса, рыбы, сыру) для павышэння стойкасці пры доўгім захоўванні і надання ім спецыфічных смакавых якасцей; адзін са спосабаў кансервавання. Заснаваны на бактэрыцыдным і бактэрыястатычным дзеянні дыму, цяпла, вяндлярных вадкасцей і парашкоў. Разнавіднасці вэнджання — абсмажванне і запяканне ў дыме.
Прамысл. вэнджанне робіцца ў спец. вяндлярных прыстасаваннях дымам ад няпоўнага згарання драўніны ліставых парод: халоднае пры т-ры 18—22 °C працягласцю прыблізна 3—7 сутак (мясных прадуктаў) і 20—40 °C працягласцю 0,5—3 сутак (рыбных); гарачае пры т-ры 35—50 °C на працягу 12—48 гадз і 80—160 °C на працягу 0,5—6 гадз. Пры мокрым вэнджанні вяндлярныя вадкасці наносяць на прадукты, дадаюць у фарш (пры вырабе каўбас) або ў сумесь для салення (пры вырабе вяндліны) Выкарыстоўваецца і эл. (паскораны) спосаб вэнджання, пры якім іанізаваныя токам часцінкі дыму накіравана рухаюцца ў эл.полі высокага напружання і асядаюць на паверхні прадуктаў. На Беларусі здаўна свіныя лапаткі, кумпякі, каркавіну, каўбасы вэндзілі ў дамашніх вяндлярнях, комінах, лазнях, ёўнях. На паліва ішлі трэскі, стружкі, пілавінне дубу, вольхі, клёну, ясеню, каштану, яблыні, грушы. Каб надаць вяндліне прыемны пах, палілі ядловец (з іголкамі і шышкаягадамі), ельнік з шышкамі.
К.В.Фамічэнка.
Бытавое вэнджанне: а — у драўлянай бочцы без дна (1 — грунт, 2 — цэгла, 3 — мешкавіна, 4 — вешала з прадуктамі, 5 — падтопак); б — у трубе (1 — газавая гарэлка, 2 — цэгла, 3 — пілавінне для дымаўтварэння, 4 — фольга з адтулінамі); в — у цаглянай вяндлярні (1, 4 — засаўкі, 2 — перакладзіна з вешаламі, 3 — жалезны ліст для раўнамернага размеркавання дыму, 5 — печка, 6 — паддон з тлеючым пілавіннем).