востраканцовая прылада працы стараж. чалавека ў эпоху палеаліту; пласціна або адшчэп крэменю для разьбы, гравіроўкі, выразання пазоў, расчлянення косці, рогу, дрэва. Асн. тыпы Р.: на вугле зламанай загатоўкі, рэтушныя ці бакавыя, 2-гранныя ці сярэдзінныя. Натэр. Беларусі існавалі напрацягу каменнага веку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІ́ТАЎКА,
рака ў Пухавіцкім р-не Мінскай вобл., правы прыток р. Свіслач (бас.р. Дняпро). Даўж. 33 км. Пл. вадазбору 372 км². Пачынаецца з р. Пціч за 1,5 кмнаПдУ ад в. Русаковічы, вусце ў в. Пухавічы. Цячэ па зах. ускраіне Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Даліна ў верхнім і сярэднім цячэнні невыразная, у нізоўі трапецападобная або скрынкападобная са стромкімі схіламі. Пойма ў верхнім і сярэднім цячэнні адсутнічае, у ніжнім вузкая, месцамі адсутнічае, шыр. 500—800 м. Рэчышча шыр. 10—20 м, ад вытоку да в. Загай напрацягу 16 км каналізаванае. На рацэ г. Мар’іна Горка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭ́НТРЫ ДЗЕ́ЙНАСЦІ АТМАСФЕ́РЫ,
вялікія вобласці атмасферы з перавагай антыцыклонаў або цыклонаў; адлюстроўваюць найб. устойлівыя асаблівасці агульнай цыркуляцыі атмасферы. Адрозніваюць пастаянныя (перманентныя) Ц.дз.а., што праяўляюцца напрацягу ўсяго года — экватарыяльная дэпрэсія, субтрапічныя і часткова трапічныя вобласці высокага атм. ціску Паўн. і Паўд. паўшар’яў (Азорскі антыцыклон, Гавайскі антыцыклон, Паўд.-Атлантычны, Паўд.-Інд. і Паўд.-Ціхаакіянскі антыцыклоны), дэпрэсіі субпалярных шырот (Алеуцкая дэпрэсія, Ісландская дэпрэсія, Субантарктычная. дэпрэсія), палярныя вобласці высокага атм. ціску (Арктычны антыцыклон, Антарктычны антыцыклон), а таксама сезонныя Ц.дз.а. (Азіяцкі антыцыклон, Канадскі антыцыклон). Ц.дз.а. значна ўплываюць на размеркаванне паветраных цячэнняў, на надвор’е і клімат вял. рэгіёнаў Зямлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дзённы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да дня (у 1 знач.). Зоры на небе спапялелі, дзённае святло цадзілася зверху.Чорны.Ледзь-ледзь варушыцца лісце, спачываючы ад дзённай спёкі.Брыль.// Які адбываецца, праводзіцца днём, удзень. Дзённы спектакль. Дзённая разведка. □ Восеньскі дзень схіляўся пад вечар, дзённая змена ішла дамоў.Гурскі.// Прызначаны для дзейнасці або адпачынку ўдзень. Ноччу над лётным полем стаяла цішыня, тут была дзённая авіяцыя.Лынькоў.Змрокам з дзённай схованкі выходзіў Віктар.Лобан.
2. Які адбываецца, праводзіцца напрацягу аднаго дня (у 1, 2 знач.), разлічаны на адзін дзень. Дзённы заработак. Дзённая выпрацоўка. Дзённае заданне. Дзённы пераход. Дзённы рацыён.
•••
Лямпа дзённага святлагл. лямпа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.
1.кім-чым. Кіраваць напрацягу нейкага часу. За адзін учарашні дзень Грышка паспеў пабываць у кабіне магутнага тралёвачнага трактара і пакіраваць лесавозам.Паслядовіч.— Дык от, Галіна Казіміраўна, .. вам давядзецца пакіраваць калгасам, пакуль вернецца Леўчык.Сабаленка.
2.Разм. Тое, што і накіраваць (у 1, 2 знач.). Шашура прайшоў у канец палоскі, налёг на ручкі, перавёў плуг на другі край вагона і накіраваў назад.Мележ.Людзі з першай жа хвіліны пакіравалі свае думкі да пераспелага жыта.Чорны.
3.Разм. Тое, што і накіравацца (у 1 знач.). [Зося] прабегла ўсю сценку, павярнула да скрыжаваных дарог, абагнула іх і пакіравала ў бок пасекі.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЭКРЭ́ТНЫ ЧАС,
зменены паясны часна 1 гадз уперад з мэтай больш рацыянальнага выкарыстання светлай часткі сутак. У СССР уведзены ў 1930. Д.ч. другога гадзіннага пояса лічыцца маскоўскім, апераджае сусветны час на 3 гадз. Парадак падліку Д.ч.: паясны час плюс 1 гадз. (пастаянна напрацягу года) з дадатковым пераводам гадзіннай стрэлкі на 1 гадз уперад у летні час. Перавод адбываецца ўначы з апошняй суботы на нядзелю ў сакавіку і адпаведна на 1 гадз назад у кастрычніку. Тэр. Беларусі ўваходзіць у другі гадзінны пояс. За аснову Д.ч. ўзяты паясны, таму маскоўскі час апераджае беларускі на 1 гадз. Парадак пераводу гадзіннай стрэлкі ў летні час застаўся той самы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДБІВА́ЛЬНАЯ ПЕЧ,
полымная плавільная печ, у якой цеплыня перадаецца матэрыялу ад газападобных прадуктаў згарання паліва і выпрамянення ўнутранай паверхні гарачай вогнетрывалай абмуроўкі.
У бесперапынных адбівальных печах загрузка шыхты і выгрузка гатовых прадуктаў плаўкі ідуць напрацягу ўсяго працэсу работы печы (напр., у вытв-сці шкла, пры рафінаванні свінцу). У садачных адбівальных печах шыхта загружаецца перыядычна, па заканчэнні працэсу ўся плаўка выгружаецца з печы (напр., выплаўка сталі ў мартэнаўскіх печах). Выкарыстоўваецца ў чорнай і каляровай металургіі, вытв-сці шкла і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЮ́ТНЫЯ ЗЛАЧЫ́НСТВЫ,
парушэнні ўстаноўленых правіл аб здзелках і аперацыях з валютнымі каштоўнасцямі. Паводле Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь валютнымі злачынствамі лічацца незаконныя здзелкі з каштоўнымі металамі і камянямі, а таксама скупка, продаж, абмен замежнай валюты або выкарыстанне плацежных дакументаў у замежнай валюце і інш. замежных грашовых дакументах, адкрыццё рахункаў за мяжой і вядзенне па іх аперацый службовай асобай суб’екта гаспадарання без спец. дазволу (ліцэнзіі), якія здзейснены напрацягу года пасля накладання адм. спагнання за такія ж парушэнні (арт. 85, 851, 852).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯМНА́Я ВОСЬ, вось вярчэння Зямлі,
умоўная прамая, вакол якой адбываецца поўны абарот Зямлі напрацягу сутак; праходзіць цераз цэнтр Зямлі і перасякае зямную паверхню ў геагр. полюсах. Становішча З.в. ўскладняецца павольным паваротам яе па кругавым конусе (поўны абарот адбываецца за 26 тыс. гадоў — прэцэсія) і хістаннем восі з перыядам 18,6 года (нутацыя), змяняецца адносна цела Зямлі (сярэдняе становішча Паўн. полюса перамяшчаецца ў бок Паўн. Амерыкі са скорасцю 11 см/год). Нахілам восі вярчэння да плоскасці арбіты Зямлі (экліптыкі) тлумачыцца змена пораў года.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛО́ЧНЫЯ ЗАЛО́ЗЫ, млечныя залозы,
парныя скурныя органы млекакормячых жывёл і чалавека. У асобін жаночага полу ў перыяд лактацыі выдзяляюць малако, у асобін мужчынскага напрацягу жыцця застаюцца рудыментарныя і не функцыянуюць. Найб. рост і развіццё М.з. адбываецца пры палавым выспяванні, цяжарнасці, лактацыі пад уплывам нерв. сістэмы і эндакрынных залоз. У залежнасці ад віду жывёлы бываюць множныя па ўсёй даўж. брушной паверхні (свінні), або грудныя (сланы), ці похвенныя (коні), мяняецца іх колькасць (2—20) і здольнасць выдзяляць малако пэўнага якаснага складу.