КА́ЛЕР (Уладзілен Лазаравіч) (н. 11.11.1925, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Д-рбіял.н. (1972). Скончыў БДУ (1955). З 1994 у Ін-це эксперым. батанікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па даследаванні біясінтэзу хларафілу і фотасінтэзу з выкарыстаннем метадаў матэм. і кібернетычнага мадэліравання біяфіз. і біяхім. працэсаў у раслінах. Адзін з аўтараў электракаагуляцыйнага спосабу ачысткі прамысл. сцёкавых вод.
Тв.:
Авторегуляция образования хлорофилла в высших растениях. Мн., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЎХУ́ТА (Генадзь Адамавіч) (3.10.1940, г.п. Глуск Магілёўскай вобл. — 7.5.1998),
бел. вучоны ў галіне ядз. тэхнікі і тэхналогіі. Д-ртэхн.н. (1996). Скончыў Маскоўскі інж.-фіз.ін-т (1965). З 1965 у Ін-це радыеэкалагічных праблем Нац.АН Беларусі. Навук. даследаванні па тэхналогіі перапрацоўкі ядз. паліва і адходаў дэзактывацыі, распрацоўцы методык вызначэння ізатопаў стронцыю-90 і трансуранавых элементаў у біял. аб’ектах, вывучэнні трансфармацыі радыенуклідаў у мінералах глебы і магчымасцей іх фіксацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РФСКАЯ ДЭКЛАРА́ЦЫЯ 1917.
Падпісана на в-ве Корфу (цяпер Керкіра, Грэцыя) 20 ліп. прэм’ер-міністрам Сербіі Н.Пашычам і старшынёй Паўднёваславянскага камітэта А.Трумбічам. Прадугледжвала аб’яднанне пасля 1-й сусв. вайны Сербіі і паўд.-слав. зямель Аўстра-Венгрыі ў адзіную незалежную дзяржаву — Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (гл. ў арт.Югаславія) на чале з сербскай дынастыяй Карагеоргіевічаў. 11.8.1917 да К.д. далучыўся Чарнагорскі к-тнац. аб’яднання (утвораны ў сак. 1917 у Парыжы).
дзяржаўны і ваенны дзеяч Парагвая. Узначаліў першае парагвайскае пасольства ў Еўропу (1853—54), у час якога адстойваў эканам. і паліт. суверэнітэт краіны. Прэзідэнт у 1862—70; заахвочваў развіццё нац. эканомікі і культуры, абмежаваў буйное землеўладанне. У 1865—70 у час вайны Парагвая з кааліцыяй Аргенціны, Бразіліі і Уругвая (гл.Парагвайская вайна) камандаваў парагвайскай арміяй і паказаў сябе таленавітым палкаводцам. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́СЕЎ (Анатоль Пятровіч) (н. 17.4.1939, Мінск),
бел. вучоны ў галіне фотахіміі. Д-рфіз.-матэм.н. (1982). Скончыў БДУ (1961). З 1963 у Ін-це фізікі, з 1992 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па спектраскапіі хларафілу і яго вытворных, фотаіндуцыраванага пераносу электрона і фотасенсібілізацыі сінглетнага малекулярнага кіслароду.
Тв.:
Фотофизические процессы в моделях реакционных центров фотосинтеза (у сааўт.) // Журн. прикладной спектроскопии. 1995. Т. 62, № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУБУМБА́ШЫ (Lubumbashi),
горад на ПдУДэмакр. Рэспублікі Конга. Засн. ў 1910. Да 1966 наз. Элізабетвіль. 810 тыс.ж. (1997). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр горнапрамысл. раёна Шаба, прамысл. цэнтр краіны (другі пасля Кіншасы). Здабыча і выплаўка медзі. Прам-сць: харчасмакавая, тэкст., швейная, хім., лакафарбавая, папяровая, маш.-буд., дрэваапрацоўчая. Аддзяленне Нац. ун-та. Навук. цэнтры: па даследаванні прамысл. развіцця Цэнтр. Афрыкі, па вывучэнні этнаграфіі і афр. моў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́РЫЯ ((Luria) Сальвадор Эдуард) (13.8. 1912, г. Турын, Італія — 6.2.1991),
амерыканскі вірусолаг і генетык; адзін з заснавальнікаў генетыкі мікраарганізмаў. Чл.Нац.АН ЗША (1959). Скончыў Турынскі ун-т (1935). З 1950 праф.
Ілінойскага ун-та, з 1959 — Масачусецкага тэхнал. ін-та, з 1974 адначасова дырэктар Цэнтра ракавых даследаванняў. Навук. працы па даследаванні структуры і ўзнаўлення бактэрыяфагаў. Адкрыў механізм рэплікацыі вірусаў. Нобелеўская прэмія 1969 (разам з А.Д.Хершы і М.Дэльбрукам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛЮД ПО́ЛЬСКІ», Сацыялістычнае таварыства «Люд польскі» (Stowarzyszenie Socjalistyczne Lud Polski),
польская эмігранцкая дэмакр.арг-цыя, якая дзейнічала ў 1881—82 у Швейцарыі. Засн. ў Жэневе групай польск. эмігрантаў на чале з Б.Ліманоўскім. Праграма «Л.п.» прадугледжвала адраджэнне Польшчы ў яе гіст. межах і стварэнне дзяржавы на федэратыўных асновах, ідэю нац. вызвалення спалучала са справай сац. вызвалення шляхам рэвалюцыі. Арг-цыя «Л.п.» была ідэалаг. і арганізацыйнай папярэдніцай Польскай сацыяліст. партыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАБІЛЬЁН, Мабіён (Mabillon) Жан (26.12.1632, г. Сен-П’ермон, Францыя — 27.12.1707), французскі гісторык, заснавальнік дыпламатыкі і палеаграфіі. Чл. кангрэгацыі маўрыстаў. З 1664 працаваў у бібліятэцы манастыра Сен-Жэрмен-дэ-Прэ (Парыж). З 1701 чл. акадэміі надпісаў. Здзейсніў шматтомную публікацыю крыніц па гісторыі бенедыкцінцаў з каментарыямі і заўвагамі (13 тамоў, 2 апошнія скончаны інш. маўрыстамі). Распрацаваў методыку вызначэння сапраўднасці дакумента, устанавіў адзнакі датавання і лакалізацыі рукапісу, стварыў тэорыю «нац. тыпаў» лац. пісьма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́КІНТАШ ((Mackintosh) Чарлз Рэні) (7.6.1868, г. Глазга, Шатландыя — 10.12.1928),
шатландскі архітэктар; прадстаўнік стылю мадэрн. Вучыўся ў Школе мастацтва ў Глазга (1885—92). Працаваў у Глазга і Лондане. Для работ характэрны пластычная выразнасць геаметрызаваных аб’ёмаў, фактурныя эфекты (будынак Школы мастацтва ў Глазга, 1898—1909), функцыян. мэтазгоднасць кампазіцыі і дэкору. Афармляў інтэр’еры, канструяваў мэблю. Творчасць М. істотна паўплывала на развіццё нац.-рамант. плыней і фарміраванне функцыяналізму ў архітэктуры Вялікабрытаніі, Германіі і Аўстрыі.