«ПАСЛА́ННЕ ДА ЛАТЫ́Н З ІХ ЖА КНІГ»,
«Послание до латын из их же книг», ананімны палемічны твор. Напісаны на старабел. мове не пазней 1582 манахамі Супрасльскага манастыра ў адказ на кнігу П.Скаргі «Пра еднасць касцёла божага» (1577). Захаваўся ў некалькіх спісах, надрукаваны ў «Рускай гістарычнай бібліятэцы» (т. 19, 1903). Накіраваны супраць каталіцызму і яго прапаведнікаў. Выкарыстаўшы каталіцкія хронікі, творы рым. гісторыка Марцэліна, лац. тэолагаў Грацыяна, Плаціна і інш., аўтар з сарказмам паказаў гісторыю панавання папства, усё, што хаваецца пад маскай святасці. Насуперак Скаргу, які называў пап духоўнымі пастырамі і «намеснікамі бога на зямлі», у «Пасланні...» яны паказаны як хціўцы, рабаўнікі, авантурысты, антыхрысты, якія ў пагоні за раскошай і неабмежаванай уладай ператварылі каталіцкі касцёл у дом распусты. Мова твора максімальна набліжана да гутарковай, з вобразнымі выслоўямі і параўнаннямі. «Пасланне...» — пэўная вяха ў развіцці антыкаталіцкай палемічнай публіцыстыкі. Ідэі твора, матывы і маст.-стылявыя сродкі выкарыстоўвалі ў сваёй творчасці М.Сматрыцкі, С.Зізаній, В.Суражскі, І.Вішанскі і інш. пісьменнікі-палемісты.
т. 12, с. 164
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́НЦЫЯ ПА БАРАЦЬБЕ́ З ХВАРО́БАМІ СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧЫХ ЖЫВЁЛ,
цэнтральная вет. лячэбна-прафілактычная ўстанова ў сельскіх раёнах. Ажыццяўляе кіраўніцтва ўчастковымі вет. лячэбніцамі, вет. службамі калгасаў, саўгасаў і інш. У склад станцыі ўваходзяць групы: проціэпізаатычная, вет.-сан., гінекалагічная, па незаразных хваробах. Асн. задачы: арганізацыя і правядзенне лячэбна-прафілакт. і процізаатычных мерапрыемстваў, ахова насельніцтва ад хвароб, якія перадаюцца ад жывёл чалавеку (гл. Антрапазаанозы).
т. 15, с. 150
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Саюз савецкіх таварыстваў дружбы і культурнай сувязі з зарубежнымі краінамі 2/215; 9/431
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
А́КТЫ У́НІІ ПО́ЛЬШЧЫ З ЛІТВО́Ю 1385—1791,
«Akta Unii Polski z Litwą 1385—1791», зборнік дакументаў па гісторыі уніі (саюза) паміж Каралеўствам Польскім і ВКЛ. Выдадзены Польскай АН і Варшаўскім навук. т-вам (Кракаў, 1932). Складзены С.Кутшэбам і У.Сямковічам. Уключана 177 дакументаў на бел., польскай і лац. мовах. Першы змешчаны дакумент — акт Крэўскай уніі 1385, выдадзены Ягайлам, апошні — прынятая Чатырохгадовым соймам 1788—92 канстытуцыя (закон) 20.10.1791 «Аб заручэнні абодвух народаў», якой замацоўваўся саюз абедзвюх дзяржаў (ВКЛ і Польшчы) у складзе Рэчы Паспалітай. Акрамя тэкстаў усіх уній паміж Польшчай і ВКЛ змешчана шмат дадатковых дакументаў.
А.П.Грыцкевіч.
т. 1, с. 211
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з зарубежнымі краінамі 2/215; 9/176, 196, 431; 12/265, 672, 673, 679
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Усесаюзны навукова-даследчы інстытут па вытворчасці прадуктаў харчавання з бульбы 7/362; 10/504; 12/510
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
адпы́рхваць
‘з шумам выпускаць паветра з ноздраў’
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
адпы́рхваю |
адпы́рхваем |
| 2-я ас. |
адпы́рхваеш |
адпы́рхваеце |
| 3-я ас. |
адпы́рхвае |
адпы́рхваюць |
| Прошлы час |
| м. |
адпы́рхваў |
адпы́рхвалі |
| ж. |
адпы́рхвала |
| н. |
адпы́рхвала |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
адпы́рхвай |
адпы́рхвайце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
адпы́рхваючы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
амікашо́нстваваць
‘бесцырымонна абыходзіцца з кім-небудзь як з роўным’
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
амікашо́нствую |
амікашо́нствуем |
| 2-я ас. |
амікашо́нствуеш |
амікашо́нствуеце |
| 3-я ас. |
амікашо́нствуе |
амікашо́нствуюць |
| Прошлы час |
| м. |
амікашо́нстваваў |
амікашо́нствавалі |
| ж. |
амікашо́нствавала |
| н. |
амікашо́нствавала |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
амікашо́нствуй |
амікашо́нствуйце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
амікашо́нствуючы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
бра́каць
‘падаць з шумам; кідаць што-небудзь з шумам’
дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
бра́каю |
бра́каем |
| 2-я ас. |
бра́каеш |
бра́каеце |
| 3-я ас. |
бра́кае |
бра́каюць |
| Прошлы час |
| м. |
бра́каў |
бра́калі |
| ж. |
бра́кала |
| н. |
бра́кала |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
бра́кай |
бра́кайце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
бра́каючы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
шу́стаць
‘лятаць з шумам; кідаць што-небудзь з шумам’
дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
шу́стаю |
шу́стаем |
| 2-я ас. |
шу́стаеш |
шу́стаеце |
| 3-я ас. |
шу́стае |
шу́стаюць |
| Прошлы час |
| м. |
шу́стаў |
шу́сталі |
| ж. |
шу́стала |
| н. |
шу́стала |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
шу́стай |
шу́стайце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
шу́стаючы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)