вучо́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які набыў спецыяльную падрыхтоўку ў галіне якіх‑н. ведаў. Вучоны садавод. // Разм. Пісьменны, адукаваны. Вучоны чалавек. □ [Тата:] — Тут, у школе, народ вучоны, займаецца сур’ёзнай справай. Брыль. // Разм. Дрэсіраваны (пра жывёл). Вучоны мядзведзь. □ Вучоны сабака, які быў у следчых людзей, увесь час нюхаў дарогу ад аграбленага банка. Чорны. // Які атрымаў урок, прыдбаў вопыт у чым‑н.

2. у знач. наз. вучо́ны, ага, м. Кваліфікаваны спецыяліст у якой‑н. галіне навукі; даследчык. Малады вучоны. Выдатны вучоны. □ Міхась Рамановіч скончыў і пажадаў вучоным далейшых поспехаў. Паслядовіч.

3. Які мае адносіны да навукі, звязаны з навукай. Вучонае званне. Вучоная ступень. Вучоны савет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абяздо́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абяздоліць.

2. у знач. прым. Няшчасны, прыгнечаны; пазбаўлены самага неабходнага. Расказваючы гісторыю аднаго з курганоў, Янка Купала малюе вобраз музыкі-гусляра, абаронцы інтарэсаў прыгнечаных і абяздоленых людзей. Шкраба. [Пятрусь:] — Я расказаў табе вельмі не многа з таго, што займала мае думы. Самыя звычайныя рэчы: што ёсць раскоша і беднасць, сіла і бяспраўнасць і што ў той спрадвечная барацьбе класаў ёсць адна найвышэйшая мара: здабыць шчасце для абяздоленага чалавека. Скрыган. / у знач. наз. абяздо́лены, ага, м.; абяздо́леная, ‑ай, ж. Усе сустрэчныя, думалася, пазіраюць на яе [Жарынку], як на няшчасную, абяздоленую. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прые́мны, ‑ая, ‑ае.

1. Які прыносіць задавальненне, радасць. Прыемная навіна. Прыемны ўспамін. Прыемны пах. □ У цёплыя дні Міколка лазіў з бацькам у рэчку і мацаў ракаў. Да чаго ж прыемны занятак. Лынькоў. Раптам пакой напаўняе ціхі-ціхі, але такі прыемны, кранаючы спеў калыханкі. Шамякін. Прыемная зморанасць разлівалася па жылах смачным дрымотным пітвом. Бядуля. / у знач. наз. прые́мнае, ага, н. Чалавеку заўсёды хочацца думаць аб прыемным, хай нават прыемнага адна кропля. Каршукоў.

2. Які выклікае сімпатыю, прыхільнасць; прывабны. У .. [старшыні] прыемны адкрыты твар, шчыры пагляд, лагодны голас. Ваданосаў. Гэты круцель і камбінатар быў на першы погляд чалавек прыемны. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няго́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Якога нельга выкарыстаць; непрыгодны, дрэнны. Нягодны праект. □ [Маразюк:] — А будзе ж час, што і ты, Антось Іванавіч, саступіш некаму месца, як я табе саступіў. — Ты не саступіў! — злосна адказаў Антось. — Цябе зволілі, як нягоднага гаспадара. Чарнышэвіч.

2. Нізкі ў маральных адносінах; паганы, нядобры. Язэп спачатку слухаў Кацю прыхільна, але потым не сцярпеў: — Такія, што і нашым і вашым служаць, — самыя нягодныя людзі. Асіпенка. [Мартын:] — Няма ў цябе сэрца, Аўгіня... Ты нягодная і няшчырая. Колас. / у знач. наз. няго́дны, ага, м.; няго́дная, ‑ай, ж. [Дзед:] — Ох, нягодная, не хоча з Веркай гуляць. Ну, мы ж ёй пакажам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насту́пны, ‑ая, ‑ае.

1. Які наступае, настае непасрэдна пасля каго‑, чаго‑н.; бліжэйшы па чарзе. [Шкуранкоў:] Думаю, што пры наступнай сустрэчы мы лепш зразумееш адзін аднаго. Крапіва. У дыме і тумане ўставала раніца наступнага дня. Шчарбатаў.

2. Які наступіў пазней за чым‑н.; ніжэй названы, ніжэй прыведзены. І гэтыя гады, і ўсе наступныя былі запознены вучобаю. Мележ. [Бэсман:] Я прапаную вам наступны план: Сабраць каля кальварыі ўсе сілы, Зрабіць прарыў і рушыць у абход. Глебка.

3. у знач. наз. насту́пнае, ага, н. Тое, аб чым гаворыцца далей; вось што. А наверсе тым часам адбылося наступнае. Па лесе ішла велізарная жывёліна, вельмі падобная да мастадонта. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

працо́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да працы (у 1, 2 знач.); звязаны з працай. Працоўныя навыкі. Працоўны стаж. Працоўная дысцыпліна. Працоўная кніжка. // Заснаваны на працы, на выкарыстанні працы. Працоўнае выхаванне. Працоўная школа, // Зароблены, здабыты працай, атрыманы за працу. Працоўныя даходы. Працоўная слава. // Запоўнены, заняты працай. Працоўнае жыццё. Працоўныя будні.

2. Які жыве сваёй працай. Працоўны народ. Працоўныя класы грамадства. Працоўнае сялянства. / у знач. наз. працо́ўны, ага, м. Адпачынак працоўных. □ Неабходна было наблізіць мастацтва да жыцця працоўных Савецкай Беларусі, адлюстраваць тое новае, што прынёс вызваленаму народу вялікі Кастрычнік. Шматаў.

•••

Працоўны дзень гл. дзень.

Працоўныя рэзервы гл. рэзервы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парты́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да партыі (у 1 знач.). Партыйны апарат. Партыйная дысцыпліна. // Які мае адносіны да членаў партыі. [Паланевіч:] Калі ваш старшыня не хоча вучыцца, паклічце яго на партыйны сход ды растлумачце як след. Крапіва. Недарэмна ён дбае, працуе як след, Каля сэрца трымае партыйны білет. Куляшоў. // Які з’яўляецца членам партыі. [Бумажкоў] быў грамадскім дзеячам, работнікам савецкім і партыйным. Чорны. // у знач. наз. парты́йны, ага, м., парты́йная, ‑ай, ж. Той, хто з’яўляецца членам партыі.

2. Які адпавядае прынцыпам і задачам пэўнай партыі, пэўнага класа. Высока партыйную годнасць Павінен трымаць камуніст. Глебка.

3. Які мае адносіны да партыі (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сма́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад смажыць.

2. у знач. прым. Прыгатаваны смажаннем. Смажаны заяц. Смажаная рыба. □ «Вось яна, тая ласіха», — думае Данілка, калі маці стаўляе на стол вялікую патэльню смажанага мяса. Бяганская. На кухні пахла свежым булёнам і смажанай цыбуляй. Няхай.

3. у знач. наз. сма́жанае, ага, н. Тое, што і смажаніна. Маці ў фартуху, у касынцы з такой жа вясёленькай крамніны насіла з кухні ў сталовую і ставіла ў буфет варанае і смажанае. Карпаў. Стол у зальчыку ажно гнуўся ад блюд са смажаным, вараным, печаным, ад бутэлек з півам і віном. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сма́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Прыемны на смак (у 1 знач.); апетытны. Смачная цукерка. Смачныя ягады. □ — А мы сёння халаднік елі, — ага! З цыбуляю ды агуркамі. Смачны, смачны, — пахваліўся Сцёпка. Крапіва. Тлустае мяса вугра вельмі смачнае. В. Вольскі. Бульба трапіла смачная — сопкая, разварыстая, лепшая, чым наша. Якімовіч.

2. Які прыносіць здавальненне; прыемны (пра сон). Салодкі, смачны і глыбокі быў сон Рыгора — не дарма ж ён праспаў столькі.. гадзін! Гартны.

3. перан. Разм. Каларытны, сакавіты. І мы, спыніўшыся, рагаталі тым смачным, здаровым смехам, які прыходзіць нячаста. Брыль. Па хаце разлягалася заўзятае, смачнае сапенне.. сонных людзей. Зарэцкі.

•••

Смачны кусок (кавалак) гл. кусок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фло́цкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да флоту, належыць яму; прызначаны для флоту. У абароне Севастопаля прымалі ўдзел 14 пяхотных дывізій (42 палкі), 17 флоцкіх экіпажаў і караблі Чарнаморскага флоту. «Помнікі». У час грамадзянскай вайны я сустракаў шмат маракоў з Балтыкі, з многімі з іх сябраваў, ведаў некалькі былых флоцкіх афіцэраў. Сяргейчык. // Уласцівы, характэрны для флоту, прыняты на флоце. [Сын] прыязджаў заўсёды нечакана, пад вечар, мажны, лабасты, у цёмным касцюме і ў чорнай флоцкай фуражцы, якую ўжо колькі год насіў пасля службы. М. Стральцоў.

2. у знач. наз. фло́цкі, ага, м. Той, хто служыць ва флоце; марак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)