Таварыш па барацьбе, бітве, зброі. Толькі пяццю падрыўнікамі атрада імя Ленінскага камсамола, якім камандаваў саратнік Канстанціна Заслонава А. Я. Андрэеў, было скінута пад адхон 58 варожых эшалонаў.Дзенісевіч.// Таварыш па грамадскае дзейнасці; паплечнік. А больш мы пра Леніна слухаць любілі, Пра мудрасць яго, пра саратнікаў смелых.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
секцы́йны1, ‑ая, ‑ае.
1. Які праводзіцца па секцыях 1 (у 1 знач.), адбываецца ў секцыях. Секцыйная работа. Секцыйныя заняткі.
2. Які складаецца з секцый 1 (у 2 знач.). Секцыйныя кухонныя сталы.// Які ажыццяўляецца па секцыях. Секцыйная штампоўка дэталей.
секцы́йны2, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які выкарыстоўваецца пры анатаміраванні трупаў. Секцыйны інструментарый.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стральба́, ‑ы, ж.
Дзеяннепаводледзеясл. страляць (у 1 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. За мястэчкам стральба чутна была да самай раніцы.Чорны.// Вучэбныя, трэніровачныя заняткі, у час якіх страляюць па якіх‑н. цэлях. Гэты выпадак здарыўся, калі я быў ваенным лётчыкам. Мы займаліся тады стральбой па наземных цэлях.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таўшчыня́, ‑і, ж.
1. Велічыня папярочнага сячэння прадмета. Таўшчыня дошкі. □ Калі б .. рассыпаць [Гімалаі] па ўсёй зямлі, то атрымаўся б суцэльны пласт таўшчынёй каля 20 метраў.Матрунёнак.
2. Паўната, сытасць. У пакоіку яго спаткала гаспадыня, нізкая жанчына. Па яе фігуры адразу [цяжка] было вызначыць, што перамагае ў ёй: таўшчыня ці вышыня.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фрэ́нзлі, ‑яў; адз. фрэнзаль, ‑зля, м.
Рад нітак ці шнуркоў, злучаных па некалькі разам, якія звісаюць па краях фіранак, хустак і пад. як аздоба. Убачыла Зося праз акно Аўдолю, пакінула на плечы вялікую хустку з фрэнзлямі, выбегла.Крапіва.На другім ложку пад такой жа атласнай коўдрай з фрэнзлямі спіць жонка.Бядуля.
[Польск. frędzla ад ням. Fränsel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чы́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.
Абл. Шоргаць, соўгаць па чым‑н., пакідаючы след. Паглыблены ў гэтыя нечаканыя думкі, стараючыся адмахнуцца ад іх, Максім не адразу зразумеў, чаму гэта Маня спынілася пасярод вуліцы, пачала чырыць чаравікам па зямлі.Кудравец.Стары ішоў насустрач і задуменна чырыў перад сабою кійком, нібы падмятаючы асфальт.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шала́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм.неадабр. Бадзяцца, швэндацца. Замест таго, каб шалацца па станцыі, што было нават і небяспечна, настаўнікі прыпыніліся ў лесе на высокім узгорку над балотам, — адпачыць ды хоць трохі абмеркаваць сваё становішча.Колас.[Драч:] Проста салдат вунь колькі шалаецца па Піцеру, то няўжо кожнага на такі пачастунак?Губарэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шлёгаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што, пачым і чым.
Абл. Гучна біць, сцёбаць чым‑н. тонкім, гнуткім. Лёнька сядзеў у курані і галінкаю клёна шлёгаў сябе па шыі — адганяў камароў.Капыловіч.Я падхопліваўся на калені, ледзь даставаў грудзьмі застаўку перадка і, тузаючы лейцамі, шлёгаў пугай калматага коніка.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уда́рыць
1. schlágen*vt (чым-н. mit D), éinen Hieb [Schlag] versétzen (каго-н.D);
уда́рыцькаго-н.j-n schlágen*;
уда́рыць наго́й mit dem Fuß tréten*;
уда́рыць кі́ем mit éinem Stock schlágen*;
уда́рыць па стале́ auf den Tisch háuen;
мала́нка ўда́рыла ў дрэ́ва der Blitz hat in den Baum éingeschlagen;
уда́рыць у бу́бен trómmeln vi, die Trómmel schlágen*;
2. (раптоўнаатакаваць) jäh ángreifen*;
3.вайск. (праснарад) áufschlagen*vi (s);
уда́рыць у штыкі́ mit der blánken Wáffe vórstoßen* [vórstürzen];
◊
уда́рыць у галаву́ (правіно) zu [in den] Kopf stéigen*;
не ўда́рыць у гразь тва́рамразм. sich nicht blamíeren [blóßstellen];
уда́рыць па рука́х (прыдамове) éinschlagen*vi, mit Hándschlag bekräftigen;
уда́рыць па кішэ́ніразм.≅ ein Loch in den Béutel réißen*;
уда́рыць па бюракраты́зме gégen den Bürokratísmus éinschreiten* [vórgehen*]
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
камісава́ць
(рус. комиссовать, ад лац. commissio = камісія)
вызваляць на медыцынскай камісіі ад ваеннай службы, работы па стану здароўя.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)