1) пусто́е ме́сца; запа́дзіна, я́міна f.; выбо́іна f. (на даро́зе); дупло́n. (у дрэ́ве)
2) лагчы́на f., лог -у m.
3.
v.t.
выдзёўбваць (дзі́рку)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
sour
[saʊr]1.
adj.
1) кі́слы
sour cream — сьмята́на f.
2) скі́слы, пракі́слы; сапсу́ты (пра суп, віно́)
3) з кі́слым або́е́лкім па́хам
4) Figur. зласьлі́вы; зло́сны; не ў настро́і
a sour face — кі́слая мі́на
2.
v.i.
1) кі́снуць, скіса́ць (пра малако́)
2) кі́снуць (псава́цца, пра віно́, суп)
3) быць не ў настро́і, рабі́цца зласьлі́вым
•
- sour weather
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
гніля́к, ‑а, м.
1. Кусок гнілога, спарахнелага дрэва. Пень трэба .. узяць на падпалку: сухі гніляк і бяроста стануць гарэць, як смаляк.Пташнікаў.Старыя хрыплівыя ўздыханні напамінаюць гуд пілы, якая рэжа мяккі гніляк.Бядуля.
2.перан.Пра хваравітага, слабага чалавека. Не падобна гэта на Андрэя — даць па зубах, тым больш таму старому гніляку, пра якога ён збіраецца расказаць.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
балазе́, злучн.далуч.
Разм. Далучае сказы з дадатковымі паведамленнямі; па значэнню адпавядае словазлучэнням «тым больш што», «добра што», «добра якраз», «добра, што хоць». Электрыфікатар пайшоў да санітара, балазе жыў ён блізка — праз дзверы.Колас.Пан Зяленскі бубніць паціху пра коней, ды пра белых авечак, балазе здаецца яму, што я сплю.Лынькоў.[Жанчына:] — Уцякайце адсюль. Хавайцеся, балазе туман!Корзун.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., што.
Абабіць калоцячы; абтрэсці. У садзе даспявалі грушы і познія яблыкі, і дзед баяўся, каб хто не залез і не акалаціў іх.Рунец.// Уручную збольшага абмалаціць, абабіць (пра снапы жыта). Увосень за школаю ды за іншымі справамі.. [Рыгор] толькі жыта на насенне акалаціў ды змалоў крыху, і цяпер яго турбавала думка пра малацьбу.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Ачысціць сябе ад чаго‑н. Абтрапацца ад снегу.//(1і2ас.неўжыв.). Ачысціцца ад кастрыцы (пра лён, цяньку).
2.(1і2ас.неўжыв.). Падрацца, абабіцца па краях (пра вопратку). Варвара раскідвае пінжак на каленях і крытычна праглядае рукавы: ці не падпаролася падкладка, ці не абтрапаліся краі.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аго́рклы, ‑ая, ‑ае.
1.Пра тое, што набыло горкі смак. Не спазнаўшы месяца мядовага, Яблынькі прачнуліся удовымі, Доляй падзяліліся з рабінамі — Дзічкамі агорклымі зрабіліся.Барадулін.
2.перан.Пра тое, што надакучыла, абрыдла. З двара пачуўся так добра знаёмы, такі ўжо агорклы голас: «Мар-ры!»Брыль.// Невыносны, цяжкі. [Язэп:] — Як там маці? [Даша:] — Нічога... І зноў настала агорклая цішыня.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замаўча́ць1, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
Разм. Замоўкнуць, змоўкнуць. Госць дыпламатычна замаўчаў, і яны перавялі гаворку на другую тэму.Сіняўскі.
замаўча́ць2, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.
Разм. Наўмысля скрыць, не даць даведацца, не сказаць пра што‑н. Нельга замаўчаць імя вялікага вучонага. □ Кіруючыя колы ЗША імкнуцца прынізіць, зменшыць, замаўчаць, сказіць праўду пра нашы дасягненні.«ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бруі́цца, бруіцца; незак.
Цячы, пераліваючыся (пра ручай, крыніцу і пад.). Там фантан, як вадаспад, Не сціхаючы бруіцца.А. Александровіч.//перан. Разыходзіцца струменямі, хвалямі (пра паветра, святло, пах і пад.). І Лагода адчуў, што цяпло, якое бруілася з.. [Дашыных] вачэй, адразу пранікла ў самае яго сэрца, моцна завалодала ім.Васілевіч.Каласістыя мірныя палі, якія бруіліся пад ветрам, уціхамірвалі душу.Шарахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зату́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Разм. Замучыць нападкамі, прыдзіркамі, папрокамі; давесці да атупення. — І я ж пра гэта кажу, пра сяброўства, а без яго, дык затукаюць і разгоняць нас яны, — зноў сказаў Ашурка.Галавач.Успамінаўся Юрка, і яна бедавала, што сын у жыцці бездапаможны без яе. Што ён можа сам? Яго ж адразу затукаюць другія.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)