парафі́н, -у, м.

Воскападобнае рэчыва, якое здабываецца пераважна з нафты.

|| прым. парафі́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парламентары́зм, -у, м.

Сістэма дзяржаўнай улады на чале з парламентам.

|| прым. парламента́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Сцерці ўсё, многае.

П. пыл з мэблі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасчышча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Счысціць усё, многае.

П. снег з дахаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паху́чы, -ая, -ае.

Духмяны, з моцным прыемным пахам.

Пахучае мыла.

|| наз. паху́часць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перакана́насць, -і, ж.

Цвёрдая ўпэўненасць у чым-н.

Сцвярджаць што-н. з вялікай перакананасцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пералі́к, -у, м.

1. гл. пералічыць.

2. Спіс з пералічэннем чаго-н.

П. кніг.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перасвары́цца, -вару́ся, -ва́рышся, -ва́рыцца; зак.

Пасварыцца паміж сабою або з усімі, многімі.

Суседзі перасварыліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перасе́чаны, -ая, -ае.

Няроўны, з узгоркамі і ярамі.

Перасечаная мясцовасць.

|| наз. перасе́чанасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

першыня́, -і́, ж. (разм.).

Першы раз (звычайна з адмоўем «не»).

Гэта яму не п.