Геркуле́с ’асілак, здаравяка; назва круп’ (БРС). Рус.геркуле́с, укр.геркуле́с. У аснове ляжыць лац. форма Herculesст.-грэч.імя асілка Ἡρακλῆς (Ἡρακλέης). Як назва круп — запазычанне з рус.геркуле́с ’тс’ (дзе адзначаецца ў слоўніках з 1935 г.). Параўн. Шанскі, 1, Г, 59.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ІВАНО́Ў Павел Іванавіч (12.7.1909, г. Саратаў, Расія — 1989),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1940). Скончыў Ленінградскі тэатр. тэхнікум (1928). З 1929 у Бел. т-ры імя Я.Коласа, з 1945 у Бел. т-ры імя Я.Купалы, у 1964—69 кіраўнік нар.т-ра Палаца культуры і тэхнікі Мінскага аўтазавода. Выканаўца характарных і камедыйных роляў, якія вылучаліся яскравым малюнкам, псіхал. паглыбленасцю: Шаранговіч («Над Бярозай-ракой» П.Глебкі), Карандышаў («Беспасажніца» А.Астроўскага), Энгстранд («Здані» Г.Ібсена), Пікалаў («Любоў Яравая» К.Транёва), фон Штубэ («Разлом» Б.Лаўранёва) і інш. ў т-ры імя Я.Коласа; Нейгаўз («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Печкуроў («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка), Джэралд («Ён прыйшоў» Дж.Прыстлі) і інш. ў т-ры імя Я.Купалы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРАЎЛЯ́НСКА-ШЧАКАТАЎСКА́Я АПЕРА́ЦЫЯ 1943,
баі партыз. атрадаў імя Кірава (камандзір У.П.Яромаў), Мазырскага (А.Л.Жыльскі), укр.партыз. злучэння А.М.Сабурава, асобнага атрада імя В.Бажэнкі (М.А.Рудзіч) па разгроме ням.-фаш. гарнізонаў у г.п. Нароўля, вёсках Шчакатава і Слабада Мазырскага р-на ў ноч на 30.8.1943 у Вял.Айч. вайну. Нараўлянскі гарнізон (каля 130 гітлераўцаў) быў умацаваны бліндажамі і дзотамі, узброены 10 кулямётамі і 3 мінамётамі і інш. Партызаны атрадаў імя Кірава і імя Бажэнкі перакрылі дарогу на Нароўлю, захапілі мост цераз р. Нараўлянка, акружылі і да раніцы знішчылі гарнізон. Партызаны Мазырскага атрада і злучэння Сабурава атакавалі гарнізоны ў вёсках Шчакатава і Слабада і за гадзіну бою знішчылі гэтыя гарнізоны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКАЛА́ЕЎ Андрыян Рыгоравіч (н. 5.9.1929, с. Шаршэлы Марыінска-Пасадскага р-на Чувашскай Рэспублікі, Расія),
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1962, 1970), лётчык-касманаўт СССР (1962), ген.-маёр авіяцыі (1970), канд.тэхн.н. (1975). Скончыў ваен.авіяц. вучылішча (1954), Ваенна-паветр.інж. акадэмію імя Жукоўскага (1968). З 1955 ваен. лётчык. З 1960 у атрадзе касманаўтаў (у 1963—68 яго камандзір). 11—15.8.1962 здзейсніў палёт вакол Зямлі на касм. караблі (КК) «Усход-3», 1—19.6.1970 з В.І.Севасцьянавым — палёт (як камандзір) на КК «Саюз-9». У космасе правёў 21,6 сут. У 1974—94 першы нам. начальніка Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў імя Гагарына. Дзярж. прэмія СССР 1981. Залатыя медалі імя Цыялкоўскага АНСССР і імя Гагарына. Імем Н. названы кратэр на Месяцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́РЫЦКІ БОЙ 1942,
бой атрадаў партыз. брыгады імя Варашылава з карнай экспедыцыяй ням. фашыстаў у Старыцкім лесе Капыльскага р-на Мінскай вобл. 7 ліст. ў Вял.Айч. вайну. Гітлераўцы з мэтай знішчэння партыз. гарнізона сканцэнтравалі ў гэтым раёне паліцэйскі полк, 2 ахоўныя батальёны, артыл. і танк. роты, роту сувязі; размясціўшы іх у в. Заполле, Слабада-Кучынка, Свідзічы, Русакі, адрэзалі партызанам шлях на З. Пасля артпадрыхтоўкі гал. сілы карнікаў тройчы няўдала спрабавалі прарвацца з Пд і У на пазіцыі атрадаў імя Шчорса і імя Чапаева. На дапамогу Старыцкаму гарнізону з Вялешынскага лесу падышоў атрад імя Катоўскага, які разбіў аўтакалону гітлераўцаў і ўдарыў па карніках з тылу. Калі скончыліся боепрыпасы, усе партызаны адышлі ў Вялешынскі лес. Карная аперацыя гітлераўцаў супраць партызан была сарвана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́СА Алег Васілевіч (н. 1.6.1942, с. Малыя Уханы, Польшча),
украінскі і рас. скрыпач, педагог. Засл. арт. Украіны (1968). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1965, клас Д.Ойстраха). У 1968—73 выкладчык Кіеўскай, з 1975 Маскоўскай кансерваторый. Выступае як саліст і ансамбліст. Першы выканаўца многіх твораў сучасных кампазітараў, у т. л. прысвечаных яму. Лаўрэат Міжнар. конкурсаў скрыпачоў імя Н.Паганіні (Генуя, 1963, 1-я прэмія), імя Г.Вяняўскага (Познань, 1962; Манрэаль, 1969), імя П.Чайкоўскага (Масква, 1966). З 1990-х г. за мяжой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МІ́ХЕЛЬ»
(«Michel»),
кодавая назва карнай аперацыі ням.-фаш. захопнікаў супраць партыз. атрадаў імя Шчорса, імя Дзімітрова, імя Варашылава і мясц. насельніцтва ў Косаўскім, Бярозаўскім, Ружанскім, Пружанскім р-нах Брэсцкай вобл. 30.8—4.9.1942 у Вял.Айч. вайну. Праводзілася сіламі 2 батальёнаў 11-га і 15-га паліцэйскіх палкоў, 2 матарызаваных узводаў жандармерыі, узвода процітанк. гармат. Партызаны нанеслі ўдары па варожых флангах і тыле, потым без страт адышлі ў суседнія лясы. 4.9.1942 карнікі атрымалі загад на правядзенне новай аперацыі «Трохвугольнік».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ХВЕ (яўр. YHWH), Ягве, Іегова,
у іудаізмеімя Бога, якое нельга вымаўляць. Паводле Старога Запавету Бібліі, гэтае імя адкрыў Бог Майсею на гары Харыў. Да 3 ст. да н.э. яго мог вымаўляць раз на год (Дзень ачышчэння) нячутна для іншых першасвятар, які перадаваў тайну гучання свайму пераемніку. Потым вымаўленне імя «Я.» канчаткова забаронена і, калі яно сустракаецца ў час чытання ўслых свяшчэнных тэкстаў, яго замяняюць словам «Аданай» (у рус. перакладзе Бібліі з грэч. мовы — «Господь»).