А́рыя. З рус. а́рия < іт. aria; у рускай мове з пачатку XVIII ст. (Фасмер, 1, 86). На італьянскую крыніцу беларускага слова ўказваў Булахаў, Курс суч., 170, на рускае пасрэдніцтва — Крукоўскі, Уплыў, 84; Маргаран, ЭИРЯ, 6, 91; Біржакава, 343.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашля́хціць ’пабіць, правучыць’ (Касп.). Відаць, утворана ад дзеяслова тыпу рус. шля́хтить, шляхтовать ’ацёсваць шляхтай (цяслярскай сякерай)’ (з н.-ням. slichten ’стругаць’, гл. Фасмер, 4, 457), польск. szlachtować ’біць, рэзаць жывёлу на мяса; забіваць’ ці непасрэдна з ням. schlachten.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Байко́т (БРС). Рус. бойко́т, укр. бойко́т. З англ. boycott або ням. Boykott (< англ.). Назва ўзнікла ў англ. мове па імені капітана Байкота, якога «байкаціравалі» фермеры. Гл. Фасмер, 1, 185; Клюге, 94. Параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 152–153.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баклажа́н. Рус. баклажа́н, бадаржа́н, бадража́н, бадижа́н і г. д., укр. баклажа́н ’баклажан, памідор’, поклажа́н. Запазычанне з цюрк. моў: тур. patlican, усх.-цюрк. patingän ’тс’ < араб.-перс. bādinǰān. Локач, 14; Фасмер, 1, 110. Параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 15.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балы́к. Рус. балы́к, укр. бали́к (з XVIII ст.). Запазычанне з цюрк. моў (тур., крым.-тат., азерб. і г. д. balyk ’рыба’). Локач, 18; Фасмер, 1, 119; параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 27. Гл. таксама Заянчкоўскі, Stud. orient., 37.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бата́лія. Рус. бата́лия, укр. бата́лія. Запазычанне з раманскіх моў (франц. bataille, італ. battaglia), магчыма, праз польскую мову (польск. batalja). Гл. Фасмер, 1, 133; Шанскі, 1, Б, 55. Сюды ж дыял. бата́ля (Шат.) ’звалка, бойка, крык у вялікай спрэчцы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маза́іка ’рознакаляровы ўзор ці малюнак са шкла, дрэва, мармуру ці інш.’ (ТСБМ). Запазычана праз польск. ці рус. мову з франц. mosaïque < італ. mosaico < с.-лац. musaicum, якое з лац. Musa ’багіня мастацтва’ (Голуб-Ліер, 323; Фасмер, 2, 637).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мазу́т, мазу́та ’астатак ад нафты пасля адгонкі бензіну, газы і газаліну’ (ТСБМ, Мат. Гом.). Запазычана з рус. мазут ’тс’, якое, паводле Ушакова (Толк. сл., 2, 118), — з араб. makhzulāt ’адыходы’ > тур. mazut, mazot (Фасмер, 2, 558; Лёхін, 417).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марошка ’марошка прысадзістая, Rubus chamaemorus L.’ (Кіс., ТСБМ). Складае з рус. паўн. морошка ’тс’ адзін арэал. У рус. мове — з угра-фінскіх. Параўн. фін. muurain, muuran, мансі moraχ, moreχ, ханты mūreχ, нганас. muraʼka, энецк. maragga (Фасмер, 2, 658).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мусат ’крэсіва’ (паўн.-усх., КЭС), ст.-бел. мусатъ ’сталь для вастрэння шабель’ (XVI ст.) запазычана з польск. musat, якое з тур. masad ’тс’ (Міклашыч, 184; Праабражэнскі, 1, 570; Булыка, Лекс. запазыч., 71). Аналагічна рус. муса́т (Фасмер, 3, 15).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)