рускі мараплавец, даследчык Алеуцкіх а-воў. Капітан 1-га рангу. У 1764—69 узначаліў экспедыцыю, якая ў 1768 выйшла з вусця р. Камчатка, даследавала а-вы Умнак, Уналашка, Унімак, зах.ч. ўзбярэжжа п-ва Аляска. У 1769 экспедыцыя вярнулася на Камчатку. На аснове матэрыялаў экспедыцыі ў 1777 складзена карта Алеуцкіх а-воў. Яго імем названы праліў паміж а-вамі Анекатан і Харымкатан (Курыльскія а-вы), вулкан і мыс на в-ве Анекатан і а-вы ў групе Лісіных (Алеуцкія а-вы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЗЕ́Й НАРО́ДНАГА МАСТА́ЦТВАў Маскве.
Адкрыты ў 1885 як Гандл.прамысл. музей саматужных вырабаў. Пасля шэрагу рэарганізацый з 1947 сучасная назва. Уаснове збору — экспанаты саматужнага аддзела Гандл.-прамысл. выстаўкі 1882 у Маскве, прадметы маст. промыслаў канца 19 — пач. 20 ст. (традыц. сялянская разьба і размалёўка па дрэве, метале, камені, косці, жывапіс па пап’е-машэ, нар. адзенне, вышыўка, карункі, набойка, кераміка і інш., асобныя віды гар. і прамысл. мастацтва), калекцыі сучасных маст. промыслаў. З 1910-х г. ажыццяўляе работу па захаванні, развіцці і адраджэнні рас.маст. промыслаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛА́ЗМЕННАЯ МЕТАЛУ́РГІЯ,
галіна металургіі, у якой для атрымання і апрацоўкі металаў і сплаваў выкарыстоўваюць нізкатэмпературную (~104К) плазму. Пачала развівацца ў 1950-я г. ў СССР, Японіі, ЗША і інш. краінах.
Уключае здабыванне з руды металаў, іх плаўку, плазменна-дугавы пераплаў, плазменна-дугавое рафінаванне, атрыманне метал. парашкоў і гранул, плазменна-дугавое награванне металаў, вырошчванне метал. монакрышталёў. Каб здабыць з руды метал, яе падвяргаюць тэрмічнай дысацыяцыі ў плазме. Плаўку сталей і гарачатрывалых сплаваў на нікелевай аснове, хімічна актыўных металаў (тытану, цырконію і інш.) вядуць уплазменных печах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУСА́К Іван Міхайлавіч (н. 26.5.1950, в. Заастравечча Клецкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне мікраэлектронікі і выліч. тэхнікі. Канд.тэхн.н. (1978), праф. (2000). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1971). З 1971 уБел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па стварэнні элементнай базы радыёэлектронных і электронна-выліч. сродкаў і праектаванні ўстройстваў на яе аснове. Аўтар падручнікаў і навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Конструирование и технология производства ЭВМ. Мн., 1996 (разам з М.І.Пікулем, М.А.Цыральчуком);
Технические средства ПЭВМ. Мн., 1996 (разам з У.П.Лугоўскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАНТА́СТЫКА (грэч. phantastikē здольнасць уяўляць),
форма адлюстравання рэчаіснасці, пры якой на аснове рэальных уяўленняў ствараецца звышнатуральная, ірэальная, незвычайная карціна свету. Распаўсюджана ў фальклоры (напр., чарадзейныя казкі, казкі пра жывёл), мастацтве, сац.утопіі. Умаст. л-ры, выяўл. мастацтве фантаст. вобразнасць умоўная, парушаны рэальныя сувязі і формы. Аднак угратэсках або ідэальных вобразах, сімвалах, неверагодных сюжэтах яна можа выяўляць светаўспрыманне аўтара, характэрнае эпосе («Гарганцюа і Пантагруэль» Ф.Рабле, «Уладар кольцаў» Дж.Р.Толкіна). З 19 ст. развіваецца навук. Ф. Гл. таксама Фантастычная літаратура, Навукова-фантастычны фільм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМЕРЫКА́НСКАЯ ФЕДЭРА́ЦЫЯ ПРА́ЦЫ (American Federation of Labor; АФП),
прафсаюзнае аб’яднанне ў ЗША у 1886—1955. Узнікла на аснове створанай у 1881 Федэрацыі арганізаваных прафсаюзаў ЗША і Канады; аб’ядноўвала 90 арг-цый кваліфікаваных рабочых пад кіраўніцтвам С.Гомперса (старшыня АФП да 1924). Будавалася паводле цэхавага прынцыпу. Прадстаўляла выключна эканам. інтарэсы рабочых. Ускладняла прыём у прафсаюзы для некваліфікаваных рабочых, неграў і імігрантаў. У 1930-я г. частка прафс. арг-цый левай арыентацыі выйшла з АФП і стварыла Кангрэс вытворчых прафсаюзаў, з якім у 1955 АФП (каля 10 млн.чл.) аб’ядналася ў адзіную Амерыканскую федэрацыю працы — Кангрэс вытворчых прафсаюзаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПРАБА́ЦЫЯ (лац. approbatio),
1) афіцыйнае ўхваленне, зацвярджэнне, вынесенае на падставе выпрабавання, праверкі, шырокага абмеркавання.
2) У сельскай гаспадарцы — абследаванне сартавых пасеваў і пладова-ягадных насаджэнняў для вызначэння сапраўднасці сорту, сартавых якасцяў і ўраджайнасці, праверкі выканання правілаў насенняводства. Апрабацыя палявых культур праводзіцца ў полі праз агляд, адбор і аналіз апрабацыйнага матэрыялу. Для кожнай культуры прадугледжана методыка апрабацыі, напр., фаза развіцця раслін у момант апрабацыі, плошча (уга) для адбору снапа, колькасць сцяблоў у снапе і г.д. Палявой апрабацыі падлягаюць усе сартавыя насенныя пасевы. Астатнія сартавыя пасевы рэгіструюць на аснове сартавых дакументаў. Вынікі аналізу запісваюць у акт апрабацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТРЫ́ЧНАЕ ВЕРШАСКЛАДА́ННЕ,
сістэма вершаскладання, заснаваная на раўнамерным чаргаванні доўгіх і кароткіх складоў у вершаваных радках. Уласціва тым мовам, у якіх галосныя адрозніваюцца па працягласці гучання. Найб. развіццё атрымала ў антычным вершаскладанні. Уаснове М.в. — вымярэнне верша ўмоўнымі часавымі адзінкамі — морамі, якія аб’ядноўваюцца ў такты (стопы і групы стоп); звычайна кароткі склад лічыцца роўным адной моры, доўгі — дзвюм (радзей — некалькім) морам. Адрозніваюць чыста-метрычнае вершаскладанне, у якім зададзены толькі часавы аб’ём такта, што запаўняецца любымі спалучэннямі складоў, і сілаба-метрычнае вершаскладанне, у якім унутры тактаў адрозніваюцца складовыя пазіцыі, што дапускаюць адны варыянты запаўнення і не дапускаюць іншых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЕРА́ЛЫ ШТУ́ЧНЫЯ (сінтэтычныя),
мінералы, створаныя на аснове сучасных прамысл. тэхналогій (фіз. і хім. метадамі), паводле хім. саставу, фіз. уласцівасцей і крышт. структуры адпавядаюць прыродным прататыпам. У 1837 штучна быў зроблены першы сінт. рубін масай у 1 карат франц. хімікам М.Гадэнам. У 1892 франц. даследчык А.Вернейль распрацаваў першую прамысл. тэхналогію атрымання рубінаў у шырокім маштабе. Існуюць 2 віды М.ш.: сінт. мінералы, што маюць прыродныя аналагі (александрыт, алмаз, апал, біруза, ізумруд, кварц, рубін, рутыл, сапфір, шпінель і інш.); штучныя мінералы, якія не маюць прыродных аналагаў (фабуліт-тытаніт стронцыю, ніабат літыю і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАПІ́РА (ням. Rapir ад франц. rapiére),
колючая, радзей колюча-сякучая зброя. Вядома з 2-й пал. 17 ст. Уяўляла сабой прамы плоскі або гранёны стальны клінок з завостраным (у дуэльных Р.), затупленым або забяспечаным засцерагальным патаўшчэннем (у фехтавальных Р.) канцом і эфес. У канцы 19 ст. на аснове фехтавальнай Р. ўзнікла спартыўная колючая зброя, якая складаецца з лёгкага стальнога эластычнага клінка, эфеса (засцерагальнай чашападобнай гарды і рукаяткі). У звычайных (трэніровачных) Р. наканечнік на клінку нерухомы, у электрыфікаваных (выкарыстоўваюцца ў афіц. спаборніцтвах па фехтаванні з 1954) — з рухомым электракантактным устройствам.