ультрамікрато́м

(ад ультра- + мікратом)

прыбор, пры дапамозе якога атрымліваюць вельмі тонкія зрэзы для цыталагічных даследаванняў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фотатрансфарма́тар

(ад фота- + трансфарматар)

прыбор для атрымання фотаплана мясцовасці ў пэўным маштабе ў час аэрафотаздымкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эбуліяско́п

(ад лац. ebullio = выкіпаю + -скоп)

прыбор для вызначэння малекулярнай масы растворанага рэчыва метадам эбуліяскапіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

электро́граф

(ад электра- + -граф)

прыбор для рэгістрацыі электрычнага стану атмасферы, які ўяўляе сабой самапісны электрометр.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эрго́граф

(ад гр. ergon = праца, работа + -граф)

прыбор для графічнага запісу ступені фізічнай працаздольнасці чалавека.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ла́зер

[англ. laser, ад l(ight) a(mplification) by s(timulated) of (r(adiation) = узмацненне святла ў выніку вымушанага выпрамянення]

1) прыбор для атрымання інтэнсіўных, канцэнтраваных светлавых пучкоў;

2) прамень, атрыманы пры дапамозе такога прыбора.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

інтэгры́метр

(ад лац. integer = цэлы + -метр)

механічны аналагавы вылічальны прыбор для матэматычнай апрацоўкі графічна зададзеных функцый.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кантро́лер

(англ. controller = літар. кіраўнік)

прыбор для рэгулявання работы электрарухавіка (у трамваях, тралейбусах, электравозах і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кардыясігналіза́тар

(ад кардыя- + сігнал)

прыбор, пры дапамозе якога прасочваюць на экране асцылографа змены электракардыяграмы хворага чалавека.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кімо́граф

(ад гр. kyma = хваля + -граф)

прыбор для графічнай рэгістрацыі ціску крыві, скарачэння мышцы і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)