Ко́йкнуць ’памерці’ (Сцяшк. Сл.). Ад прасл. kojiti ’супакоіцца’. Суфіксацыя сведчыць аб аднаразовасці дзеяння. Магчыма, таксама кантамінацыя з кокнуць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ла́будзь, ла́буць ’лебедзь, Cygnus musicus’ (КЭС, Др.-Падб.). Магчыма, архаізм: параўн. чэш. labuť, серб.-харв. ла̏буд. Да ле́бедзь (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жалу́д ’плод бульбы’ (расон., Шатал.). Акцэнтны варыянт жо́луд (гл.). Перанос значэння па функцыі, памеру, а магчыма, і горкаму смаку.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плю́хі ’баязлівы’ (свісл., Сл. ПЗБ). Да плохі (гл.). Няясны пераход ‑ло‑ ў ‑я ’у‑, магчыма, пад уплывам плюхлы ’вялы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́лецам ’спрытна, згодна’: сталі по́лецам працаваць (Сцяшк. Сл.). Няясна; магчыма, пераносна ад по́лец ’кавалак’ (гл. полць) — ’як адно цэлае’ (?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́ўрэй, повэрэй, повэр ’вырай’ (ТС). Да выраі 5, выр (гл.). Пачатак слова, магчыма, звязаны з павярнуць (павернуць) ’вярнуць (назад)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пры́мніца ’чатырохкантовая частка рамы ў варотах’ (ТС). Няясна. Магчыма, да пры́міца, пры́міна (гл.), што можа разглядацца як адаптаваны балтызм.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разґу́рзацца ’ачуняць, прачнуцца’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, балтызм, параўн. літ. gur̃sti ’слабець’, ’марудзіць’, gur̃stas ’затрымка’. Параўн. раздурваць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раздражджане́ць ’набрыняць вадою, размокнуць (пра зямлю)’ (Сцяц.), раздажджане́ць ’набухнуць вадою’ (слонім., Жыв. НС). Магчыма, ад дро́жджы або дождж (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раку́шка ’маленькая ракавіна’ (ТСБМ), ’чарупка, шчарупка’ (Ласт., Мат. Гом.), рэту́шка ’тс’ (Ян.). Магчыма, з рус. ракушка. Гл. ра́кавіна 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)