ПАШКЕ́ВІЧ (Алесь) (Аляксандр Аляксандравіч; н. 11.9.1972, в. Набушава Слуцкага р-на Мінскай вобл.),

бел. пісьменнік і літ.-знавец. Канд. філал. н. (1998). Скончыў БДУ (1994). Працаваў у газ. «Чырвоная змена», часопісах «Першацвет» і «Нёман». З 1998 у БДУ. Друкуецца з 1989. Метафарычная, узвышаная паэзія П. напоўнена роздумам над складанымі пытаннямі нашага часу (зб. «Нябесная сірвента», 1994). У рамане-дакуменце «І дам табе вянок жыцця» (2000) расказаў пра малавядомыя старонкі нац.-адраджэнскага і літ.-грамадскага руху на Беларусі і па-за яе межамі ў 1916—46. Даследуе бел. паэзію 1920-х г., л-ру бел. замежжа.

І.​У.​Саламевіч.

т. 12, с. 246

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПУ СУНЛІ́Н (5.6.1640, Цзычуань, Кітай — 25.2.1715),

кітайскі пісьменнік. Пісаў вершы, празаічныя творы («Нататкі з жыцця да і пасля прыроднай катастрофы»), сатыр. п’есы, нарысы, у якіх ствараў вобразы жыцця простага народа. Гал. твор — «Апавяданні Ляо Чжая пра дзівосныя рэчы» (1679, апубл. 1766). Ў навелах (больш за 400), напісаных на старой літ. мове, праз апісанне фантаст. казачных або легендарных падзей выявіліся праблемы тагачаснага кіт. жыцця. Значна паўплываў на развіццё кіт. прозы.

Тв.:

Рус. пер. — Рассказы Ляо Чжая о необычайном. М., 1988.

Літ.:

Устин П.М. Пу Сунлин и его новеллы. М., 1981.

Л.​П.​Баршчэўскі.

т. 13, с. 130

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АДАПТА́ЦЫЯ тэксту, скарачэнне і спрашчэнне друкаванага тэксту. Найчасцей адаптуюць літ. творы для пач. чытання (кнігі для дзяцей і інш.), а таксама іншамоўныя тэксты, прызначаныя для вывучэння мовы.

т. 1, с. 94

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНАНІ́М (ад грэч. anōnymos безыменны),

1) аўтар пісьма, запіскі або літ. твора, які ўтойвае сваё імя.

2) Літаратурны твор без подпісу, невядома кім напісаны, гл. Ананімны твор.

т. 1, с. 337

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Людзя́ць 1 ’гасцяваць’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Балтызм (калька), параўн. літ. žmonė́tis ’тс’ < žmónės ’людзі’.

Людзя́ць 2, людзя́цца ’жыць, апранацца па-людску’ (воран., Сл. ПЗБ). Відавочна, таксама ўтворана паводле літ. žmõginti ’ачалавечваць’, žmonė́tis ’кантактаваць з людзьмі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жыбінце́й ’прыстасаванне для асвятлення лучынай’ (Сл. паўн.-зах.). З літ. žibiñčius ’тс’. Параўн. ст.-бел. (з 1519 г.) жибентяй ’асоба, адказная за асвятленне і ацяпленне’ < літ. žibintojas. Карскі, Труды, 390; Яблонскіс, 268; Гіст. лекс., 148.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́жыць 1 экспр. ‘прымушаць рабіць’ (шальч., Сл. ПЗБ). Магчыма, балтызм, параўн. літ. tū́žti ‘лютаваць, даводзіць да шаленства’, як і аманімічнае ты́жыць ‘хлусіць, гаварыць абы-што’ (там жа), параўн. літ. taũzyti ‘балбатаць, несці лухту’, што няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

САРО́КІН (Валянцін Васілевіч) (н. 25.7.1936, хутар Авашл, Башкортастан),

рускі паэт. Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1965). З 1965 у час. «Волга» (г. Саратаў), з 1967 у час. «Молодая гвардия», у 1971—81 гал. рэдактар выд-ва «Современник», з 1983 прарэктар Літ. ін-та імя М.​Горкага, Вышэйшых літ. курсаў у Маскве. Першая кніга паэзіі — «Мара» (1960). У зб-ках вершаў і паэм «Я не ведаю спакою» (1962), «Размова з каханай» (1968), «Блакітныя перавалы» (1970), «За жураўліным голасам» (1972), «Барвовыя салаўі» (1976), «Хачу быць ветрам» (1982, Дзярж. прэмія Расіі 1986), «Нас двое» (1987), «Абяцанне» (1989) і інш. — лёс Расіі і славян, айч. гісторыя; тэмы народ і герой, народ і паэт, творца і час, творца і радзіма, лірыка кахання. У кн. артыкулаў-роздумаў, нарысаў-апавяданняў «Падзяка: Паэт пра паэтаў» (1986) С. праз творчыя лёсы блізкіх яму паэтаў паказвае і свой лёс. Аўтар цыкла вершаў «Славянскія матывы», прысвечанага Беларусі. Перакладае на рус. мову вершы Р.​Барадуліна, В.​Зуёнка, Г.​Пашкова, А.​Пысіна і інш. Сакратар Міжнар. згуртавання пісьменніцкіх саюзаў (з 2000). Міжнар. прэмія імя М.​Шолахава 2000.

Тв.:

Избранное: Стихотворения и поэмы. М., 1978;

Посвящение: Избр. М., 1982;

Лирика: Стихи и поэмы. М., 1986;

Лицо. М., 1997;

Ратный миг. М., 2000;

Бессмертный маршал. М., 2000.

Літ.:

Ханбеков Л.В. Выбираю бой: Штрихи к творч. портрету В.​Сорокина. Челябинск, 1980;

Яго ж. Присягаю Уралу: Три лит. портрета. Челябинск, 1989.

А.​В.​Спрынчан.

В.В.Сарокін.

т. 14, с. 185

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ляпе́за ’нязграбны, непаваротлівы чалавек’ (даўг., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. lapė́ža ’някемлівы, павольны, мешкаваты чалавек’, lepeĩzeris ’павольны, вялы; разваліна, руіна-чалавек’. Грынавяцкене (там жа, 2, 720) прыводзіць літ. адпаведнік, семантычна тоесны, але які фармальна адрозніваецца (lepérza).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крыха́ ’нязначная колькасць’ (ТСБМ, Сержп. Ск.). Укр. криха, рус. кроха, ст.-рус. кръха ’тс’. Параўн. літ. krušà ’град’, лат. krusa ’тс’, літ. krùšti ’крышыць’. Іншыя індаеўрапейскія паралелі менш верагодныя (Бернекер, 1, 630; Траўтман, 143; Фрэнкель, 302).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)