КУХАРО́НАК (Таццяна Іванаўна) (н. 7.8.1954, в. Клінок Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.),
бел. этнограф. Канд.гіст.н. (1988). Скончыла БДУ (1981). З 1971 працуе ў Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі. Даследуе гіст. эвалюцыю сямейнай і каляндарнай абраднасці беларусаў, яе тэрытарыяльна агульныя і лакальныя рысы, тэндэнцыі развіцця на сучасным этапе. Адзін з аўтараў кніг «Грамадскі, сямейны побыт і духоўная культура насельніцтва Палесся» (1987), «Святы і абрады ў Беларускай ССР» (1988), «Сям’я і сямейны быт беларусаў» (1990), «Славянскія культуры: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы» і «Славянскія культуры пасля Другой сусветнай вайны» (1996) і інш.
Тв.:
Радзінныя звычаі і абрады беларусаў: канец XIX—XX ст.Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ЛЬЧЫЦКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й.
Створаны ў 1989 у г.п. Лельчыцы Гомельскай вобл.Пл. экспазіцыі 115 м², каля 400 экспанатаў асн. фонду (1999). Сярод экспанатаў крамянёвыя прылады працы, наканечнікі стрэл 3—2-га тыс. да н.э. з археал. помнікаў раёна; рэчы матэрыяльнай культуры (кросны, ступы, жорны і інш.), нац. касцюмы, вышыванкі 19 — пач. 20 ст.; дакументы і матэрыялы часоў грамадз. вайны, правядзення калектывізацыі, Вял.Айч. вайны (партыз. рух, дзейнасць падполля, злучэнняў укр. і малдаўскіх партызан, узоры ўзбраення, пра воінаў-землякоў, у т. л. Героя Сав. Саюза М.П.Сыдзько, камандзіраў партыз. атрада І.А.Коласа, брыгады Лельчыцкай К.М.Дамброўскага і інш.); дакументы і матэрыялы пра пасляваеннае аднаўленне і развіццё прам-сці і культурынас. пунктаў раёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮЦЭ́РНА (Medicago),
род кветкавых раслін сям. бабовых. Каля 100 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы і Амерыцы. У культуры каля 8 тыс. гадоў. На Беларусі 3 дзікарослыя віды. Найб. вядомая Л. хмелепадобная (M. lupulina), расце ў пасевах, на схілах, засмечаных мясцінах. У культуры 2 віды Л.: пасяўная, або сіняя (M. sativa), і жоўтая, або серпападобная (M. falcata).
Адна- і шматгадовыя травы, радзей паўкусты і кусты. Сцёблы галінастыя. Каранёвая сістэма стрыжнёвая. даўж. да 5 м і болей. На каранях знаходзяцца клубеньчыкавыя бактэрыі. Лісце трайчастае з прылісткамі. Кветкі ў гронкападобных або галоўчатых суквеццях. Вяночак матыльковы. Плод — струк. Лек., алейныя, сідэральныя і меданосныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯВО́НАВА (Ала Канстанцінаўна) (н. 3.5.1937, Мінск),
бел. мастацтвазнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1973). Скончыла БДУ (1960). З 1961 у ІМЭФАН Беларусі, з 1993 у навук.-метадычным цэнтры «Гульні і цацкі». Навук. працы па стараж.бел. скульптуры, сучасным бел.нар. мастацтве. Адзін з аўтараў артыкулаў для «Гісторыі мастацтва народаў СССР» (т. 9, М., 1982), «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 1—3, 1987—89), зб-каў «Помнікі старажытнабеларускай культуры» (1984), «Помнікі культуры. Новыя адкрыцці» (1985) і інш.
Тв.:
Народная деревянная скульптура Белоруссии. Мн., 1977;
Старажытнабеларуская скульптура. Мн., 1991;
Народная спадчына — дашкольнікам. Мн., 1998 (у сааўт.);
La sculpture sur bois en RSS de Biélorussie // Le bois dans l’architecture et la sculpture slaves. Paris, 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕМАРЫЯ́ЛЬНЫЯ ЗАКА́ЗНІКІ І ЗАПАВЕ́ДНІКІ.
Ствараюцца ў месцах, звязаных з жыццём і дзейнасцю выдатных людзей, для аховы і зберажэння гэ тых месцаў і навакольнага прыроднага асяроддзя. М.з. і з. рэсп. значэння ствараюцца паводле пастаноў СМ Рэспублікі Беларусь. Для захавання прыроднага ландшафту, забеспячэння аховы рэдкіх і каштоўных аб’ектаў прыроды, гісторыі і культуры у мемарыяльных запаведніках уводзіцца спец. рэжым (гл. ў арг.Запаведнікі). У мемарыяльных заказніках забараняюцца суцэльныя высечкі лесу, здабыча нярудных карысных выкапняў, правядзенне гідрамеліярац. і інш. земляных работ, буд-ва, не ўзгодненае з Мін-вам культуры Рэспублікі Беларусь і Мін-вам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. На Беларусі дзейнічаюць Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка», Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Ляўкі», Коласаўскі заказнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МИНЧА́НИН»,
штотыднёвая літ. і грамадска-паліт. газета ліберальна-асветнага кірунку. Выходзіла з 30.11(13.12) да 28.12.1913 (10.1.1914) у Мінску на рус. мове. Арыентавалася на асветніцкія ідэі, добры густ і здаровы сэнс, імкнулася пазбягаць «партыйных і нацыяналістычных тэндэнцый». У серыі нарысаў, артыкулаў і літ. аглядаў крытыкавала бездухоўнасць, дэгуманізацыю масавай культуры і грамадскага побыту, адзначала крызіс рэліг., эстэт., маральных і інш. духоўных каштоўнасцей. Сцвярджала думку (А.Чорнабародаў, І.Бялоў), што тэхн. прагрэс пач. 20 ст. прывёў да крызісу культуры, які выявіўся ў выцясненні высокага мастацтва масавай культурай, у дэвальвацыі рэлігіі, філасофіі, хрысц. гуманізму, у перамозе прагматызму і утылітарызму над духоўнасцю. Выступала з крытыкай мадэрнісцкіх і натуралістычных плыней у мастацтве. Змяшчала асобныя маст. творы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕПАЧАЛО́ВІЧ (Ала Іванаўна) (н. 23.12.1951, г.п. Моніна Маскоўскай вобл.),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1975). З 1996 выкладае ў Бел. ун-це культуры. У творчасці выкарыстоўвае традыцыі нар.маст. ткацтва. Сярод твораў батык «Кантрасты» (1976), серыя ручнікоў «Па матывах слуцкіх паясоў» (1978), габелены «Барысаў» (1980), «Адлюстраванне» (1984), пакрывала «Восень» (1982), серыі дэкар. тканін «Елачка», «Фактурная», «Святочная» (усе 1987), «Мажорны настрой» (1989), заслоны для палацаў культуры «Лясныя напевы» (1990) у г.п. Клічаў Магілёўскай вобл., «Экспромт» (1992) у г. Івацэвічы Брэсцкай вобл., «Залацісты» (1994) у г. Жодзіна Мінскай вобл., ручнікі «Кветкі», «Цецерукі», «Нацюрморт» (усе 1995), «Спадчына» (1996), «Золата Нясвіжа» (1997), дэкар. тканіна «Месячная дарога» (1998).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЦЮ́НКІ,
гарадзішча штрыхаванай керамікі культуры і часоў Кіеўскай Русі каля в. Рацюнкі Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. Пляцоўка круглая, дыям. 45 м. Выяўлены рэшткі драўлянай сцяны, якой было ўмацавана паселішча, і рэшткі вял. жытлаў слупавой канструкцыі. Знойдзены клінападобныя сякеры, тачыльныя брускі (асялкі) з каменю, вырабы з косці (долатцы, шпількі, праколкі, утульчатыя наканечнікі кап’я, грузік, абломак са стылізаванымі выявамі чалавека на адным баку і конніка на другім), фрагменты штрыхаваных пасудзін, формай падобных на посуд мілаградскай культуры; фрагменты керамікі з круглаватым пляскатым дном, рабрыстыя і слоікападобныя пасудзіны; гліняныя прасліцы; вырабы з жалеза (нажы, сярпы, шылы, іголкі, рыбалоўныя кручкі і інш.); бронзавае спіралепадобнае скроневае кольца, шыферныя прасліцы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫ́ЧНАСЦЬ (ад лац. antiquus старажытны),
тэрмін, які абазначае старажытнасць, даўніну; пераважна ўжываецца ў дачыненні да грэка-рымскай даўніны і ўсёй сукупнасці яе праяў. Ахоплівае перыяд з 9 ст. да н.э. Да 476 н.э. (падзенне Зах.Рым. імперыі). Тэрмін «антычнасць» сфарміраваўся ў эпоху Адраджэння, калі разам з абуджэннем цікавасці да грэка-рымскай культуры ўзніклі паняцці антычнае мастацтва, ант.л-ра, антычная філасофія, ант. гісторыя і інш. У ант. грамадстве нарадзіліся агульначалавечыя каштоўнасці, якія пазней вызначаны як гуманізм, дэмакратыя, патрыятызм. Тыповай формай ант. дэмакратыі сталі дзяржава-поліс у грэкаў і цывітас (гарадская абшчына) у рымлян (адсюль паходжанне слоў «цывільны», «цывілізацыя»). У антычнасці расквітнелі розныя філас. сістэмы, развіваліся этыка, эстэтыка, гісторыя, тэатр, архітэктура і скульптура, асновай заканадаўства многіх краін стала антычнае права. Гуманіст. ідэі ант.культуры паўплывалі на развіццё культуры ўсіх еўрап. народаў, асаблівае месца ў навуцы заняла лац. мова. Больш падрабязныя і канкрэтныя звесткі пра антычнасць гл. ў арт.Грэцыя Старажытная, Рым Старажытны, Рабаўладальніцкі лад, Элінізм і інш.
Літ.:
Античная цивилизация. М., 1973;
Штаерман Е.М. Роль античного наследия в европейской культуре // История Европы. М., 1988. Т. 1.
К.А.Равяка.
Да арт.Антычнасць. Сход багоў. Размалёўка старажытнагрэчаскага келіха. Каля 510 да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛЬТУ́РНА-АСВЕ́ТНЫЯ ЎСТАНО́ВЫ,
агульнапрыняты тэрмін для абазначэння ўстаноў, дзейнасць якіх накіравана на арганізацыю вольнага часу, развіццё творчых здольнасцей, асветніцкай і выхаваўчай работы з насельніцтвам, садзеянне ўздыму яго агульнага культ. ўзроўню і інш. Уключаюць клубныя ўстановы, масавыя бібліятэкі, кінатэатры, паркі культуры і адпачынку і інш. У Сав. Беларусі К.-а.ў. пачалі стварацца ў 1920-я г. (у гарадах клубы, у вёсках хаты-чытальні). Асн. кірункам работы было фарміраванне камуніст. светапогляду, атэістычнае выхаванне, прапаганда і агітацыя, што з’яўлялася састаўной часткай ідэалаг. дзейнасці камуніст. партыі і дзяржавы ў цэлым. Паступова, з развіццём сеткі агульнаадук. школ, сярэдніх спец. і вышэйшых навуч. устаноў, шырокім распаўсюджаннем сродкаў масавай інфармацыі формы работы ў К.-а.ў. страчваюць сваю палітызаванасць. Асн. іх функцыяй становіцца арганізацыя вольнага часу, развіццё творчых здольнасцей асобы, таму К.-а.ў. (у шырокім сэнсе да іх належаць радыё і тэлебачанне) набываюць статус устаноў культуры, якія вядуць сац.-культ. дзейнасць. У 1990-х г. для адраджэння і развіцця гіст. традыцый нар. творчасці, аўтэнтычнага фальклору, звычаяў, абрадаў, свят, традыц. промыслаў і рамёстваў, дэкар.-прыкладнога мастацтва ствараюцца новыя тыпы ўстаноў культуры — дамы (цэнтры) рамёстваў, фальклору, школы нар. творчасці, цэнтры нац. культур і інш.