перале́зці, ‑лезу, ‑лезеш, ‑лезе; пр. пералез, ‑ла; заг. пералезь; зак.
1.што, церазшто і без дап. Лезучы, перамясціцца на процілеглы бок чаго‑н. Пералезці плот. Пералезці цераз загарадку. □ Ён дабег да паркана і ўскочыў на нейкі выступ, каб лягчэй было пералезці.Шамякін.Трымаючыся за сцяну, Сотнікаў як-колечы дабраўся да гэтых дзвярэй, здапамогай Рыбака пералез высокі парог.Быкаў.
2. Лезучы, перабрацца, перамясціцца куды‑н. Дачка прачнулася, пералезла са свайго ложка ў пасцель да маці.Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АНАКСАГО́Р (Anaxagoras) з Клазамен
(каля 500—428 да н.э.),
старажытнагрэчаскі філосаф. Заснаваў у Афінах першую прафес. школу філасофіі. З яго твораў захаваліся асобныя фрагменты. У цэнтры натурфілас. вучэння Анаксагора арыгінальная мадэль фізічнай рэальнасці: усё ў прыродзе складаецца з бясконцай колькасці бясконца падзельных часцінак (гамеамерый). Інертная матэрыя прыводзіцца ў рух розумам (нусам). Пазнанне свету адбываецца здапамогай чалавечага розуму, які абапіраецца на адчуванні. Шэраг здагадак Анаксагора ў астраноміі і матэматыцы развіты навукай пазнейшага часу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАНКААДВО́Д,
прыстасаванне для аховы будынкаў, прамысл., трансп., с.-г. і інш. збудаванняў ад прамых удараў маланкі.
Складаецца зметал. стрыжня або троса, які ўзвышаецца над аб’ектам і злучаны з надзейным зазямленнем. Ахоўная зона М. з адным верт. стрыжнем мае форму конуса, радыус асновы якога роўны вышыні М. Правады зазямлення выбіраюцца так, каб не плавіліся токам маланкі пры адводзе зараду ў зямлю. М. часам няправільна наз. громаадводам. Метад аховы ад навальнічных разрадаў здапамогай М. прапанаваў Б.Франклін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦІСКА́ННЕ ДА́НЫХ,
пераўтварэнне даных у больш кампактную форму без страты карыснай інфармацыі. Праводзіцца з мэтай змяншэння лішкавасці, эканоміі памяці, а таксама павышэння эфектыўнасці выкарыстання сродкаў перадачы і захоўвання інфармацыі.
Існуюць метады кадзіравання інфармацыі для змяншэння лішкавасці даных, іх ушчыльнення і дасягнення найб. магчымай ступені С.д. пры абмежаваным аб’ёме памяці і прымальнай хуткасці перадачы, напр., у Інтэрнеце. Аналагічныя метады выкарыстоўваюцца пры рэгістрацыі інфармацыі, стварэнні архіваў на розных носьбітах інфармацыі, рэзервовых копій важных даных і інш.Найб. разнастайныя метады выкарыстоўваюцца пры перадачы і захоўванні відарысаў (графічнай інфармацыі, здымкаў, схем і інш.). У статычным рэжыме С.д. выконваецца здапамогай праграм-архіватараў. Можа быць С.д. са стратамі — частка неістотнай інфармацыі адкідваецца для забеспячэння найб. ступені сціскання. Пры С.д. здапамогай праграм-архіватараў група алфавітных, лічбавых ці інш. сімвалаў замяняецца на інш. групу сімвалаў з захаваннем сэнсу зыходных даных, напр., аб’ём літарнага тэксту змяншаецца ў 2—5 разоў. Існуюць таксама розныя тыпы дынамічнага С.д. (у рэальным часе), якое забяспечвае аператыўны доступ да даных. Напр., для растравых відарысаў эфектыўнае фрактальнае (гл.Фрактал) С.д., якое патрабуе для захавання відарысаў прыкладна ў 4 разы меншы аб’ём памяці ў параўнанні з захаваннем яго ў выглядзе пікселаў.
Літ.:
Борзенко А. Методы сжатия данных // Компьютер Пресс. 1995. №8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯТРО́Н (ад бія... + грэч. thronos месцазнаходжанне),
біятэхнічны комплекс для стварэння штучна рэгулюемых умоў вонкавага асяроддзя ў спец. герметычных камерах або памяшканнях. Выкарыстоўваецца ў эксперым. біялогіі, медыцыне, мікрабіялогіі з мэтай даследавання арганізмаў і лячэння некаторых хвароб. У біятроне вывучаюць уплыў на арганізмы т-ры, асветленасці, вільготнасці, ціску, мат. палёў і інш. фактараў навакольнага асяроддзя. Здапамогай біятрона магчыма значна паскорыць селекцыйны і мутацыйны працэсы. Упершыню ў б.СССР пабудаваны ў Кіеве (1959). Гл. таксама Фітатрон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАТМЕ́ТР,
прылада для вымярэння актыўнай магутнасці электрычнага току. Бывае эл.-дынамічны, ферадынамічны, індукцыйны, эл.-статычны, тэрмаэл. і тэрмарэзістыўны. Мае 2 эл. ланцугі: току (уключаецца паслядоўна з нагрузкай) і напружання (паралельна нагрузцы). Пашырэнне межаў вымярэння дасягаецца здапамогай дадатковых рэзістараў, шунтоў і вымяральных трансфарматараў току і напружання.
Схема ўключэння ватметра W у ланцуг: а — непасрэдна; 1 — ланцуг току; 2 — ланцуг напружання; 3 — нагрузка; 4 — дадатковы рэзістар; б — праз трансфарматары току (5) і напружання (6).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАМА́ДСКАЯ ПРА́ЦА,
дзейнасць людзей, накіраваная на задавальненне эканам. патрэб грамадства. Праца заўсёды грамадская, бо людзі могуць ствараць матэрыяльныя даброты толькі здапамогай ужо назапашаных грамадствам рэсурсаў. Само ўзнікненне грамадства звязана з неабходнасцю сумеснай працы многіх вытворцаў. Індывід. праца — частка сукупнай грамадскай працы, вынікам якой з’яўляецца сукупны грамадскі прадукт. У грамадскай працы вылучаюць грамадска арганізаваную працу, г.зн. дзейнасць, уключаную ў грамадскі падзел працы. Сферы грамадскай працы: матэрыяльная вытворчасць, невытворчая сфера, хатняя гаспадарка. Гл. таксама Праца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭБЕНЕЧАСА́ЛЬНАЯ МАШЫ́НА,
машына для часання валакністых прыродных (бавоўна, воўна, лён) і хім. матэрыялаў пры падрыхтоўцы да прадзення. На грэбенечасальнай машыне здапамогай стальных грабянёў вычэсваюць кароткія і пашкоджаныя валокны, раслінныя прымесі і вузельчыкі, раз’ядноўваюць, выпростваюць і паралелізуюць доўгія валокны ў атрыманай стужцы. Адрозніваюць грэбенечасальную машыну перыядычнага (найб. пашыраны) і бесперапыннага (пераважна для доўгай грубай воўны) дзеяння. З грэбенечасальнай машыны стужка паступае на стужачную машыну, потым на роўнічную, дзе вырабляецца слабаскручаная нітка — роўніца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАХАРЫ́Я, аўтахорыя (ад аўта... + ...харыя),
распаўсюджванне насення і спораў раслін здапамогай прыстасаванняў самой расліны, без удзелу паветра, жывёл і інш. знешніх агентаў. Ажыццяўляецца ў 2 асн. формах: самаадвольнае ападанне пладоў і насення пад дзеяннем сілы цяжару (барахорыя) і актыўнае раскіданне насення (у радыусе ад 1 да 15 м) з плода, які лопаецца. Гэта форма аўтахарыі ўласціва пераважна сухім пладам (бабовыя, гераніевыя, віды фіялкі і інш.), а таксама некаторым сакавітым (гарбузовыя, бальзамінавыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСА́НДР VI (Alexander; свецкае Радрыга Борджа; Rodrigo Borgia; 1.1.1430 ці 1431 — 18.8.1503),
папа рымскі з 1492. Імкнуўся стварыць у цэнтры Італіі моцную дзяржаву, дзеля чаго падтрымліваў заваёўніцкія планы свайго сына Чэзарэ Борджа, прадаваў царк. пасады, збіраў крыжаносную дзесяціну, канфіскоўваў маёмасць заможных асоб. Паліт. праціўнікаў ліквідаваў здапамогай атруты і кінжала. У 1497 адлучыў ад царквы свайго праціўніка Саванаролу і садзейнічаў пакаранню яго смерцю. На пачатку італьянскіх войнаў 1494—1559 лавіраваў паміж варагуючымі бакамі.