Разм. Спярша, спачатку. Дом, здавалася, пусты. А можа ўсё ж такі ёсць хто? Пастукаць у дзверы? Напачатку нічога, доўга нічога, а потым мяккія крокі дарослага чалавека.Лобан.Кватэру было знайсці не так лёгка, як.. [Максіму Адамавічу] думалася напачатку.М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; незак.
1. Складваць рэчы, збіраючыся ў дарогу. [Андрэй:] — Новы дом будзе гатовы праз месяц. Так што, Марына, ужо можна пачаць пакавацца.Шахавец.Пачала [маці] ператрасаць куфэрак, складваць бялізну, пакавацца: дарога ж не маленькая.Якімовіч.
2.Зал.да панаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыту́льны, ‑ая, ‑ае.
Які з’яўляецца добрым прытулкам; утульны. Пасля ўчарашніх турбот іх «дом» здаваўся такім прытульным, родным, нібы яны тут і нарадзіліся.Маўр.Дарога пайшла з грывы ўніз, бліжэй да Дняпра, і тут вачам адкрылася прытульная і даволі вялікая лагчына.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сасмя́глы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і сасмаглы. Узрушаны Косця, з двара У скочыўшы хуценька ў дом, Сасмяглы, прыпаў да вядра, Напіўся сцюдзёнкі нагбом.Калачынскі.Аблізаўшы сасмяглыя, гаркаватыя губы, Лёдзя паспрабавала ўсміхнуцца.Карпаў.Сінія званочкі, сінія званкі Стаялі сасмяглыя, сонныя.Бураўкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сінаго́га, ‑і, ДМ ‑гозе, ж.
Яўрэйскі малітоўны дом. Мала хто з яўрэяў разумеў словы, якія гаварыў [Моська] богу ў сінагозе ці дома.Корбан.Тут [у мястэчку] ёсць цагляная лазня, царква св. Магдалены, два млыны, дзве школы, сінагога, касцёл і камяніца Базыля Трайчанскага.Колас.
[Ад грэч. synagōgē — сход.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узо́рысты, ‑ая, ‑ае.
Аздоблены ўзорамі, з узорамі. Дом быў невялікі, .. з блакітнымі аканіцамі, з узорыстымі ліштвамі.Шахавец.На хвілінку [Мікола] спыніўся, глянуў на каляіну, выціснутую на абочыне ўзорыстымі шынамі матацыкла.Б. Стральцоў.Вокны былі завешаны доўгімі, аж да падлогі, узорыстымі фіранкамі.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ша́хер-ма́хер, ‑а, м.
Разм. Махлярская здзелка, лоўкая ашуканская аперацыя. [Кушнер:] — Роўна праз тыдзень рачнікі здаюць дом на Элеватарнай. Напішам ім гарантыйнае пісьмо, і яны пазычаць адну кватэру. Такі выпадак! [Гукан:] — Ну, ведаеш, я не магу адказваць за падобны шахер-махер.Шамякін.
[Ням. Schacher und Macher.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СЛО́НІМСКАЯ СЯДЗІ́БА «АЛЬБЯРЦІ́Н»,
помнік сядзібна-паркавай архітэктуры позняга класіцызму ў г. Слонім Гродзенскай вобл. Створана ў 1-й пал. 19 ст. ў б.прамысл. прыгарадзе Альбярцін (цяпер у межах горада) на заказ прамыслоўца В.Пуслоўскага. У комплекс уваходзілі: сядзібны дом, флігель, гасп. пабудовы (стайня, млын і інш.), пейзажны парк і лесапарк з воз. Альбярцінскім, створаным запрудай і млыном на р. Іса. Побач з сядзібай размяшчаліся суконная і папяровая ф-кі ўладальніка. Сядзібны дом (пабудаваны на месцы старой карчмы) — 2-павярховы мураваны прамавугольны ў плане будынак з асім. аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй. На гал. фасадзе ў цэнтры 2-калонны іанічны порцік з антамі, завершаны трохвугольным франтонам, і бакавы рызаліт. У афармленні ўвахода выкарыстаны фігурныя скульптуры львоў. З гасп. пабудоў захавалася стайня (пач. 20 ст., мадэрн) — неатынкаваны мураваны будынак з арнаментальнай муроўкай. У цэнтры гал. фасада арачны партал у выглядзе падковы, ляпная маска каня.
А.М.Кулагін.
Слонімская сядзіба «Альбяруцін». Сядзібны дом. З малюнка 19 ст.