Віро́к1 ’крынічка, маленькі ручаёк (Сцяшк. МГ); ’хуткі ручаёк’ (Нас.); ’глыбокае месца на рэчцы’; ’адкрытае месца сярод дрыгвы’, віро́к і ві́рак ’малое азярцо на грудку’ (слаўг., стол., Яшк.). Дэмінутыўнае ўтварэнне ад вір1 і суф. ‑ок (< ‑ъкъ).
Вірок2 ’юрок — кіёчак, якім намотваюць ніткі’ (Бір. Дзярж., Бір. дыс., Жд., 1, Сцяшк. МГ, Касп., Шат., Бяльк.), рус.урал.вирок ’шпулька нітак’, польск.усх.wijurek ’прыстасаванне, якім з матавіла звіваюць пражу ў клубкі’. Бел. лексема з яўляецца дэмінутывам ад вір3 (гл.), утвораная пры дапамозе суф. ‑ок (< ‑ъkъ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лабу́ззе ’сухія сцяблы маку’ (в.-дзв., Шатал.), драг., стол. ’сцяблы і лісце агуркоў’ (ДАБМ), лабузьё ’сцябло маку з лісамі’ (Жд. 1), міёр.лъбазьзё ’грубая, тоўстая трава’ (Нар. сп.), дзярж.лабузе ’сена нізкай якасці’ (Бед. дыял. хрэст.), падес. лсібузяк ’сцябло і лісце агуркоў’, стол.лабузнік ’тс’ (ДАБМ). Укр.хобузє ’вялікі бур’ян, ламачча’ (пры хобуз/лобуз ’бур’ян’), вял.-польск. куяўск. labuzie ’пухоўка, Typha L.’, labęzie, lamiizie ’аер, Acorus L.’, ст.-польск.lobozie ’націна’, варшаўск. lobydzie ’паціна бульбы’. Прасл.lobuzbje/ jlabuzbi̯e (Слаўскі, 5, 129). Да лабазіі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыклёп, прыклёпка, пры́клеп, пры́кляп ’падстава, прычына, зачэпка; удзел у якой-небудзь справе толькі для бачнасці’ (ваўк., Арх. Федар.; дзярж., Нар. сл.; сакол., Стан.), для (дзеля) прыклёпу ’для бачнасці, для прыліку’ (слонім., Нар. словатв.; Нар. Гом.). Утварэнні ад кляпа́ць ’паклёпнічаць’ (гл.; канстатуецца яшчэ праславянская даўніна гэтага значэння) < прасл.*klepati гукапераймальнага характару (ЭССЯ, 10, 7–9) з далейшым развіццём семантыкі, часткова абумоўленым значэннем непаўнаты дзеяння, якая ўтрымліваецца ў прэфіксе. Параўн. таксама Варбат, SlW, 155. Станкевіч (Зб. тв., 2, 182) лічыць слова адпаведнікам польск.pretekst, рус.повод.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пу́рыць ’гнаць’: сонца шчэ вісока, а ён ужо авечкі пурыць дадому (дзярж., Нар. сл.), пурыць ’гнаць хутка’ (Шат.), рус.дыял.пу́рить ’кідаць, закідваць, скідваць; мачыцца’, серб.-харв.пу́рити ’пячы, смажыць; дуць’, чэш.puřiti se ’надувацца’ і пад. Да прасл.*puriti ’пячы, грэць’, што генетычна звязана з аднойз індаеўрапейцах назваў агню, звычайна захаванай у славян у доўгай ступені *руг‑ (гл. пырнік2 і пад.), выступае таксама ў прыставачных утварэннях тыпу рус.дыял.опу́риться ’надарвацца; стаміцца, перанапрэгчыся’ і пад., гл. Трубачоў, Зб. памяці Талстога, 1, 309.
самастойнае адгалінаванне індаеўрапейскіх моў. Мова армян; дзярж. мова Арменіі. Пашырана таксама сярод армян Азербайджана, Грузіі, Сірыі, Ірана, Лівана, Турцыі, ЗША, некат. краін Зах. Еўропы, Амерыкі. У лексіцы і фанетыцы ёсць агульныя рысы з мовамі Каўказа. У ёй больш за 50 дыялектаў. Фанетыка багатая зычнымі — 30 фанем; 6 галосных. Самая развітая і багатая граматычная катэгорыя — дзеяслоў.
Гісторыя літ. мовы падзяляецца на 3 перыяды: стараж.-арм. мова вядома з часу стварэння армянскага пісьма (5 ст.), вусны яе варыянт выйшаў з ужытку ў 11 ст., пісьмова-літ. (грабар) існавала да канца 19 ст.; сярэдні перыяд — 12—16 ст.; з 17 ст. фарміруецца новая літ. армянская мова. Сучасная літ. мова мае 2 варыянты: усх. (дзярж. мова) і зах. мова (сродак зносін армян за мяжой).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛТУ́ШЫС ((Baltušis) Юозас) (сапр.Альбертас Юазенас; 27.4.1909, г. Рыга — 4.2.1991),
літоўскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Літвы (1969). Аўтар кніг апавяданняў і нарысаў «Тыдзень пачынаецца добра» (1940), «Дзяцеліна» (1943), «Пра што ў песні не пяецца» (1959), «Валюсе патрэбны Алексас» (1965), «Па сцяжынах бацькоў і братоў» (1967), «Вялікая луста хлеба» (1974), п’ес «Спяваюць пеўні» (1947), «Раннім ранкам» (1953), раманаў «Прададзеныя гады» (т. 1, 1957; Дзярж. прэмія Літвы 1957; бел.пер. А.Астрэйкі і О.Главацкене 1961; т. 2, 1969), «Сказанне пра Юзаса» (1979; Дзярж. прэмія Літвы 1980) і інш.Гал. тэматыка яго твораў — гіст. лёс, жыццё літоўскага сялянства, яго духоўнае багацце. Па творах Балтушыса створаны фільмы «Жывыя героі», «Вянок з дубовых лістоў» (1976).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНКЕНДО́РФ (Аляксандр Хрыстафоравіч) (4.7.1781 ці 1783 — 5.10.1844),
расійскі дзярж. дзеяч. Граф (1832), генерал ад кавалерыі (1829), сенатар (1826), чл.Дзярж. савета (1829). Ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1827). Адзін з бліжэйшых саноўнікаў Мікалая I. Удзельнічаў у ваен. дзеяннях у Грузіі, войнах з Францыяй, Турцыяй. З 1824 губернатар Васільеўскага в-ва ў Пецярбургу. Удзельнічаў у задушэнні паўстання дзекабрыстаў, потым член Следчай камісіі. Узначальваў створаныя на аснове яго праекта «Аб упарадкаванні знешняй паліцыі» (1826) Корпус жандараў і Трэцяе аддзяленне; курыраваў справы, звязаныя з дзекабрыстамі, студэнцкімі гурткамі, паўстаннем 1830—31 у Польшчы, на Беларусі і ў Літве, сял. хваляваннямі 1840-х г. Ініцыятар узмацнення цэнзуры (ажыццяўляў цэнзуру твораў А.С.Пушкіна). Выступаў за паступовую адмену прыгоннага права, якое лічыў крыніцай хваляванняў.
азербайджанскі кампазітар. Нар.арт.СССР (1965). Чл.-кар.АН Азербайджана (1980). Герой Сац. Працы (1982). Аўтар першых нац. лірыка-псіхал. оперы «Севіль» (1953) і сімф. мугамаў «Шур» і «Кюрд-аўшары» (1948), якія паўплывалі на развіццё сімфанізму ў Азербайджане і інш. краінах Усходу.
Сярод інш. твораў: опера «Улдуз» (1948); балеты «Насімі» (1973), «Тысяча і адна ноч» (1979); муз. камедыі «Выкрадальнікі сэрцаў» (1944), «Добрая вестка» (1946); Сімфонія Нізамі (1947); сімф. і арк. творы, рамансы, апрацоўкі нар. песень, музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. Аўтар кн. «Музычныя роздумы» (1971), «Музычныя старонкі» (1978) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1949 і 1980; Дзярж. прэмія Азербайджана 1974.
дырыжор. Засл. дз. маст. Расіі (1988). Скончыў Ленінградскую (1975) і Маскоўскую (1980) кансерваторыі. Дырыжор Ленінградскага Малога (1975—80) і Пермскага (1984—89) т-раў оперы і балета. У 1980—84 і з 1989 гал. дырыжор Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Пад яго муз. кіраўніцтвам паст.нац. балет «Курган» Я.Глебава (1982), оперы «Новая зямля» Ю.Семянякі (1982) і «Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана (1989, Дзярж. прэмія Беларусі 1990). Сярод інш. работ на бел. сцэне: «Рыгалета» Дж.Вердзі (1981), «Шчаўкунок» (1982) і «Іаланта» (1993) П.Чайкоўскага, «Іван Сусанін» М.Глінкі (1984), «Кармэн» Ж.Бізэ (1990), «Карсар» А.Адана (1991), «Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» Дз.Шастаковіча (1994).