род кветкавых раслін сям. ружавых. Каля 40 відаў. Пашыраны ва ўмераным і субтрапічным паясах Паўн. паўшар’я. Растуць у пустынных месцах, на сухіх камяністых схілах гор. У культуры М. звычайны (A. communis) з 2 ст. да н.э. На Беларусі інтрадукавана 5 відаў, найб. вядомыя М.: Ледэбура (A. ledebouriana), нізкі (A. nana), трохлопасцевы (A. triloba).
Лістападныя кусты і дрэвы выш. 8—10 м з шэрай, бурай або карычневай карой. Лісце чаргаванае, ланцэтнае, пілаватае з залозкамі па краі. Кветкі правільныя, адзіночныя або ў шчытках, белыя, ружовыя. Плод — касцянка з сухім апушаным каляплоднікам. Костачка (міндальны арэх) з цвёрдай тоўстай абалонкай. Семя мае да 50% алею, салодкае выкарыстоўваецца ў кандытарскай прам-сці і медыцыне, з горкага атрымліваюць эфірны алей для парфумерыі. Харч., эфіраалейныя, меданосныя, тэхн., дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯ́ТА (Mentha),
род кветкавых раслін сям. губакветных. Каля 25 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. Некалькі відаў здаўна культывуюцца ў многіх краінах як эфіраалейныя і лек. расліны. На Беларусі 3 дзікарослыя віды М.: водная (M. aquatica), даўгалістая (M. longifolia), палявая (M. arvensis). Трапляюцца на палях, па берагах рэк і азёр. На Беларусі вырошчваюць пераважна М. перцавую (M. × piperita) — гібрыд М. воднай і каласковай (M. spicata).
Шматгадовыя травяністыя расліны выш. да 1,2 м. Лісце суцэльнае, зубчастае або пілаватае. Кветкі дробныя, 1- і 2-полыя, ружавата-ліловыя ў пазушных кальчаках або коласападобных ці галоўчатых суквеццях. Плод — 4-арэшак. Трава М. мае ментол, ужываецца як лек. сродак. Алей выкарыстоўваюць у парфумерыі і харч. прам-сці. Лек., эфіраалейныя, харч., меданосныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКІ́ЦКІ БАТАНІ́ЧНЫ САД.
На паўд. беразе Крыма, за 7 км ад г. Ялта, Украіна. Засн. ў 1812 Х.Х.Стэвенам. Пл. 996 га. Каля 3,5 тыс.відаў раслін. У садзе 3 аддзяленні — Цэнтральнае, Стэпавае і Прыморскае; ёсць інтрадукцыйна-каранцінны гадавальнік. Дэндрарый саду складаецца з 4 ландшафтных паркаў, у якіх вывучаюцца перспектыўныя для садова-паркавага буд-ва і лесагадоўлі віды і формы. У калекцыі саду больш за 1600 відаў дрэў і кустоў, з якіх найб. прадстаўлены расліны з роду хвоя, кіпарыс, ядловец, дуб, кізільнік, барбарыс, клён і інш. Разводзяць секвою гіганцкую, міжземнаморскія піхты, платан усходні, веерную пальму Фарчуна і інш. Уведзены ў культуру пладовых насаджэнняў і паркаў сарты персіка, чарэшні, алычы, інжыра, граната, хурмы, міндалю. У гербарыі сада больш за 130 тыс. лістоў. З 1890 выдаюцца «Труды Никитского ботанического сада».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІФА́ГІ [ад палі... + ...фаг(і)],
арганізмы, якія выкарыстоўваюць (у адрозненне ад усёедных) разнастайны корм пэўнай групы (раслінны, жывёльны ці мяшаны). Напр., вусені лугавога матылька (Pyrausta sticticalis) кормяцца прыкладна на 160 відах раслін; рыжыя лясныя мурашкі (Formica rufa) паядаюць сотні відаў насякомых і інш. беспазваночных, а таксама некат. расліны. Мнагаедныя жабы, яшчаркі, некат. драпежныя птушкі (канюкі, каршуны), большасць млекакормячых. У П. пэўныя анат., фізіял. і біяхім. адаптацыі стрававальнай сістэмы (састаў стрававальных ферментаў значна шырэйшы, чым у стэнафагаў). П. могуць станавіцца стэнафагамі (манафагамі) пры адаптацыі да аднаго ці нямногіх відаў корму. У чалавека паліфагія выяўляецца пры празмерным спажыванні ежы. Можа быць абумоўлена павышанай патрэбнасцю здаровага арганізма ў энергіі і бялках (напр., пасля галадання, цяжкай фіз. працы) або пры некат захворваннях (напр., валляк дыфузны таксічны, дыябет цукровы) і інш.Гл. таксама Алігафагі, Пантафагі, Эўрыфагі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
масць, ‑і, ж.
1. Колер шэрсці ў жывёлы і пер’я ў птушак. Карнікі ўз’ехалі на двор. Пад пярэднім, паручнікам, аж гарцавала танканогая, блішчастай гнядой масці кабыліца.Скрыган.Калгаснік меў курэй багата: Стракатых, шэранькіх, чубатак, — Ну, словам, — рознай масці...Валасевіч.
2. Адна з чатырох частак, на якія дзеліцца калода ігральных карт паводле колеру і формы ачкоў. Званковая масць.
•••
Адной масці — аднолькавыя ў якіх‑н. адносінах.
Пад масць (не пад масць) — падыходзіць (не падыходзіць).
Усіх (розных) касцей — розных відаў, напрамкаў і поглядаў (звычайна аб палітычных праціўніках).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
псіхало́гія, ‑і, ж.
1. Навука аб заканамернасцях, развіцці і формах псіхічнай дзейнасці. Агульная псіхалогія. Эксперыментальная псіхалогія.
2. Псіхіка, асаблівасці характару, духоўны склад. Псіхалогія селяніна. Раскрыць псіхалогію героя. □ Чалавек зразумеў, нарэшце, што, перарабляючы свет, ён пачаў, разам з тым, перарабляць і сваю ўласную натуру, сваю псіхалогію і погляды на рэчы і з’явы.Майхровіч.
3. Сукупнасць псіхічных працэсаў ва ўмовах пэўных відаў дзейнасці, пэўнага стану і г. д. Псіхалогія працы. Псіхалогія ўчынку. □ Але я не верыў усяму гэтаму, бо не мог зразумець ні логікі, ні псіхалогіі гэтакіх паводзін.Сабаленка.
[Грэч. psychē — душа і logos — вучэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рамо́нак, ‑нку і ‑нка, м.
1.‑нку. Травяністая расліна сямейства складанакветных задзіночнымі кветкамі, у якіх пялёсткі звычайна белыя, а сярэдзіна жоўтая. Віктар крочыў з МТС вузкай сцяжынкай, зарослай пахучым рамонкам і лапушыстым трыпутнікам.Даніленка.А на зямлі, сярод рамонку і палыну, блішчалі дзве калісьці ўтаптаныя, як ток, лапіны.Мележ.
2.‑нка. Кветка гэтай расліны. Іна сарвала, нахіліўшыся, рамонак і пачала сашчыкваць белыя пялёсткі.Ваданосаў.
3.‑нку; толькіадз. Высушаныя кветкі аднаго з відаў гэтай расліны, якія выкарыстоўваюцца як лячэбны сродак; лекавы настой на такіх кветках. Аптэчны рамонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыято́мавы
(гр. diatomos)
падзелены папалам;
д-ыя водарасці — тое, што і дыятамеі;
д-ая флора — сукупнасць відаў выкапнёвых дыятамей пэўнага геалагічнага прамежку часу або знойдзеных у пэўных геалагічных адкладах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
адыя́нтум
(н.-лац. adiantum)
папараць сям. адыянтавых з тонкім перыстым лісцем, пашыраная пераважна ў вільготных трапічных і субтрапічных лясах; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная, адзін з відаў — венерын волас.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
бракі́зм
(ад іт. D. Brocci = прозвішча іт. геолага і палеантолага)
біялагічная тэорыя, паводле якой старэнне і выміранне відаў жывёл або раслін адбываецца па аналогіі з жыццём і смерцю асобіны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)