граве́йка Вялікая гравійная дарога (Слаўг.). Тое ж граве́рка (Сал.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ransom1 [ˈrænsəm] n. вы́куп;

demand a ransom патрабава́ць вы́куп

a king’s ransom вялі́кая су́ма; вялі́кі куш;

hold smb. to ransom

1) вымага́ць вы́куп за каго́-н.

2) шантажы́раваць каго́-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

walk-in [ˈwɔ:kɪn] adj.

1. то́е, што дазваля́е ўвайсці́ ўсярэ́дзіну;

a walk-in closet вялі́кая сце́нная ша́фа;

a walk-in refrigerator ка́мерны халадзі́льнік

2. AmE то́е, што ма́е асо́бны ўвахо́д (пра кватэру)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

груга́н, ‑а, м.

Вялікая чорная птушка сямейства крумкачовых, якая жывіцца пераважна падлай; крумкач. // перан. Пра шкоднага, небяспечнага чалавека. Наш дэвіз — мір і воля народам! Наш паход груганам не стрымаць. Васілёк.

•••

Куды груган касцей не занясе — пра вельмі аддаленае або цяжкадаступнае месца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпачыва́ючы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. незал. цяпер. ад адпачываць.

2. у знач. наз. адпачыва́ючы, ‑ага, м. Той, хто дзе‑н. адпачывае. З акіяна нахлынула раптам вялікая хваля і нечакана акаціла ўсіх адпачываючых халоднай вадой. Лынькоў.

3. Дзеепрысл. незак. ад адпачываць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

масі́ў, ‑сіву, м.

1. Горнае ўзвышша аднароднай геалагічнай будовы з плоскай вяршыняй. Горны масіў.

2. Вялікая прастора, аднародная па якіх‑н. прыметах. За густымі радамі алешын пачынаўся вялікі масіў заліўных лугоў. Кавалёў. Зялёным масівам .. [лес] наступаў на невялічкую купку сяліб. Ліс.

[Фр. massif — цяжкавагавы ад лац. massa — глыба, камяк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́ста, ‑а, М месце, н.

1. Уст. Горад.

2. Абл. Рыначная плошча. [Слуцк] меў тое месца, якое было асяродкам эканамічнага і гандлёвага жыцця акругі — рыначную плошчу па самай сярэдзіне. Гэта была даволі вялікая, .. выбрукаваная плошча і звалася ў нас местам. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каршу́н, ‑а, м.

Вялікая драпежная птушка сямейства ястрабіных з доўгімі крыламі і загнутай дзюбай. Над лесам, у празрыстай сін[ечы] неба, вісеў каршун. Асіпенка. Аднаго разу, калі каршун напаў на маленькіх куранят, галагуцкі певень.. забіў каршуна. Бядуля.

•••

Каршуном наляцець гл. наляцець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насаро́г, ‑а, м.

1. Вялікая траваедная млекакормячая жывёліна з адным або двума рагамі на насавых і лобных касцях, якая жыве ў Афрыцы і Паўднёва-Усходняй Азіі. Белы насарог. Аднарогі насарог. Двухрогі насарог.

2. Вялікі буры жук з рогам на галаве.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пага́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

1. Лаянк. Жан. да паганец (у 1 знач.).

2. Ядавіты грыб. Бледная паганка.

3. Вадаплаўная птушка, мяса якой мае непрыемны смак. На Палессі водзіцца вушатая, або вялікая паганка, прыгожая чорна-белая птушка. Прырода Беларусі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)