НАЙДЗЁНАЎ (Мікалай Васілевіч) (10.4.1886, Масква — 19.6.1945),

бел. вучоны ў галіне заатэхніі. Чл.-кар. АН Беларусі (1940), д с.-г. н. (1938), праф. (1922). Скончыў Маскоўскі с.-г. ін-т (1911). З 1911 у Горы-Горацкім с.-г. вучылішчы, з 1922 у БСГА. З 1943 у АН Беларусі (у Маскве), з 1944 у Кішынёўскім с.-г. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па метадах вырошчвання маладняку буйн. раг. жывёлы ў розных умовах, нормах і рацыёнах кармлення с.-г. жывёл, матэм. метадах аналізу біялогіі росту маладняку буйн. раг. жывёлы.

Тв.:

Закономерности в росте молодняка крупного рогатого скота и свиней // Зап. Бел. гос. акад. сел. хоз-ва. Горки, 1928. Т. 7;

Аналитическая формулировка кормовых норм // Тр. Бел. с.-х. ин-та. Горки, 1939. Т. 6, вып. 2.

М.В.Найдзёнаў.

т. 11, с. 129

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПО́ЗНЯК ((Poźniak) Тэлесфар) (н. 28.11.1932, в. Трапалава Вілейскага р-на Мінскай вобл.),

польскі літаратуразнавец, крытык. Д філал. н. (1969). Скончыў Вроцлаўскі ун-т (1955), з 1983 яго праф., заг. аддзела рус. і інш. слав. л-р Ін-та слав. філалогіі. Даследуе ўсх.-слав. л-ры. Аўтар манаграфій «Дастаеўскі ў коле рускіх сімвалістаў» (1969), «Дастаеўскі і Усход» (1992), артыкулаў пра М.​Гогаля, А.​Астроўскага, А.​Чэхава, М.​Шолахава, Л.​Лявонава і інш. Вывучае творчасць К.​Чорнага, бел. сав. паэзію ваен. часу, польск. матывы ў творчасці Я.​Купалы, польска-бел. літ. сувязі, рэцэнзуе працы бел. літ.-знаўцаў. Аўтар «Анталогіі беларускай літаратуры XIX — пачатку XX ст.» (1993), «Анталогіі беларускай паэзіі XX ст.» (1997), гіст. нарыса «Беларуская літаратура» ў кн. «Гісторыя еўрапейскіх літаратур» (т. 3, ч. 1, 1989).

В.​П.​Рагойша.

т. 12, с. 448

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РО́МАН (Алег Уладзіслававіч) (н. 21.9.1925, г. Уладзівасток, Расія),

бел. вучоны ў галіне парашковай металургіі. Акад. Нац. АН Беларусі (1991, чл.-кар. 1989), д тэхн. н., праф. (1972). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1976). Скончыў БПІ (1948). З 1951 у БПІ, з 1972 дырэктар НДІ парашковай металургіі БПІ. У 1980—93 ген. дырэктар Бел. рэсп. навук.-вытв. аб’яднання парашковай металургіі. З 1993 саветнік Бел. дзярж. навук.-вытв. канцэрна парашковай металургіі. Навук. працы па тэорыі і практыцы прасавання і фармавання метал. парашкоў, спосабах атрымання металакерамічных вырабаў. Устанавіў з’явы, што вызначаюць заканамернасці цячэння парашковага матэрыялу пры яго фармаванні і дэфармаванні. Дзярж. прэмія Беларусі 1980. Міжнар. прэмія імя Дж.​Нэру 1992.

Тв.:

Прогрессивные способы изготовления металлокерамических изделий. Мн., 1971 (у сааўт.);

Актуальные проблемы порошковой металлургии. М., 1990 (у сааўт.).

А.У.Роман.

т. 13, с. 404

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕДЫЦЫ́НСКАЙ ТЭ́ХНІКІ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,

галіна медыцынскай прамысловасці, якая вырабляе разнастайную мед. тэхніку. Найб. развіта ў Японіі, ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі, Францыі. На Беларусі ў 1998 былі 33 прадпрыемствы і вытв-сці, занятыя ў гэтай галіне, удзельная вага ў валавой прадукцыі прам-сці складала 0,25%, галіны — 39,5%; колькасць прамысл.-вытв. персаналу — 24,5% ад занятых у галіне; кошт асн. сродкаў — 25%. Фактычна мед. тэхніка вырабляецца на прадпрыемствах машынабуд., хім., радыёэлектроннай, прыладабуд. і інш. прам-сці. Так, вымяральнікі артэрыяльнага ціску выпускае з-д «Камертон» (Брэст) і бел. НВА «Інтэграл» (Мінск); інкубатары для нованароджаных, устаноўкі ультрафіялетавага апрамянення — з-д «Эвістар» (Віцебск); эндапратэзы для траўматалогіі і кардыялогіі, вырабы для остэасінтэзу — закрытае акц. т-ва «Алцімед» (Мінск); аэразольныя ўстаноўкі — акц. т-ва «Завод прыбораў аўтаматычнага кантролю» (Орша); разнастайную мед. тэхніку — з-д «Электрамодуль» (Маладзечна); шпрыцы шматразовага выкарыстання — вытв. камерцыйная фірма «Самфір» (Бабруйск); мед. і тэхн. эндаскопы — фірма «ЭКОМП» (Магілёў); фізіятэрапеўтычныя электроды — ВА «Хімвалакно» (Светлагорск). Мед. тэхніка вырабляецца на вытв. аб’яднаннях «Вылічальнай тэхнікі» «Гарызонт» (Мінск), «Карал» (Гомель), на з-дах Брэсцкім эл.-мех., Клецкім мех., «Вымяральнік» (Наваполацк), радыётэхн. (Віцебск) і інш. У в. Бігосава Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. працуе з-д акц. т-ва «Інвет» па выпуску

ветэрынарнага інструменту.

П.​І.​Рогач.

т. 10, с. 253

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАЛЯНЦЮ́К (Анатоль Мікалаевіч) (н. 28.8.1951, в. Трыліскі Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. фізік. Д фізіка-матэм. н. (1992). Скончыў БДУ (1972). З 1972 у Ін-це прыкладной оптыкі АН Беларусі (г. Магілёў). Навук. працы па фіз. оптыцы. Распрацаваў статыстычную тэорыю распаўсюджвання аптычнага выпрамянення і бачання праз стахастычныя рассейвальныя асяроддзі.

Тв.:

Оптическое изображение при дистанционном наблюдении. Мн., 1991 (разам з К.​Р.​Прэдкам).

т. 3, с. 499

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАСІЛЕ́НКА (Зоя Васілеўна) (н. 30.6.1946, в. Слабодка Курскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне тэхналогіі харчавання. Д тэхн. н. (1988), праф. (1990). Скончыла Маскоўскі ін-т нар. гаспадаркі імя Г.​В.​Пляханава (1968). З 1974 у Магілёўскім тэхнал. ін-це. Навук. працы па тэхналогіі комплекснай перапрацоўкі і выкарыстання расліннай прадукцыі.

Тв.:

Плодоовощные пюре в производстве продуктов. М., 1987 (разам з У.​С.​Баранавым).

т. 4, с. 23

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАСІ́ЛЬЧАНКА (Глеб Віктаравіч) (н. 8.9.1927, г. Смаленск),

бел. вучоны ў галіне гідрамеліярацыі. Д тэхн. н. (1992). Скончыў БПІ (1954). З 1961 у Цэнтр. НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (г. Мінск). Навук. працы па тэорыі ўзаемадзеяння турбулентных патокаў з жорсткімі і дэфармавальнымі межамі, мадэляванні водных аб’ектаў і гідразбудаванняў на рэках Беларусі, Сібіры і Сярэдняй Азіі.

Тв.:

Воздействие потоков на мелиоративные и водохозяйственные сооружения. Мн., 1985.

т. 4, с. 30

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕНГРЫНО́ВІЧ (Валерый Львовіч) (н. 14.7.1939, Кіеў),

бел. вучоны ў галіне фізікі магнітных з’яў і неразбуральнага кантролю. Д тэхн. н. (1990). Скончыў Кіеўскі політэхн. ін-т (1961). З 1965 у Ін-це прыкладной фізікі АН Беларусі. Навук. працы па магнітна-структурным аналізе. Распрацаваў тэарэт. асновы магніташумавой структураскапіі і звышмаларакурснай рэнтгенаўскай тамаграфіі, даследаваў некаторыя эфекты ўзаемадзеяння скачкоў намагнічанасці з дэфектамі крышт. структуры ферамагнетыка.

Тв.:

Магнитошумовая структуроскопия. Мн., 1991.

т. 4, с. 72

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУРЛУ́ЦКІ (Аляксандр Пятровіч) (н. 8.12.1929, ст. Талавая Варонежскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне неўрапаталогіі і нейрахірургіі. Д мед. н. (1969). Скончыў Варонежскі мед. ін-т (1953). З 1953 у мед. ін-тах Расіі і Украіны, з 1972 у Віцебскім мед. ін-це. Навук. працы па праблеме сасудзістай паталогіі галаўнога мозга.

Тв.:

Опухоли шишковидной железы. М., 1962;

Артерио-венозные аневризмы и каротидно-кавернозные соустья. Мн., 1977.

т. 3, с. 351

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУ́ШМА (Міхаіл Іванавіч) (н. 19.7.1951, в. Дзяляцічы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. фармаколаг. Д мед. н. (1991). Скончыў Гродзенскі мед. ін-т (1974). З 1977 у Ін-це біяхіміі АН Беларусі. Навук. працы па вывучэнні ролі эндагенных рэчываў (некаторых вітамінаў, амінакіслот і фосфаліпідаў) у рэгуляцыі актыўнасці ферментных сістэм мікрасамальнага акіслення і працэсаў перакіснага акіслення ліпідаў у жывёл і чалавека ў норме і пры інтаксікацыях.

т. 3, с. 367

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)