жэра́рдыя

(н.-лац. sherardia)

травяністая расліна сям. марэнавых з востраканцовым лісцем і ярка-ліловымі кветкамі, пашыраная пераважна ў Міжземнамор’і, Азіі, Паўн. Амерыцы; на Беларусі вельмі рэдкая, заносная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

альтэрнантэ́ра

(н.-лац. alternanthera)

травяністая або паўкустовая расліна сям. аксамітнікавых з дробнымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная пераважна ў Паўд. Амерыцы і Аўстраліі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ага́ва

(н.-лац. agave, ад гр. agauos = варты здзіўлення)

дрэвападобная расліна сям. агававых з шорсткім буйным лісцем, пашыраная пераважна ў Цэнтр. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

валер’яне́ла

(н.-лац. valerianella)

травяністая расліна сям. валяр’янавых з ланцэтным лісцем і дробнымі блакітнавата-белымі кветкамі, пашыраная ў Еўропе і Паўн. Амерыцы; на Беларусі расце ў пасевах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

вало́нія

(н.-лац. valonia)

1) зялёная водарасць класа сіфонавых, якая пашырана ў трапічных морах;

2) від наземных бруханогіх малюскаў, якія пашыраны ў Еўропе, Азіі і Паўн. Амерыцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гайла́рдыя

(н.-лац. gailardia)

травяністая расліна сям. складанакветных з авальным лісцем і жоўтымі або цёмна-бардовымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пека́н

(англ. pecan, з індз.)

дрэва сям. арэхавых з масляністымі пажыўнымі пладамі, пашыранае ў Паўд. Амерыцы, а таксама ядомы плод гэтага дрэва ў выглядзе арэха; амерыканскі арэх.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

празо́піс

(н.-лац. prosopis)

дрэвавая або кустовая расліна сям. бабовых, часта калючая з дробнымі кветкамі ў гронках або галоўках, пашыраная ў тропіках і субтропіках, пераважна ў Амерыцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

трыпанасамо́зы

(ад гр. trypanon = свярдзёлак + сома)

хваробы чалавека і жывёл, якія выклікаюцца трыпанасомамі (напр. сонная хвароба, хвароба Шагаса); у людзей трапляюцца пераважна ў Афрыцы і Паўд. Амерыцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фізастэ́гія

(н.-лац. physostegia)

травяністая расліна сям. ясноткавых з зубчастым лісцем і бэзава-ружаватымі кветкамі ў коласападобных суквеццях, пашыраная ў Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)