ку́зня, ‑і, ж.

Майстэрня або цэх для апрацоўкі металу коўкай. З самай раніцы і да позняга вечара з кузні даносіўся перазвон малаткоў. Даніленка. // Высок. Пра месца, дзе ствараецца што‑н. вельмі важнае, каштоўнае. Універсітэт — кузня кадраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надво́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца над вадою, вышэй паверхні вады; проціл. надводны. Надводная частка карабля.

2. Які плавае па вадзе. Надводны флот. // Які мае адносіны да плавання па паверхні вады (пра падводныя лодкі). Надводная скорасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напаўмёртвы, ‑ая, ‑ае.

1. Блізкі да смерці; напаўжывы. Напаўмёртвы чалавек. // перан. Амаль бязлюдны, пусты. Напаўмёртвая вуліца. // Часткова засохлы, завялы (пра расліны). Напаўмёртвае дрэва.

2. перан. Які страціў сілы ад якіх‑н. перажыванняў. Напаўмёртвая ад страху жанчына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насялі́ць, ‑сялю, ‑селіш, ‑селіць; што і кім-чым.

Засяліць людзьмі якую‑н. мясцовасць, памяшканне і пад. Пасекі ажывіліся... Зусім новыя людзі насялілі іх. Чарот. // перан. Заняць, засяліць якую‑н. мясцовасць (пра жывёл). Насялілі зубры Белавежскую пушчу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

незара́джаны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае зараду. Ішоў [Тапурыя] па-лёгкаму: за плячыма боўталася незараджаная стрэльба, у руках быў кій. Самуйлёнак. Нейтрон з’яўляецца нейтральнай, незараджанай часцінкай. «Маладосць». // Які не падрыхтаваны да дзеяння (пра некаторыя прылады). Незараджаны фотаапарат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыбіва́цца, ‑аецца; зак.

Выбіцца, прабіцца на паверхню — пра ўсё, многае. Зялёныя кветачкі павыбіваліся ўжо на свет скрозь сухія выцвіўшыя лісці. Колас. Пад шынялём была старая палапленая ватоўка. Шэрыя злямчаныя камякі ваты павыбіваліся з-пад лапікаў. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падава́ць, ‑даю, ‑даеш, ‑дае; ‑даём, ‑даяце; незак.

1. Незак. да пада́ць.

2. Прыгатаваўшы пэўным чынам, прыносіць, ставіць на стол (пра страву). Падаваць рыбу пад соусам.

•••

Падаваць надзеі — выяўляць якія‑н. задаткі, праяўляць здольнасці да чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падра́цца, ‑дзярэцца; зак.

Парвацца ў многіх месцах; знасіцца (пра адзенне, абутак і пад.). Газета пажоўкла ад часу, падралася па краях. Марціновіч. Занасілася Яськава бялізна, падралася. Зашыць ён можа толькі большыя дзіркі, і то іголкай-шаршаткай. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазако́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Паклаўшы ў якое‑н. паглыбленне, засыпаць зверху — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. [Цётка Хіма:] — Мы ведаем, як.. [хлеб] ухаваць, — у снег пазакопваем. Сабаленка.

2. Засыпаць, зараўнаваць усё, многае. Пазакопваць ямы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паналята́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Наляцець, прыляцець у вялікай колькасці. — Мусіць, халады хутка пачнуцца — вельмі ж сівагракаў аднекуль паналятала. Чорны.

2. Напасці, зрабіць набег — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)