прэдыка́т, -а,
1. У логіцы: паняцце, якое вызначае прадмет суджэння — суб’ект.
2. У граматыцы: тое, што і выказнік.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пуры́зм, -у,
Строгія, непрымірымыя адносіны да запазычанняў; імкненне захаваць што
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пяцідзесяціго́ддзе, -я,
1. Тэрмін у 50 гадоў.
2. чаго. Гадавіна падзеі, якая адбылася 50 гадоў таму назад.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
то́еснасць, -і,
1. Поўнае падабенства, супадзенне.
2. У матэматыцы: роўнасць, справядлівая пры любых лікавых значэннях пераменных, што ў яе ўваходзяць.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
трон, -а,
Багата аздобленае крэсла на спецыяльным узвышэнні — месца манарха ў час прыёмаў і іншых урачыстых цырымоній, а таксама сімвал манархічнай улады.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
трохпо́лле, -я,
Устарэлая сістэма паляводства з падзелам ворнай зямлі на тры полі, кожнае з якіх засявалася спачатку азімымі, затым яравымі, а на трэці год заставалася пад папар.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тру́фель, -я,
1. Клубнепадобны падземны грыб, які выкарыстоўваецца ў якасці прыправы да страў.
2. Гатунак шакаладных цукерак, якія сваёй формай падобныя на гэты грыб.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
трыва́нне², -я,
У граматыцы: катэгорыя дзеяслова, якая выражае характар працякання дзеяння ў адносінах да выніку, працягласці, яго мяжы.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тэрапі́я, -і,
1. Раздзел медыцыны, прысвечаны вывучэнню метадаў распазнавання ўнутраных хвароб, іх лячэнню і прафілактыцы.
2. Лячэнне ўнутраных хвароб лекамі, сывараткамі, электрычным токам і іншымі нехірургічнымі метадамі.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
удыхну́ць¹, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́;
Набраць у лёгкія паветра пры дыханні.