павыплята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Выплесці ўсё, многае.

П. стужкі з кос.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пада́, прыназ. з Т.

Ужыв. замест «пад» перад збегам некаторых зычных, напр., пада мной.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падво́йны, -ая, -ае.

Які складаецца з дзвюх аднародных частак, двайны.

Падвойнае дно.

Падвойныя вокны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паддзіма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

Дзьмуць крыху знізу, збоку.

З-пад дзвярэй паддзімае (безас.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

су́пніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Сталовая пасудзіна, з якой суп разліваецца па талерках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сцізо́рык, -а, мн. -і, -аў, м.

Невялікі складны ножык.

С. з штопарам і шылам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сярэдняве́чча, -а, н. (з вялікай літары).

Тое, што і

Сярэдневякоўе.

|| прым. сярэдняве́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сангвіні́чны, -ая, -ае.

Жвавы, жыццярадасны, з хуткай, бурнай рэакцыяй на знешнія ўражанні.

С. тэмперамент.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сасу́дзісты, -ая, -ае.

Які складаецца з сасудаў, мае адносіны да іх.

Сасудзістая тканка вока.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саўдзе́льніцтва, -а, н.

Сумесны ўдзел з кім-н. у чым-н. (часцей нядобрым, шкодным).