джы́нсавы, -ая, -ае.

1. гл. джынсы.

2. Пра тканіну: такая, з якой шыюць джынсы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

доўгачака́ны, -ая, -ае.

Такі, якога доўга, з нецярпеннем чакаюць.

Д. прыезд сына.

Доўгачаканая вестка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

драні́ца, -ы, ж.

Тое, што і дранка.

Дах з драніцы.

|| прым. драні́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэльтапланеры́зм, -у, м.

Від спорту, звязаны з палётамі на дэльтапланах.

|| прым. дэльтапла́нерны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нецярпе́нне, -я, н.

Недахоп, адсутнасць цярпення пры чаканні каго-, чаго-н.

Чакаць з нецярпеннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нувары́ш, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

Чалавек з ніжэйшага саслоўя, які хутка разбагацеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нявы́крутка, -і, ДМ -тцы, ж. (разм.).

Цяжкае або бязвыхаднае становішча.

Н. з сенам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павыго́ртваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Выгарнуць усё, многае.

П. вуголле з печы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павыграба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Выграбці ўсё, многае.

П. попел з топак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павыгружа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Выгрузіць усё, многае.

П. багаж з вагонаў.