лук, -а, мн. -і, -аў, м.

Ручная зброя ў выглядзе гібкай дугі, сцягнутай цецівой, для пуску стрэл.

Спаборніцтвы па стральбе з лука.

|| прым. лу́чны, -ая, -ае.

Лучнае поле (для стральбы з лука).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лука́, -і́, ДМ луцэ́, мн. лу́кі і (з ліч. 2, 3, 4) лукі́, лук, ж.

1. Дугападобны паварот ракі, а таксама мыс, які абгінаецца ракой.

2. Выгін пярэдняга ці задняга краю сядла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лукаві́на, -ы, мн. -ы, -ві́н, ж.

Тое, што і лука (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лукамо́р’е, -я, н.

Старая народная назва марскога заліва, бухты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

луку́лаўскі, -ая, -ае.

У выразе: луку́лаўскі абед (кніжн.) — багаты пачастунак, пір.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лунаці́зм, -у, м.

Хваравіта-нервовы стан, пры якім чалавек у глыбокім сне можа хадзіць і падсвядома выконваць розныя дзеянні; самнамбулізм.

|| прым. лунаці́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

луна́цік, -а, мн. -і, -аў, м.

Хворы на лунацізм.

|| ж. лунаці́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

луна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Плаўна лятаць, рухацца ў паветры.

Буслы лунаюць у вышыні.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Павольна развявацца.

Лунаюць сцягі над плошчай.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Плысці, распаўсюджвацца (пра песні, музыку і пад.).

Песні лунаюць — настрой узнімаюць.

4. перан. Знаходзіцца ў стане ўзвышаных або далёкіх ад рэчаіснасці мар.

Лунаць у воблаках (у надхмар’і) (неадабр.) — знаходзіцца ў летуценным стане, не заўважаючы навакольнага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лу́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Невялікае паглыбленне ў чым-н.; ямка.

Л. зуба.

|| памянш. лу́начка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. лу́начны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лунь, -я́, мн. -і́, -ёў, м.

Драпежная птушка сямейства ястрабіных (з шаравата-белым апярэннем у дарослых самцоў); мышалоў.

Балотны л.

Сівы як л.