папі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што і без дап.
Час ад часу, зрэдку пісаць. Сюды, на ўлонне бароў і паляк, Калісь прыязджаў з-за паўсвета Красой любавацца вяльможнейшы пан і нават папісваў санеты. Арочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасну́ць, ‑сне; ‑снём, ‑сняце, ‑снуць; зак.
Заснуць — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Было зусім ціха. Напэўна ўжо ўсе паснулі. Чорны. Бадай усё жывое паснула. Чарот. Стомленыя за дзень людзі хутка паснулі. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пато́ргаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Таргануць некалькі разоў. Паторгаў [Сяргей] за дзверы — яны былі зашчэплены, нясмела пастукаў. М. Стральцоў. Селянін паторгаў лейцамі, адкормлены буланы конь важна патрухаў. Новікаў. Нехта заварушыўся, паторгаў нагамі і сціх. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пацырава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
1. Зацыраваць усё, многае. [Марына Паўлаўна:] — Прыбяжыш, як непрытомная, і за мыццё бялізны або падлогі возьмешся. А то пазашываць, пацыраваць, выпрасаваць трэба. Васілевіч.
2. і без дап. Цыраваць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пачысце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць чыстым, чысцейшым. Нават бярозкі сталі прыгажэйшыя, і ўсё навокал пачысцела! Брыль. За некалькі дзён, старанна паголены, адмыты, Дзям’ян пачысцеў, на шчоках з’явілася ружовасць, блакітныя вочы пасвяжэлі, заблішчалі. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пашырэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Разм. Стаць шырокім, шырэйшым. За апошні час Юрка пашырэў у плячах, наліўся сілаю. Карпаў. Пашырэла раптам дарога — гэта да яе далучылася другая, што вяла з Хадакоў праз ельнік. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́каўка, ‑і, ДМ ‑каўцы; Р мн. ‑кавак; ж.
Тое, што і пупышка (у 1 знач.). Адны толькі паважныя дубы, узбагачаныя вопытам жыцця за свой доўгі век, не вельмі спяшаліся расчыняць свае покаўкі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прадме́сце, ‑я, н.
1. Пасёлак, размешчаны непадалёку ад горада, але за яго межамі.
2. Ускраіна горада, далёкая ад цэнтра. Праз пярэднія дзверы.. [сябры] ўскочылі ў трамвай і доўга ехалі, пятляючы па ўскраінах гарадскога прадмесця. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
празва́ць, ‑заву, ‑завеш, ‑заве; ‑завём, ‑завяце; зак., каго-што.
Даць мянушку. Сын быў рыжы, і яго яшчэ малым празвалі Рыжы Пятрук. Карпюк. У Малінаўцы.. [Юзіка] за высокі рост, сілу і грубы голас празвалі Громам. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прапыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разведаць, распытаць пра каго‑, што‑н.; атрымаць звесткі аб кім‑, чым‑н. Разы два ці тры спрабавалі [партызаны] прапытаць у самога вусатага, што за «шорсткая» размова была ў свірне. Янкоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)