ПАЛА́ДЭ ((Palade) Джордж Эміль) (19.11.1912, г. Ясы, Румынія),
амерыканскі вучоны-цытолаг. Чл.Нац.АН ЗША, Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў Бухарэсцкі ун-т (1940). З 1946 у Ракфелераўскім ін-це мед. даследаванняў у Нью-Йорку, з 1973 праф. і заг. аддзела мед.школы Іельскага ун-та ў г. Нью-Хейвен. Навук. працы па электронна-мікраскапічным вывучэнні марфалогіі клетачных структур, біяхіміі клеткі. Адзін з распрацоўшчыкаў метаду дыферэнцыяльнага цэнтрыфугавання. У 1953 выявіў і апісаў рыбасомы, дэталёва вывучыў структуру мітахондрый. Нобелеўская прэмія 1974 (разам з А.Клодам і К.Р.Дэ Дзювам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЫ́НІН (Фёдар Пятровіч) (20.10.1906, с. Сухі Астрог Балакоўскага р-на Саратаўскай вобл., Расія — 21.11.1981),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген-палк. авіяцыі (1946), Герой Сав. Саюза (1938). Скончыў Аб’яднаную і Арэнбургскую школы лётчыкаў (1929, 1931), курсы ўдасканалення нач. саставу пры Ваенна-паветр. акадэміі (1935), Ваен. акадэмію Генштаба (1955). Вызначыўся ў яп.-кіт. вайне 1937—38. У Вял.Айч. вайну з 1943 камандуючы 6-й паветр. арміяй, якая ўдзельнічала ў Люблін-Брэсцкай аперацыі 1944. У 1944—47 у Войску Польскім, потым на камандных пасадах у ВПС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНСІЁН (франц. pension ад лац. pensio плацеж, узнос),
1) закрытая навуч.-выхаваўчая ўстанова, у якой выхаванцы знаходзяцца на поўным утрыманні.
П. ўзніклі ў 6—8 ст. у краінах Зах. Еўропы (Германія, Англія) пры духоўных і свецкіх прыдворных школах. У Расіі пашырыліся ў 18—19 ст., адкрываліся пераважна іншаземцамі як прыватныя школы. Ствараліся і дзярж. П. (Шляхетны П. пры Маск. ун-це; сіроцкія П.). У некат. зах. краінах ёсць і цяпер; звычайна належаць царкве або прыватным асобам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛАЦКІ ПЕДАГАГІ́ЧНЫ КАЛЕ́ДЖімя Ф.Скарыны.
Засн. ў 1872 у г. Полацк Віцебскай губ. як Полацкая настаўніцкая семінарыя. У 1918 на базе семінарыі адкрыты пед. курсы, а ў 1924 створаны пед. тэхнікум. З 1936 пед. вучылішча (з 1964 імя Ф.Скарыны). З 1994 пед. каледж. Рыхтуе настаўнікаў пач. класаў, выхавальнікаў дзіцячых дашкольных устаноў, выкладчыкаў замежнай мовы базавай школы, выкладчыкаў музыкі. Спецыяльнасць (2000/01 навуч.г.): педагогіка і методыка пач. навучання; педагогіка і псіхалогія дашкольная; замежная мова; выкладанне музыкі і музычнае выхаванне. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗДО́ЛЬСКІ (Павел Аляксандравіч) (1815, Курская вобл., Расія —5.3.1881),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Праф. (1860). Скончыў Маскоўскае аддз. Медыка-хірург. акадэміі (1841). З 1841 настаўнік Горы-Горацкай земляробчай школы, у 1848—64 у Горы-Горацкім земляробчым ін-це (заг. кафедры), адначасова ў 1853—64 заг.вет. клінікі (першая на Беларусі) і ў 1849—64 коннага завода пры гэтым ін-це. Апісаў больш за 40 хвароб с.-г. жывёл. Пасля паўстання 1863—64 звольнены з ін-та.
Тв.:
Очерк истории ветеринарной медицины // Зап. Горыгорецкого земледельческого ин-та. 1854. Кн. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́КАВА (Алена Якаўлеўна) (н. 18.11.1926, Мінск),
бел. музыказнавец. Скончыла Бел. кансерваторыю (1952). У 1951—63 выкладчык Мінскай муз.школы. У 1962—69 кансультант Саюза кампазітараў Беларусі. З 1982 лектар Бел.дзярж. філармоніі. Аўтар даследаванняў пра творчасць бел. кампазітараў. З 1994 за мяжой.
Тв.:
Тема партизанской борьбы в творчестве белорусских композиторов. Мн., 1961;
Краіна До-рэ-мі... Мн., 1964;
Яўгеній Глебаў. Мн., 1971;
Патриотическая тема в песенном творчестве белорусских композиторов // Музыкальная культура Белорусской ССР. М., 1977;
Государственный народный оркестр БССР им. И.И.Жиновича. Мн., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЛАЭ́ ((Siloé) Дыега дэ) (каля 1495, г. Бургас, Іспанія — 22.10.1563),
іспанскі архітэктар і скульптар. Верагодна, сын і вучань скульпт. Х. дэ Сілаэ. Працаваў у Італіі, дзе зазнаў уплыў Мікеланджэла і фларэнційскай школы архітэктуры, з 1519 — пры саборы ў Бургасе («Залатая лесвіца», 1519—23; шэраг надмагілляў). У арх. творах С. (сабор у г. Гранада, з 1528, і інш.) спалучаў гатычныя элементы з ордэрам і рэнесансавымі па духу гарманічнымі прасторавымі пабудовамі. Яго скульпт. работы блізкія да маст. традыцыі Высокага Адраджэння (убранне сабора ў Гранадзе, рэльефы хора касцёла Сан-Беніта ў Вальядалідзе).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНЬКО́ВА (Людміла Дзмітрыеўна) (н. 2.12.1958, Мінск),
бел. літаратуразнавец. Дачка Дз.Я.Бугаёва. Д-рфілал.н. (1997), праф. (2001). Скончыла БДУ (1981), з 1984 працуе ў ім (з 1999 заг. кафедры). Даследуе бел. л-ру ў кантэксце сусв., заканамернасці і асаблівасці развіцця бел. л-ры ў 20 ст.: «Беларуская проза XX ст.: дынаміка жанравых структур», «Цукровы пеўнік: Літаратурна-крытычныя артыкулы» (абедзве 1996) і інш. Адна са складальнікаў хрэстаматыі «Беларуская літаратура: Проза 20-х гг.» (1996), аўтар і сааўтар вучэбных дапаможнікаў для школы і ВНУ. Друкуецца пад псеўд. Корань.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
агле́дзіны, ‑дзін; адз.няма.
1. Агляд каго‑, чаго‑н. з мэтай знаёмства. Агледзіны пінкавіцкіх мясцін мы, вядома, пачалі з будынка былой школы, у якой больш чым паўвека таму назад працаваў вялікі паэт.С. Александровіч.— А цяпер хадзем на агледзіны да той затокі. Можа там і арэхаў зусім няма, — пажартаваў ляснік.Дубоўка.
2. Бытавы абрад знаёмства жаніха і яго сваякоў з нявестай. Была турбота [у Ганны] пра тое, каб не спатыкнуцца ў чым-небудзь на агледзінах, усё зрабіць так, як трэба, не паказаць сябе недарэкаю.. Назаўтра, у нядзелю, былі змовіны.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вазі́цца, важуся, возішся, возіцца; незак.
1. Катацца. Зімою ў вольны час. [Федзька і Эдзік] вазіліся на санках.., коўзаліся на драўляных самаробных каньках, акутых тоўстым дротам.Пальчэўскі.
2.перан.Разм. Аддаваць многа часу якой‑н. справе; важдацца. Тарас купіў на дарогу пачак папярос за тры капейкі,.. каб не вазіцца з курэннем на холадзе.Колас.— Калі табе з гэтымі гузікамі вазіцца, скідай, я ўмомант прышыю, — рашуча загадвае.. [Алесю] Варвара.Васілевіч.// Гуляць, забаўляцца. [Бацька:] — Славік, мой сын, напэўна, прыбег ужо са школы і вучыць урокі або возіцца са сваімі галубкамі.Кулакоўскі.
3.Зал.да вазіць (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)