РА́ХЛІН (Натан Рыгоравіч) (10.1.1906, г. Шчорс Чарнігаўскай вобл., Украіна — 28.6.1979),
украінскі і рас. дырыжор, педагог. Нар.арт.СССР (1948). Скончыў муз.-драм.ін-т імя М.В.Лысенкі. Вучань А.І.Арлова. У 1931—37 маст. кіраўнік, гал. дырыжор сімф. аркестраў Харкава і Данецка (Украіна). У 1937—62 (з перапынкамі) гал. дырыжор дзярж.сімф. аркестра Украіны, у 1941—45 СССР, у 1966—79 Татарстана. Адначасова ў 1946—66 праф. Кіеўскай, у 1967—79 Казанскай кансерваторый. Дырыжорскае майстэрства, артыстызм, тэмперамент Р. найб. выявіліся пры выкананні твораў І.С.Баха, Л.Бетховена, Г.Берліёза, П.Чайкоўскага, С.Пракоф’ева, Дз.Шастаковіча. Першы выканаўца шматлікіх твораў сучасных кампазітараў. Дзярж. прэмія СССР 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕВАСЦЬЯ́НАЎ (Віталь Іванавіч) (н. 8.7.1935, г. Краснаўральск Свярдлоўскай вобл., Расія),
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1970, 1975). Лётчык-касманаўт СССР (1970). Канд.тэхн.н. (1965). Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (1959). З 1959 у ракетна-касм. карпарацыі «Энергія» імя С.П.Каралёва. З 1967 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. 1—19.6.1970 з А.Р.Нікалаевым здзейсніў (як бортінжынер) палёт на касм. караблі (КК) «Саюз-9»; 24.5—26.7.1975 з П.А.Клімуком — палёт на КК «Саюз-18» (як бортінжынер) і арбітальнай станцыі «Салют-4». Правёў у космасе 80,7 сут. У 1975—87 камандзір атрада касманаўтаў-выпрабавальнікаў. Залатыя медалі імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР і імя Ю.А.Гагарына. Дзярж. прэмія СССР 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛО́ТНІКАЎ (Пётр Рыгоравіч) (н. 8.3.1930, в. Зіноўкіна Чырвонаслабодскага р-на, Мардовія),
расійскі спартсмен (лёгкая атлетыка). Засл. майстар спорту СССР (1959). Скончыў ін-тфіз. культуры ў Маскве (1967). Алімп. чэмпіён (1960, Рым), чэмпіён Еўропы 1962, СССР у 1957—62, 1964, рэкардсмен свету ў 1960—63 у бегу на 5 і 10 тыс.м. Прэзідэнт Цэнтр. савета т-ва «Спартак», трэнер-выкладчык (да 1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЁХІН (Васіль Васілевіч) (16.1.1882, г. Курск — 3.4.1946),
савецкі геабатанік. Праф. (1918). Скончыў Маскоўскі ун-т (1907). Заснавальнік маскоўскай геабат. школы. З 1923 у Маскоўскім ун-це. Зрабіў вял. ўклад у вучэнне пра раслінныя згуртаванні — фітацэналогію. Прапанаваў класіфікацыю стэпаў, склаў аглядныя карты расліннасці розных раёнаў СССР.
Тв.:
География растений. 3 изд. М., 1950;
Растительность СССР в основных зонах. 2 изд. М., 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛО́Ў (Аляксандр Фёдаравіч) (н. 28.3.1906, с. Папоўка Смаленскай вобл.),
савецкі вучоны ў галіне металургіі. Акад.АНСССР (1972), Герой Сац. Працы (1966). Скончыў Маскоўскую горную акадэмію (1929). З 1962 дырэктар Усесаюзнага НДІ лёгкіх сплаваў. Навук. працы па тэхнал. працэсах ліцця металаў, пластычнай дэфармацыі і тэрмічнай апрацоўцы лёгкіх і спец. сплаваў. Ленінская прэмія 1964. Дзярж. прэмія СССР 1943, 1946, 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЮКЕ́ВІЧ (Генадзь Іванавіч) (н. 1.6.1958, в. Ліпск Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. спартсмен (лёгкая атлетыка — трайны скачок). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1978). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1980). Чэмпіён Еўропы ў закрытым памяшканні (1979) і сярод юніёраў (1977), Спартакіяды народаў СССР (1979). Пераможца і прызёр міжнар. спаборніцтваў. Лепшы вынік — 17,29 м (1979, вышэйшае сусв. дасягненне для залаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́КШЫНСКІ (Сяргей Аркадзевіч) (27.10.1896, г. Пскоў, Расія — 20.9.1974),
рускі вучоны ў галіне электравакуумнай тэхнікі. Акад.АНСССР (1953; чл.-кар. 1946). Герой Сац. Працы (1956). У 1922 — 46 на прадпрыемствах Ленінграда і Новасібірска. З 1947 дырэктар н.-д. ін-та. Распрацаваў новы метад атрымання і даследавання сплаваў (1941—44). Стварыў шэраг электронных прылад. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1951, 1955. Ленінская прэмія 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛЬСКІ (Антон Мікалаевіч) (24.6.1897, с. Залары Іркуцкай вобл., Расія — 7.1.1966),
савецкі вучоны ў галіне металургіі і металазнаўства. Акад.АНСССР (1960; чл.-кар. 1953). Скончыў Маскоўскі ін-тнар. гаспадаркі (1924). Навук. працы па фізікахіміі і металургіі каляровых, рэдкіх і радыеактыўных металаў. Распрацаваў тэорыю хім. раўнавагі ў расплавах у дачыненні да металургічных працэсаў. Ленінская прэмія 1965. Дзярж. прэмія СССР 1949, 1953.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ЛЬФАНД (Барыс Абрамавіч) (н. 24.7.1968, Мінск),
бел. шахматыст. Міжнар. гросмайстар (1989). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1990). Пераможца Сусв. шахматнай алімпіяды ў складзе каманды СССР (1990), чэмпіён СССР (1985) і Еўропы (1987—88) сярод юнакоў. Пераможца міжзанальных (Маніла, Філіпіны — 1990, Біль, Швейцарыя — 1993) і інш. буйных міжнар. турніраў. У 1-й пал. 1990-х г. уваходзіў у дзесятку мацнейшых шахматыстаў свету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗМІ́ТРЫЕЎ (Вікенцій Дзмітрыевіч) (н. 29.3.1931, с. Гаранава Ленінградскай вобл., Расія),
бел. трэнер па спартыўнай гімнастыцы. Засл. трэнер СССР (1966). Засл. трэнер Беларусі (1964), засл. дзеяч фізічнай культуры Беларусі (1968). Засл. настаўнік Беларусі (1965). З 1966 старшы трэнер спецыялізаванай школы алімпійскага рэзерву (г. Віцебск). Сярод яго выхаванцаў алімп. чэмпіёнкі Т.Лазаковіч, Л.Петрык, чэмпіёнкі СССР Л.Аргучынская, С.Кудзінава, С.Маскалёва.