бел. вучоны ў галіне аўтаматычнага кіравання. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1993). Брат У.П.Кузняцова. Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1973). З 1973 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па тэорыі эл. ланцугоў і аўтам. кіравання.
Распрацаваў метады аналізу і сінтэзу нелінейных дыскрэтных сістэм аўтам. кіравання, навук. асновы тэорыі сістэм імпульсна-фазавай аўтападстройкі частаты.
Тв.:
Анализ и параметрический синтез импульсных систем с фазовым управлением. Мн., 1993 (разам 3 М.П.Батурам, Л.Ю.Шыліным);
Теория электрических цепей. Мн., 1999 (разам з А.П.Курулёвым, М.П.Батурам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́КРАШ (Леанід Васілевіч) (н. 27.7.1938, в. Рачэнь Любанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне раслінаводства і селекцыі. Акад. Акадэміі агр.навук Беларусі (1995, чл.-кар. 1992), д-рс.-г.н. (1983). Скончыў БСГА (1960). З 1972 у Бел.НДІ земляробства і кармоў (з 1984 заг. аддзела, з 1987 нам. дырэктара), з 1994 гал. саветнік упраўлення АПК Савета Міністраў Беларусі. Навук. працы па павышэнні прадукцыйнасці зернебабовых культур. Вывеў (у сааўт.) сарты гароху Белус і Агат, яравой вікі Наталі, яравога трыцікале Інэса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ФЛІН ((Laughlin) Роберт Бэтс) (н. 1.11.1950, г. Вісейлія, ЗША),
амерыканскі фізік. Чл.Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1990), Нац.АН ЗША (1994). Скончыў Каліфарнійскі ун-т (1972). З 1982 у Ліверморскай нац. лабараторыі імя Лоўрэнса, адначасова з 1985 у Стэнфардскім ун-це (з 1989 праф.). Навук. працы па тэорыі квантавага эфекту Хола, тэорыі квантавых вадкасцей, высокатэмпературнай звышправоднасці. Прапанаваў тлумачэнне (1983) эксперыментальна адкрытага ў 1982 Р.Штормерам і Д.Цуем дробавага квантавага эфекту Хола, заснаванае на пераносе эл. зараду квазічасціцамі з дробавым (1/3 ад зараду электрона) эл. зарадам, які эксперыментальна зарэгістраваны (1997). Нобелеўская прэмія 1998 (разам з Г.Штормерам і Д.Цуем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́БЕДЗЕЎ (Пётр Мікалаевіч) (8.3.1866, Масква — 14.3.1912),
расійскі фізік-эксперыментатар, стваральнік навук.фіз. школы ў Расіі. Скончыў Страсбургскі ун-т (1891). У 1892—1911 у Маскоўскім ун-це (з 1900 праф.). Навук. працы па эксперым. абгрунтаванні эл.-магн. тэорыі святла. Першым атрымаў міліметровыя эл.-магн. хвалі (1895) і даследаваў іх уласцівасці. Выявіў ціск святла на цвёрдыя целы (1899) і газы (1907) і правёў адпаведныя вымярэнні. Выканаў арыгінальныя эксперыменты па магнетызме вярчальных цел, выказаў гіпотэзу аб паходжанні каметных хвастоў. Яго імем названы Фіз.ін-тРас.АН.
аргенцінскі біяхімік. Чл. Аргенцінскай нац. акадэміі медыцыны (1961), Нац.АН ЗША (1960), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1961). Скончыў ун-т у Буэнас-Айрэсе (1932). З 1941 праф. гэтага ун-та, у 1943—46 ва ун-це ў Сент-Луісе (ЗША). З 1946 працаваў у Буэнас-Айрэсе: у Ін-це фізіялогіі, з 1947 дырэктарам Ін-та біяхім. даследаванняў, з 1962 заг. кафедры ун-та. Навук. працы па абмене і біясінтэзе вугляводаў. Атрымаў бясклетачны прэпарат, які акісляе тлустыя к-ты, устанавіў механізм ферментацыйных рэакцый біясінтэзу аліга- і поліцукрыдаў, даследаваў ролю нырак пры гіпертаніі, адкрыў гіпертэнзін. Нобелеўская прэмія 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́НДЭ ((Linde) Самуэль Багуміл) (24.4. 1771, г. Торунь, Польшча — 18.8.1847),
польскі лексікограф. Чл. многіх замежных акадэмій. З 1791 выкладчык польскай мовы ў Лейпцыгскім ун-це, з 1804 дырэктар Варшаўскага ліцэя. У перыяд Варшаўскага княства чл. Палаты грамадскай адукацыі, кіраўнік Дырэкцыі нар. адукацыі. Адзін з арганізатараў і дырэктар публічнай б-кі пры Варшаўскім ун-це. Чл. Варшаўскага т-ва сяброў навук, многіх навук. т-ваў. Гал. праца Л. — «Слоўнік польскай мовы» (т. 1—6, 1807—14). Аўтар працы «Пра статут літоўскі...» (1816). Даследаваў стараж. прускую мову.
Літ.:
Michalski J. Spór o koncepcję «Słownika» Lindego // Studia i materiały z dziejów nauki polskiej. Warszawa, 1954. T. 2.
аўстрыйскі заолаг і філосаф; адзін з заснавальнікаў эталогіі. Вучыўся ў Нью-Йоркскім і Венскім ун-тах. З 1940 праф. Кёнігсбергскага ун-та. У 1944—48 у сав. палоне. З 1950 кіраўнік Ін-та фізіялогіі паводзін навук.т-ва Макса Планка (Германія). Навук. працы па пытаннях ранняга абучэння (запамінання) і яго ролі ў фарміраванні паводзін у дарослых жывёл. Распрацаваў вучэнне аб інстынктыўных паводзінах і іх развіцці ў анта- і філагенезе.
Распаўсюджваў біял. заканамернасці паводзін жывёл на чалавека і чалавечае грамадства. Філас. працы па эвалюц. эпістэмалогіі, сацыябіялогіі і інш. Нобелеўская прэмія 1973 (разам з Н.Тынбергенам і К. фон Фрышам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКАШЭ́ВІЧ (Уладзімір Канстанцінавіч) (н. 25.8.1946, в. Іванава Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1993), праф. (1999). Скончыў БДУ (1974). З 197» у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі, з 1996 у Бел.эканам. ун-це (заг. кафедры). Даследуе праблемы метадалогіі навук. пазнання, філасофіі навукі і тэхнікі, сацыякульт. і сац.-эканам. праблемы навук.-тэхн. прагрэсу. Распрацаваў канцэпцыю абгрунтавання і крытэрыяў навуковасці метадаў даследавання. Аўтар навуч. дапаможніка для аспірантаў і магістрантаў «Анатомія навуковага метаду» (1999).
Тв.:
Модели и метод моделирования в человеческой деятельности. Мн., 1983;
Научный метод: Структура, обоснование и развитие. Мн., 1991;
Стереотипы и динамика мышления. Мн., 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯЎКО́Ў (Эрнст Аркадзевіч) (30.1.1935, Мінск — 13.9.1996),
бел. вучоны ў галіне геалогіі, краязнавец. Д-р геолага-мінер.н. (1981), праф. (1988). Чл.-кар. Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (1994, С.-Пецярбург). Скончыў БДУ (1958). З 1977 у Ін-це геал.навукАН Беларусі. Распрацаваў тэорыю гляцыятэктонікі. Даследаваў рэгіянальную геалогію, рэльеф і карысныя выкапні Беларусі, геал. будову і фарміраванне плошчы пашырэння дагістарычных крэменездабыўных шахтаў і майстэрняў па апрацоўцы крэменю ў Ваўкавыскім і Мастоўскім р-нах Гродзенскай вобл., культавыя камяні, вызначыў ролю тапанімікі пры рэканструкцыі гіст. мінулага. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.:
Геология антропогена Белоруссии. Мн., 1973 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКСІ́МАЎ (Юрый Леанідавіч) (н. 2.8. 1925, г. Ульянаўск, Расія),
бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-рбіял.н. (1970), праф. (1979). Засл. дз. нав. Беларусі (1995). Скончыў Ульянаўскі с.-г.ін-т (1950). З 1973 у БСГА (у 1981—84 прарэктар, да 1995 заг. кафедры). Навук. працы па біялогіі ўзнаўлення, штучнага апладнення і развядзення с.-г. жывёл. Распрацаваў навук. абгрунтаванне падбору пар жывёл для атрымання эфекту гетэрозісу, імуналагічныя метады тэстыравання тэсціравання* спалучальнасці вытворнікаў.
Тв.:
Влияние окисленного жира и антиоксидантов на продуктивность и воспроизводительные функции с.-х. животных. Горки, 1983 (разам з Н.І.Максімавай);
Прогнозирование сочетаемости родительских пар при индивидуальном подборе (у сааўт.) // Доклады ВАСХНИЛ. 1990. № 12.