НО́ВІК (Арцём Іванавіч) (31.10.1897, в. Селішча Слуцкага р-на Мінскайвобл. — 19.8.1984),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі с.-г. жывёл. Д-рвет.н. (1963), праф. (1964). Засл. дз. нав. Беларусі (1965). Скончыў Ленінградскі вет.ін-т (1926). У 1934—77 у БСГА (да 1973 заг. кафедры, адначасова ў 1951—56 прарэктар). Навук. працы па марфалогіі і біяхім. саставу крыві, уплыве інсуліну на рост і прадукцыйнасць с.-г. жывёл.
Тв.:
Биологические особенности белорусских черно-пестрых свиней // Некоторые вопросы развития животноводства. Мн., 1963.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯШЧУ́К (Юрый Міхайлавіч) (н. 10.2.1946, г. Стоўбцы Мінскайвобл.),
бел. вучоны ў галіне аховы раслін. Д-рс.-г.н. (1992), праф. (1995). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1970). З 1972 у Бел.тэхнал. ун-це (у 1988—93 заг. лабараторыі). Навук. працы па лясной фітапаталогіі.
Тв.:
Аб пашкоджанасці асобных форм елкі звычайнай каранёвай губкай (разам з М.І.Фёдаравым) // Весці АНБССР. Сер. біял.навук. 1978. № 5;
Использование биопрепарата пениофоры гигантской в сосновых насаждениях (з ім жа) // Лесное хозяйство. 1982. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛАВЕ́Ц (Марфа Васілеўна) (н. 25.7.1916, в. Вяляцічы Барысаўскага р-на Мінскайвобл.),
бел. вучоны ў галіне нейрахірургіі. Д-рмед.н. (1972). Засл. ўрач Беларусі (1964). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1939). У 1948—88 у Бел.НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, у 1992—99 у Рэсп. дыягнастычным цэнтры (Мінск). Навук. працы па праблемах рэгенерацыі перыферычных нерваў, дыягностыцы і хірург. лячэнні пухлін спіннога і галаўнога мозга, унутрымазгавога кровазліцця, траўматычных пашкоджанняў чэрапа.
Тв.:
Внутримозговые кровоизлияния: Этиология, клиника, диагностика и лечение. Мн., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МІ́НСКАЯ ПРА́ЎДА»,
грамадска-паліт. газета, орган Мінскага аблвыканкома і абл. Савета дэпутатаў. Выдаецца з 1.11.1950 у Мінску; спачатку на бел., з 1990 — на бел. і рус. мовах 3—5 разоў на тыдзень. Асвятляе пытанні грамадска-паліт., эканам. і культ. жыцця Мінска і Мінскай вобласці. Матэрыялы змяшчаюцца пад рубрыкамі: «Ідэя, пошук, прадпрымальніцтва», «Спажывецкі рынак», «Галерэя», «Спадчына», «Тэатральны бінокль», «Анонс» і інш. З публіцыстычнымі артыкуламі выступаюць вядомыя дзеячы культуры, мастакі, крытыкі, друкуюцца новыя творы майстроў слова, творы маладых аўтараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКАШЭ́ВІЧ (Аляксей Сцяпанавіч) (3.6. 1924, в. Чарнавосава Крупскага р-на Мінскайвобл. —13.11.1943),
Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч. вайну з крас. 1942 разведчык-падрыўнік партыз. атрадаў імя Сяргея і 28-га, якія дзейнічалі на тэр. Круглянскага, Талачынскага і Крупскага р-наў. Пусціў пад адхон 9 эшалонаў праціўніка, двойчы псаваў лінію сувязі са стаўкай ням. галоўнакамандавання. Трапіўшы ў засаду, цяжка паранены Л. апошняй процітанкавай гранатай падарваў сябе і ворагаў, што наблізіліся да яго. Помнік Л. ў в. Ухвала Крупскага р-на.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУЦЭ́ВІЧ (Леанід Міхайлавіч) (н. 29.2.1944, в. Працавічы Слуцкага р-на Мінскайвобл.),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1993), праф. (1995). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1969). З 1976 у Гродзенскім с.-г. ін-це (у 1994—99 заг. кафедры). Навук. працы па марфалогіі с.-г. жывёл, вет. медыцыне.
Тв.:
Параўнальная ацэнка шкілета і мускулатуры ў двух- і трохпародных помесных бычкоў // Весці АНБССР. Сер. с.-г.навук. 1989. № 1;
Методические разработки по основам ветеринарии. Гродно, 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯЎКО́ (Анатоль Ігнатавіч) (н. 15.4.1948, в. Астравок Капыльскага р-на Мінскайвобл.),
бел. сацыёлаг. Д-р сацыялагічных навук (1992), праф. (1994). Скончыў БДУ (1975), дзе і працаваў. З 1990 у Нац. ін-це адукацыі Мін-ва адукацыі Рэспублікі Беларусь. Даследуе праблемы тэорыі і метадалогіі адукацыі, эканам. сацыялогіі, сац. педагогікі, сацыялогіі духоўнага жыцця.
Тв.:
Воспитание чувства хозяина социалистического производства. Мн., 1984;
Роль и место образования в системе культуры. Мн., 1992;
Социальные проблемы образования: История и современность. Ч. 1—2. Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРМУЛЁЎ (Міхаіл Глебавіч) (8.11.1917, в. Арцёмаўка Ярцаўскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 7.4.1985),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху ў Мінскайвобл. ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Ленінградскае артыл. вучылішча (1941). У Вял.Айч. вайну на акупіраванай тэр. арганізаваў партыз. атрад «Буравеснік» (са снеж. 1941 яго камандзір), са снеж. 1943 камандзір брыгады «Буравеснік» (дзейнічала на тэр. Уздзенскага, Рудзенскага, Пухавіцкага р-наў), партызаны якой правялі больш за 150 баявых аперацый. Пасля вайны на сав. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТУСЕ́ВІЧ (Аляксандр Сяргеевіч) (7.6. 1937, г. Смалявічы Мінскайвобл. — 2.1.1998),
бел. вучоны ў галіне кампазіцыйных матэрыялаў і апрацоўкі металаў ціскам. Д-ртэхн.н. (1984), праф. (1989). Скончыў БПІ (1961). З 1961 у Фізіка-тэхн. ін-це Нац.АН Беларусі (з 1992 гал.навук. супрацоўнік). Распрацаваў тэарэт. і тэхнал. асновы працэсаў атрымання кампазіцыйных валакністых матэрыялаў на метал. аснове.
Тв.:
Теоретические основы ковки и горячей объемной штамповки. Мн., 1968 (у сааўт.);
Композиционные материалы на металлической основе. Мн., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКАЛА́ЕВІЦКАЕ КАМСАМО́ЛЬСКА-МАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала з 28.6.1941 да 13.6.1942 у в. Мікалаевічы Смалявіцкага р-на Мінскайвобл. Налічвала 14 чал. (кіраўнік Я.Я.Васіленка). Падпольшчыкі праводзілі паліт. агітацыю сярод насельніцтва, распаўсюджвалі лістоўкі, зводкі Саўінфармбюро, арганізоўвалі сабатаж мерапрыемстваў акупантаў, двойчы разбурылі чыгунку на ўчастку Слабада — Смалявічы, падарвалі на ўчастку Загор’е—Смалявічы. Наладзілі сувязь з партызанамі, здабывалі і перадавалі ім зброю, арганізавалі з імі ўцёкі ваеннапалонных. У чэрв. 1942 пайшлі ў партызаны. У барацьбе супраць ням.-фаш. захопнікаў загінула 5 падпольшчыкаў.