Які з’яўляецца добрым прытулкам; утульны. Пасля ўчарашніх турбот іх «дом» здаваўся такім прытульным, родным, нібы яны тут і нарадзіліся.Маўр.Дарога пайшла з грывы ўніз, бліжэй да Дняпра, і тут вачам адкрылася прытульная і даволі вялікая лагчына.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сасмя́глы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і сасмаглы. Узрушаны Косця, з двара У скочыўшы хуценька ў дом, Сасмяглы, прыпаў да вядра, Напіўся сцюдзёнкі нагбом.Калачынскі.Аблізаўшы сасмяглыя, гаркаватыя губы, Лёдзя паспрабавала ўсміхнуцца.Карпаў.Сінія званочкі, сінія званкі Стаялі сасмяглыя, сонныя.Бураўкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сінаго́га, ‑і, ДМ ‑гозе, ж.
Яўрэйскі малітоўны дом. Мала хто з яўрэяў разумеў словы, якія гаварыў [Моська] богу ў сінагозе ці дома.Корбан.Тут [у мястэчку] ёсць цагляная лазня, царква св. Магдалены, два млыны, дзве школы, сінагога, касцёл і камяніца Базыля Трайчанскага.Колас.
[Ад грэч. synagōgē — сход.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узо́рысты, ‑ая, ‑ае.
Аздоблены ўзорамі, з узорамі. Дом быў невялікі, .. з блакітнымі аканіцамі, з узорыстымі ліштвамі.Шахавец.На хвілінку [Мікола] спыніўся, глянуў на каляіну, выціснутую на абочыне ўзорыстымі шынамі матацыкла.Б. Стральцоў.Вокны былі завешаны доўгімі, аж да падлогі, узорыстымі фіранкамі.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ша́хер-ма́хер, ‑а, м.
Разм. Махлярская здзелка, лоўкая ашуканская аперацыя. [Кушнер:] — Роўна праз тыдзень рачнікі здаюць дом на Элеватарнай. Напішам ім гарантыйнае пісьмо, і яны пазычаць адну кватэру. Такі выпадак! [Гукан:] — Ну, ведаеш, я не магу адказваць за падобны шахер-махер.Шамякін.
[Ням. Schacher und Macher.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)